Навіны на тэму: суды
20.05.2011 У суд над анархістамі не прыходзяць сведкі
У судзе Заводскага раёна Мінску працягваецца працэс над актывістамі анархісцкага руху.
20.05.2011 Някляеў, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Фядута, Палажанка, Вазняк: прысуды
Суддзя Фрунзенскага раёна Менску Жана Жукоўская абвясціла прысуды кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму, а таксама сябрам штабу Някляева Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце і Сяргею Вазьняку і даверанай асобы Рымашэўскага Насты Палажанкі. Някляеву - 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, Вазняку, Фядуту, Рымашэўскаму, Дзмітрыеву - 2, Палажанцы - 1. Усім - умоўна, апроч Някляева.
20.05.2011 Беларускія анархісты: працяг судовага працэсу
19 траўня адбыўся другі дзень судовага паседжаньню па справе Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Ігара Аліневіча, Максіма Веткіна й Яўгена Сілівончыка.
19.05.2011 Ацэнка Праваабарончага цэнтра “Вясна” судовых працэсаў па крымінальных справах па падзеях 19 снежня 2010 г.
Вынесеныя прысуды з’яўляюцца незаконнымі і павінны быць адменены ці перагледжаны. Усе асуджаныя па дадзеных крымінальных справах прызнаюцца намі палітычнымі вязнямі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе іх неадкладнага вызвалення.
19.05.2011 Беларускія анархісты: першы судны дзень
18 траўня 2011 г. ў судзе Заводзкага р-ну Менску пачаўся суд над актывістамі анархісцкага, сацыяльнага, антыфашыстоўскага й антыядзернага руху Ігарам Аліневічам, Максімам Веткіным, Мікалаем Дзядком, Аляксандрам Францкевічам і Яўгенам Сілівончыкам. Маладых людзей абвінавачваюць у сэрыі нападаў на дзяржаўныя будынкі, а таксама ва ўзломе сайта.
18.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Буланаў, Квяткевіч, Грыбкоў (дзень сёмы). Прысуды - 20 траўня
Пракурор Чубкавец патрабуе для МІколы Статкевіча 8 гадоў зняволення, для Аляксандра Класкоўскага - 8,5, для Дзмітрыя Уса - 7, для Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Квяткевіча і Андрэя Пазняка - па 4 гады. Дзмітрыя Уса могуць узяць пад варту. Але суд яшчэ будзе 2 дні думаць.
18.05.2011 Анархіст Мікола Дзядок заявіў у судзе пра ціск з боку следства
Актывісты анархісцкага руху Максім Веткін і Яўген Селівончык часткова прызналі сваю віну. Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч віну не прызнаюць.
18.05.2011 Суды за Плошчу: Някляеў, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Фядута, Палажанка, Вазняк (дзень дзесяты). Прысуды - 20 траўня
18 траўня Фрунзенскі суд Менску працягнуў працэс над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым, Сяргеем Вазняком, Настай Палажанкай. Выступілі адвакаты Насты Палажанкі і Ўладзімера Някляева. Падсудныя прамовілі апошнія словы. 20 траўня а 16-й чакаюцца прысуды.
18.05.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Паўла Севярынца, Сяргея Марцалева і Ірыны Халіп
Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуе зняцця ўсіх накладзеных судом абмежаванняў на П. Севярынца, С. Марцалева, І. Халіп і зняцця судзімасці, паколькі лічыць іх асуджэнне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь незаконным і палітычна матываваным
18.05.2011 Ірыне Халіп не далі сустрэцца з Андрэем Саннікавым
Ірыне Халіп адмовілі ў спатканні з мужам Андрэем Саннікавым. Пра гэта паведаміў БелаПАН бацька Ірыны кінадраматург Уладзімір Халіп.
18.05.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 7 абвінавачаных, 13 падазраваных і 31 асуджаны
Дзесяці фігурантам справы было перапрад’яўлена абвінавачанне – па ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Усе былі асуджаныя па дадзеным артыкуле і атрымалі розныя пакараньня: 1 - абмежаваньне волі (П.Севярынец), 2 - пазбаўленьне волі з адтэрміноўкай, 6 -пазбаўленьне волі ўмоўна, 1 - пазбаўленьне волі на 2 гады (З.Бандарэнка). Такім чынам, па інфармацыі ПЦ “Вясна”, па справе аб масавых беспарадках у статусе абвінавачаных знаходзяцца 7 чалавек, 5 зь іх – пад падпіскай аб нявыездзе, а 2 знаходзяцца па-за межамі краіны. У статусе падазраваных – 13 чалавек, з іх 3 знаходзяцца па-за межамі краіны. 28 фігурант крымінальнай справы асуджаны да пазбаўлення волі, 2 – да штрафаў і 1 – да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
18.05.2011 Суд прыпыніў вытворчасць па зыску Мінінфармацыі да «Народнай волі»
Вышэйшы Гаспадарчы суд 17 мая прыпыніў вытворчасць па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная воля».
18.05.2011 Сёньня суд над "Нашай Нівай"
Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пройдзе судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі. Яно хоча спыніць выхад недзяржаўнай газеты "Наша Ніва".
18.05.2011 А.Бяляцкі: дзяржава паставіць умоўна асуджаных пад жорсткі кантроль
Такім чынам кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў меркаваныя прысуды фігурантам справы Плошчы.
17.05.2011 Заўтра суд над Аліневічам, Дзядком, Веткіным і Францкевічам
Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў і падпалаў на будынкі, а таксама ў іншых злачынствах. Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.










