Навіны на тэму: суды
01.06.2009 Валеры Булгакаў: “КДБ спрабуе начапіць на сябе балахон абаронцы беларускай дзяржаўнасці”
Паўторнае судовае разбіральніцтва па справе аб прызнанні асобных артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў №7-8 за 2008 год у часопісе «ARCHE-Пачатак», “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прайшло 28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Працэс, не паспеўшы пачацца, адразу быў аб’яўлены суддзёй Таццянай Ласковіч закрытым.
28.05.2009 Суд накіраваў “экстрэмісцкі” ARCHE на экспертызу
Сёння, 28 траўня, у судзе Маскоўскага раёна Брэста адбыўся паўторны разгляд справы часопіса ARCHE.
26.05.2009 Гомель: суд да гарвыканкаму перанесены
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Аркадзь Калугін адклаў разгляд пазову актывістаў АДС Уладзімера Кацоры й Уладзімера Сякеркі супраць гарвыканкаму. Судзьдзя абвясьціў, што вымушаны гэта зрабіць з прычыны адсутнасьці заяўніка Сякеркі.
26.05.2009 Перагляд справы аб прызнанні шэрагу публікацый у «ARCHE» экстрэмісцкімі прызначаны на 28 траўня
Пра гэта паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ адвакат з боку адказчыка Павел Сапелка. (Нагадаем, 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда — вярнула справу на перагляд).
25.05.2009 Уладзімір Лабковіч: “Выходзіць, паколькі я карыстаюся беларускай мовай, то гэта мае праблемы, як мне ўдзельнічаць у судзе”
Юрыст і праваабаронца Уладімір Лабковіч накіраваў у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь скаргу, у якой просіць прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці суддзю Гарадзенскага абласнога суду, якая адмовілася весці працэс па-беларуску і прадаставіць перакладчыка беларускамоўным удзельнікам судовага працэсу.
21.05.2009 Суд не задаволіў скаргу аб нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры БНФ
У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ.
21.05.2009 Уладзімер Лабковіч: "Судзьдзя дапамагала прадстаўніку Міністэрства юстыцыі"
У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі ГА БНФ "Адраджэньне".
21.05.2009 Васіля Палякова будуць судзіць за “ланцуг памяці генерала Захаранкі”
20 траўня познім вечарам старшы інспектар прафілактыкі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля капітан Шукель апытаў старшыню Гомельскай абласной суполкі АГП Васіля Палякова наконт ягонага ўдзелу ў “ланцугу памяці генерала Захаранкі”, праведзенага 7 траўня ля будынку абласной міліцыі ў Гомелі.
21.05.2009 Суд патрабуе ў незалежнага прафсаюза падрабязную інфармацыю пра актывістаў
Гомельскі суд запатрабаваў падаць даведкі з месца працы і навучання ўдзельнікаў устаноўчага сходу першаснай арганізацыі працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці.
21.05.2009 Яшчэ адзін суд за акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС
Сёння, 21 траўня, а 14-й гадзіне пачнецца суд над віцебскім актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Кастусём Івановым.
21.05.2009 Суд над Тамарай Шчапёткінай працягнецца 29 траўня
Судовае паседжаньне перанесена на 29 траўня. Суд пагадзіўся з патрабаваньнем Тамары Шчапёткінай выклікаць міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістку.
18.05.2009 Прызначаная дата суду над праваабаронцай Тамарай Шчапёткінай
Разгляд адміністрацыйнай справы бярозаўскай актывісткі і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай прызначаны ў судзе Бярозаўскага раёна на 16 гадзін 20 траўня. Актывістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.
15.05.2009 Суд заступіўся за Ксенафонта Суперфасфата
Савецкі суд Менску адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненьні яго пазову да газэты адміністрацыі прэзыдэнта “СБ-Беларусь сегодня” аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
13.05.2009 Сёння судзяць Паўла Кур’яновіча (дапоўнена)
Судовае паседжанне, якое пачалося сёння, перанесена на заўтра на 9 раніцы. Гэта адбылося па прычыне таго, што суддзя вырашыў дапытаць у якасці сведкі ахоўніка, які выклікаў міліцыянтаў і ўдзельнічаў пры затрыманні актывіста.
12.05.2009 Суд не задаволіў скаргу страйкоўца Расюка
Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва не задаволіў скаргу актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага, працаўніка акцыянэрнага таварыства “Лаўсанбуд” Мікалая Расюка.










