Навіны на тэму: суды
17.03.2011 Апошні судны дзень для “Аўтарадыё”
“Аўтарадыё” атрымала пісьмовую копію пастановы Вышэйшага гаспадарчага суду пра тое, што папярэджаньне Мінынфарму і адключэньне перадатчыка прызнаныя не адпаведнымі законам. Міністэрства інфармацыі падало касацыйную скаргу ў калегію Вышэйшага гаспадарчага суду, паседжаньне якой прызначана на 17 сакавіка.
16.03.2011 Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены
Разгляд крымінальнай справы Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд пачнецца а 14-ай гадзіне. У гэты ж дзень а 10-ай раніцы ў судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Мікітам Ліхавідам.
16.03.2011 Міжнародная назіральная місія занепакоена апошнімі падзеямі ў Беларусі (+ тэкст заявы)
16 сакавіка Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распаўсюдзіла заяву “Пра сітуацыю з забеспячэннем фундаментальных правоў чалавека ў перыяд правядзення крымінальных судовых працэсаў па справах удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 году”. Пры гэтым асобную увагу Місія надае і неапраўданаму пераследу праваабарончых арганізацый і іх прадстаўнікоў – у сувязі з папярэджаннем Генпракуратуры на адрас кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і папярэджаннем Мінюста на адрас Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
15.03.2011 Суд над Мікітам Ліхавідам – праз тыдзень
На 22 сакавіка прызначаны працэс па крымінальнай справе Мікіты Ліхавіда, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня (па ч.2 арт.293 КК РБ). Справу будзе разглядаць суддзя Пыкіна Наталля ў судзе Партызанскага раёна Менска. Пачатак – а 10-ай раніцы.
15.03.2011 Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Някляева
Як паведаміла жонка палітыка Вольга Някляева Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць скаргу на прадаўжэнне тэрміну следства і стрымання пад вартай.
14.03.2011 Суд не задаволіў скаргу БХК
Вярхоўны суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
11.03.2011 Аналітычная агляд судовага працэсу па крымінальнай справе грамадзянаў Расійскай Федэрацыі Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Заключны дзень
Прадстаўленая суду доказная база сведчыць толькі аб іх непасрэднай прысутнасці ў групе дэманстрантаў на пл.Незалежнасці ў раёне цэнтральнага ўваходу ў Дом Ураду, што ніякім чынам не ўтварае складу крымінальнага злачынства ў дзеяннях І.Гапонава і А.Брэуса. Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што вынесены прысуд з’яўляецца незаконным і падлягаючым адмене, і настойвае на поўным апраўданні асуджаных.
11.03.2011 Аналітычны агляд судовага паседжання па крымінальнай справе Дзмітрыя Мядзведзя: заключны дзень
10 сакавіка 2011 г. у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска, пад старшынствам судзі Алены Рудніцкай з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы намесніка пракурора Пракуратуры Маскоўскага раёна г. Мінска К. Мазоўка, з удзелам адваката Сяргея Лепеша, а таксама з удзелам дзяржаўнага істца – прадстаўніка ГГУ Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Лепеша працягнулася судовае слуханне па крымінальнай справе ў дачыненні да Мядзведзя Дзмітрыя Леанідавіча, які абвінавачваецца ў злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).
11.03.2011 Прызначаная дата суду над Дашкевічам і Лобавым
На 21 сакавіка прызначаны суд над старшынёй «Маладога фронту» Зьміцерам Дашкевічам і ягоным намесьнікам Эдуардам Лобавым, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу). Справу будзе разглядаць суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько.
11.03.2011 Дзе будуць адбываць пакараньне асуджаныя удзельнікі Плошчы?
Заўтра ўступаюць у законную сілу прысуды асуджаным удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 снежня Зміцеру Новіку і Аляксандру Малчанаву. Іх абвінавацілі ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і пакаралі пазбаўленьнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.
10.03.2011 Брэусу і Гапонаву - штрафы па 300 базавых велічынь
Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд двум грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якіх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.293 КК РБ. З прымяненнем артыкула 70 КК РБ суд пастанавіў пакараць Івана Гапонава і Арцёма Брэуса штрафамі ў памеры 300 базавых велічынь кожнаму. Гапонава і Брэуса ў залі суду вызваляюць пад падпіску аб нявыездзе. У інтэрв'ю СМІ прысутны на працэсе прадстаўнік Расійскай амбасады заявіў, што амбасада з задавальненнем успрыняла гэты прысуд.
10.03.2011 Магілёўскі аблсуд пакінуў у сіле прысуды за пікет салідарнасці
10 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Каралёў разглядаў скаргу Валянціна Лабачова, Сяргей Нягаціна і Наталлі Шкадун, якія раней былі пакараныя за пікет салідарнасці з палітвязнямі 16 студзеня. Яшчэ адна скарга – ад Максіма Анцыповіча – будзе разгледжаная пазней.
10.03.2011 Суд адмовіў настаўніцы Наталлі Ільініч у аднаўленні на працы
Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.
10.03.2011 Судовая справа супраць Кастуся Шыталя скасавана
Разгляд справы глыбоцкага актывіста, журналіста незалежнага сайту westki.info доўжыўся ўсяго 5 хвілін. Судзьдзя райсуду Ірына Казак пастанавіла скасаваць судовую справу з прычыны “заканчэньня тэрмінаў вынясеньня адміністрацыйнага пакараньня”.
10.03.2011 Прысуд Дзмітрыю Мядзведзю – 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу
У судзе Маскоўскага раёну Менска абвешчаны прысуд Дзмітрыю Мядзьведзю — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.










