Навіны на тэму: суды
12.05.2009 Вайсковы суд адмовіў Франку Вячорку
Беларускі вайсковы суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне міжгарнізоннага вайсковага суду, паводле якога гвалтоўны прызыў Франка Вячоркі на вайсковую службу адпавядаў нормам закону.
12.05.2009 Франак Вячорка зноў судзіцца
Сёння, 12 траўня, пачнецца разгляд касацыйнай скаргі Франака Вячоркі. У вайсковым судзе Франак дамагаецца скасаваньня пастановы суду ніжэйшай інстанцыі, які прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і вайсковых мэдыкаў законнымі.
11.05.2009 Дубскага будуць судзіць заўтра
Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.
08.05.2009 Маладафронтаўцаў будуць судзіць за “Школу для ўсіх”
7 траўня удзельнікаў акцыі “Школа для ўсіх” наведалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі ім новыя павесткі ў суд. Такім чынам судовае паседжаньне перанесена з 8 траўня на аўторак 12 траўня.
07.05.2009 Валянцін Стэфановіч: “ Я не зьдзіўлюся, а хутчэй за ўсё так і будзе, што справа «Arche» таксама будзе спыненая”
Абласны суд адмяніў рашэньне аб прызнаньні публікацый у часопісе «Archе» экстрэмісцкімі
06.05.2009 Абласны суд не падтрымаў “Вольны горад”
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі рэдактара незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава на пастанову Чавускага раённага суду ад 17 лютага.
06.05.2009 "ARCHE" ізноў у судзе
7 мая адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый часопіса «ARCHE» «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
06.05.2009 7 траўня ў Магілёве працяг судовага працэсу над Людмілай Бацюк
Кастрычніцкі суд Магілёва 4 траўня пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць мясцовай прадпрымальніцы Людмілы Бацюк, якая дапамагала алькаголікам пазбавіцца ад іх хваробы. Ініцыяваў судовы працэс ідэалягічны аддзел Кастрычніцкага райвыканкаму Магілёву. Паводле чыноўнікаў Бацюк сваімі дзеяньнямі парушала Закон Беларусі “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”.
06.05.2009 Суд над Вячоркам адбудзецца 12 траўня
5 траўня Цэнтральны вайсковы суд перанес разгляд скаргі Франака Вячоркі з-за няяўкі заяўніка зыску – кіраўніцтва вайсковай часткі яшчэ ўчора вырашыла не адпускаць моладзевага актывіста ў Менск, аднак суддзі запатрабавалі ўсё ж зрабіць гэта 12 траўня.
23.04.2009 Магілёўскі суд адмовіў незалежнаму прафсаюзу
22 красавіка Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі на неправамерныя дзеяньні гарвыканкаму. Нагодай для суду сталася адмова выканаўчай улады рэгістраваць гарадзкую арганізацыю прафсаюзу. Чыноўнікі сваю пастанову аргумэнтавалі тым, што ў сьпісе выбарных органаў суполкі няма агульных інтарэсаў паводле роду дзейнасьці іх сяброў.
23.04.2009 Апазіцыянера асудзілі без складу злачынства на 700 тысячаў
Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста Рыгора Грыка з Баранавічаў, якога абвінавацілі ў арганізацыі акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2009 года. Суддзя абласнога суду Куніцкая пакінула рашэнне суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 6 сакавіка 2009 года без зменаў.
23.04.2009 Актывіст Міхал Ільін асуджаны да 10 сутак арышту
Суд Ленінскага раёна Брэста 23 красавіка прызнаў актывіста міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады фронт» Міхала Ільіна вінаватым па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) і прыгаварыў да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.
22.04.2009 "Наша Вясна” ізноў без рэгістрацыі (дапоўнена)
22 красавіка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальненьня скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.
22.04.2009 Гродзенскі абласны суд адмовіў дэпутату Мастоўскага райсавета Змітру Кухлею ў аднаўленні на працы
Летась ён быў звольнены пасля ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў. Былы мастоўскі дэпутат паспрабуе аднавіцца на працы з дапамогай ААН
21.04.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” (дапаўняецца)
Разгляд справы аб адмове ў рэгістрацыі "Нашай Вясны" ў Вярхоўным Судзе працягнецца заўтра, 22 красавіка, і пачнецца аб 11-ай гадзіне.
Сёння ў другой палове судовага паседжання выступіў прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон. Адбыліся дэбаты і спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Ляўданскі выступіць заўтра, пасля чаго будзе прынятае рашэнне суду.










