Навіны на тэму: суды
14.02.2011 17 лютага пачынаюцца суды ў справе аб масавых беспарадках
Паводле непацверджанай інфармацыі, на гэты дзень прызначаны разгляд справы Васіля Парфянкова. Аб гэтым “Белсату” паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
11.02.2011 Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.
11.02.2011 Сьмяротны прысуд майстру джыу-джытсу Мяліку Вярхоўны суд пакінуў ў сіле
Калегія Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам намесьніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча 11 лютага разгледзела касацыйныя скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакараньня жыхара Гомельшчыны Ігара Мяліка.
11.02.2011 Пачобута асудзілі на 15 сутак
11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у акцыі 19 студзеня.
11.02.2011 Сёння - перагляд справы Пачобута
А 12-й гадзіне ў Кастрычніцкім райсудзе г. Мінска пачнецца перагляд адміністратыўнай справы журналіста «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута аб яго «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
11.02.2011 На разгляд справы «Аўтарадыё» не пусцілі журналістаў
11 лютага ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд пазову «Аўтарадыё». На самым пачатку паседжання журналістам было заяўлена, што сённяшні разгляд справы будзе закрытым, бо акурат сёння ў судзе нібыта павінны былі разглядаць матэрыялы канфідэнцыйнага характару. 11 лютага суд не вынес ніякага рашэння, разгляд справы перанесены, дата чарговага паседжання пакуль не вызначаная.
10.02.2011 Хутка будуць судзіць Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава
Яшчэ двух абвінавачаных па справе “Аб масавых беспарадках” Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава азнаёмілі з матэрыяламі справы. Хутка над імі павінен адбыцца суд.
08.02.2011 Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак
8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун. Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
04.02.2011 Барыс Хамайда: “Суд даў дазвол на бел-чырвона-белы сцяг!”
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова апраўдала апазыцыянэра, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам.
01.02.2011 Юры Базан спадзяецца вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір
Сёння адбылося падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па пазове “Аўтарадыё”. Нагадаем, што радыёстанцыя спыніла вяшчанне паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Міністэрства палічыла, што “Аўтарадыё” самавольна змяніла канцэпцыю вяшчання і ў эфіры радыёстанцыі прагучалі экстрэмісцкія заклікі.
01.02.2011 Сёння адбудзецца першае паседжанне суда па пазовах "Аўтарадыё"
1 лютага адбудзецца першае паседжанне Вышэйшага гаспадарчага суда па пазовах дырэкцыі закрытага ўладамі "Аўтарадыё" да Міністэрства інфармацыі Беларусі.
01.02.2011 Гомельскі актывіст аштрафаваны за перадвыбарную агітацыю
Гомельскі каардынатар па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі 31 студзеня зноў паўстаў перад судом.
31.01.2011 Атрошчанкаву - 9 сутак, Сяргеенку - 7 сутак, Лебедзю - ?
Суд Маскоўскага раёна асудзіў Цімафея Атрошчанкава на 9 сутак арышту за ўдзел у акцыі 19 снежня. Прычым на разгляд адміністратыўнай справы не быў дапушчаны адвакат. Сяргеенку - 7 сутак.
28.01.2011 Наваградзкіх актывістаў пакаралі штрафам у 200 тысяч рублёў
Актывістаў БХД Уладзімера Качагура, Сяргея Воўчака і Дар’ю Бахар суд пакараў штрафам за тое, што яны тройчы адмаўляліся зьяўляцца ў міліцыю па позьве. За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце суд вынес актывістам папярэджаньне.
27.01.2011 Суд над Міхасём Лебедзем
У судзе Маскоўскага раёна Мінска судзяць 33-гадовага Міхася Лебедзя, якога 20 снежня затрымалі спецназаўцы па дарозе ў Чырвоны касцёл на службу. Мужчыну тады збілі з ног, нанеслі некалькі ўдараў дубінкай і нагамі і за ногі пацягнулі ў аўтазак.










