Навіны на тэму: суды
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
Журналістку Радыё «Свабода» Любоў Лунёву 30 чэрвеня аштрафавалі на 8 базавых велічынь у зале суда Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе звінавацілі ў «непавазе да суда» за тое, што яна адказала на званок па мабільным тэлефоне.
30.06.2008 Суткі і “базавыя” Міхаіла Пашкевіча. І ня толькі яго.
Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску адбыўся разгляд адміністратыўнае справы намесьніка старшыні арганізацыі “Маладыя дэмакраты” (моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі) Міхаіла Пашкевіча, затрыманага на сталічным чыгуначным вакзале ўвечары мінулае суботы.
30.06.2008 Суд спыніў справу Івана Стасюка
Моладзевы актывіст быў затрыманы за распаўсюд улётак, аднак адміністратыўны пратакол міліцыянты склалі за нецэнзурную лаянку.
30.06.2008 У Берасьці затрыманы Іван Стасюк
Сёньня ў Берасьці адбудзецца суд над моладзевым актывістам Іванам Стасюком. Юнака затрымалі супрацоўнікі міліцыі днём, 29 чэрвеня, пад час распаўсюду друкаванай прадукцыі аб Еўрапейскім Звязе. Стасюка змясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУСа, дзе ёе правёў ноч.
27.06.2008 Улады распачынаюць жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто адкрыта заявіў пра намер праводзіць маніторынг выбараў у Парламент.
Адразу па 2 артыкулах адміністрацыйнага кодэксу 27 чэрвеня быў пакараны сябар БХК, праваабаронца з Маладэчна, адзін з удзеньнікаў маніторынгу за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эдуард Баланчук. Справа разглядалася у судзе Маскоўскага раёну Менска суддзём Харкевічам.
27.06.2008 Франака Вячорку суд не аднавіў
Суд Маскоўскага раёну адмовіў Франаку Вячорку ў аднаўленьні на вучобе на трэцім курсе факультэта журналістыкі БДУ.
26.06.2008 Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю
Сёньня а 16-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску мае пачацца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Франака Вячорку выключылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ ў лютым гэтага году. Падставай для адлічэньня былі несправядлівыя, на думку актывіста, нездавальняючыя адзнакі, пацьверджаныя адмысловай камісіяй.
23.06.2008 Суд і Пракуратура Баранавіч не жадаюць абараняць канстытуцыйныя правы грамадзян
У панядзелак суддзя Баранавічаў і Баранавічскага раёну Сельмановіч адмовіў мясцовым праваабаронцам Сяргею Гоўшу і Карнею Пятровічу ў задавальненьні скаргі на рашэньне пракуратуры аб абмове ў правядзеньні праверкі законнасьці падпісаньня “Обязательств по соблюдению ограничений, установленных законом Республики Беаларусь “О борьбе с коррупцией”.
20.06.2008 Судзяць удзельнікаў пратэсту ў Дружным
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну разглядаецца адміністрацыйная справа супраць жыхара пасёлку Дружны Сяргея Салдаценкі. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу пратэсту супраць будаўніцтва на Пухавіччыне заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел”.
18.06.2008 Спынена судовая справа ў адносінах да актывіста апазіцыі Дзяніса Турчаняка
17 чэрвеня суд Берасцейскага раёна прыняў рашэнне спыніць адміністрацыйную справу ў адносінах да актывіста апазіцыі Дзяніса Турчаняка.
18.06.2008 Справа «стаматолаг супраць журналіста» працягваецца
Судовыя слуханні па зыску слонімскай доктаркі-стаматолага Наталлі Кіман да журналіста «Газеты Слонімскай» Сяргея Васільева працягнуцца ў Слонімскім раённым судзе 30 чэрвеня. Гэткую дату прызначыла суддзя Наталля Радзівонік, 18 чэрвеня заслухаўшы бакі канфлікту.
17.06.2008 Алеся Масюка пакаралі штрафам
Суд Слонімскага раёна прызнаў Алеся Масюка вінаватым у “арганізацыі несанкцыянаванай акцыі” (арт. 23.34 КоАП РБ) і пакараў яго штрафам у 700 тысяч рублёў.
17.06.2008 Суд па ананімцы
Суд Слонімскага раёна разгледзеў сёння справу грамадскага актывіста Алеся Масюка, якога паводле міліцэйскага пратакола абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада, што адбылася 18 красавіка бягучага года. Паводле пастановы суддзі Аляксандра Шыліна, Алесю Масюку прызначана пакаранне ў выглядзе штрафа памерам 700 тысяч рублёў.
17.06.2008 Сьвятара судзяць за ўсталяваньне крыжа
Старадарожскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.
17.06.2008 Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі зьвярнулася да старшыні Вярхоўнага суду
Маці былога гомельскага студэнта-выдатніка, а цяпер салдата тэрміновай службы Зьмітра Жалезьнічэнкі ад імя сына накіравала заяву старшыню Вярхоўнага суду Беларусі. Ала Жалезьнічэнка просіць праверыць законнасьць судовых пастановаў раённага і абласнога судоў, які прызналі абгрунтаваным другое адлічэньне Зьмітра з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, як сказана, за парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку










