Навіны на тэму: суды

Прысуды актывістам анархісцкага руху

27.05.2011 Прысуды актывістам анархісцкага руху

Cуддзя суду Завадскога раёну Менска Жана Хвайніцкая агучыла прысуды групе актывістаў анархісцкага і сацыяльнага ўхілу.

27.05.2011 Хлопец, які заступіўся за безбілетніка, атрымаў штраф у Br700 тысяч

Алег пры гэтым не мае прэтэнзіяў да міліцыянтаў, бо прызнае — не падпарадкаваўся. Таксама ён кажа, што ў часе бойкі ўдарыўся галавой аб сценку і таму быў у крыві.

27.05.2011 Прысуд анархістам – у 14-00

Сёння павінны вынесці прысуд пяці анархістам. Пракурор папрасіў для іх ад 3 да 9 гадоў пакарання абмежаваннем і пазбаўленнем волі.

 Прысуды за Плошчу. МІКОЛУ СТАТКЕВІЧУ -- 6 ГАДОЎ. ДЗМІТРЫЮ УСУ -- 5,5. АЛЯКСАНДРУ КЛАСКОЎСКАМУ - 5 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

26.05.2011 Прысуды за Плошчу. МІКОЛУ СТАТКЕВІЧУ -- 6 ГАДОЎ. ДЗМІТРЫЮ УСУ -- 5,5. АЛЯКСАНДРУ КЛАСКОЎСКАМУ - 5 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

Дзмітрыю Буланаву - 3 гады, Аляксандру Квяткевічу - 3,5, Арцёму Грыбкову - 4 гады калоніі. Андрэю Пазняку - 2 гады "хіміі" без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Прысуды двум экс-кандыдатам у прэзідэнты і яшчэ пяці ўдзельнікам Плошчы-2010 абвешчаныя ў Ленінскім судзе Мінска суддзёй Людмілай Грачовай. Дзмітрый Ус узяты пад варту ў зале суда. Андрэя Пазняка, наадварот, выпускаюць.

26.05.2011 Мінінфармацыі адказала абаронцам недзяржаўных газет

Міністэрства інфармацыі дасць адказы ўсім, хто накіроўвае подпісы ў падтрымку недзяржаўных газет "Наша ніва" і "Народная воля" толькі пасля прыняцця судовых рашэнняў. Пра гэта чыноўнікі напісалі бабруйчанам, якія сабралі сотні подпісаў у абарону выданняў, якім пагражае закрыццё.

25.05.2011 З Андрэем Саннікавым у турме сустрэлася маці

Па словах маці, палітыка павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіна, але пакуль яго пакінулі ў Мінску.

25.05.2011 Ірына Халіп апратэставала прысуд суда

Журналістка Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, падала ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу на прысуд, вынесены ёй судом Заводскага раёна Мінска.

25.05.2011 Лёс Паўла Севярынца вырашыцца цягам месяца

Як паведаміў “Народнай Волі” сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, заўтра будзе пададзена касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, згодна з якім ён асуджаны на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд - 26 траўня

25.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд - 26 траўня

Прысуд па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, удзельнікаў Плошчы Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Арцёма Грыбкова і Андрэя Пазняка абвесцяць 26 траўня а 14-й гадзіне. Працэс па іх справе ідзе ў Ленінскім судзе Мінска.

Мінскім анархістам пракурор запрасіў ад 3 да 9 гадоў (абноўлена)

24.05.2011 Мінскім анархістам пракурор запрасіў ад 3 да 9 гадоў (абноўлена)

У судзе Заводскага раёну Мінска на працэсе па справе анархістаў пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор просіць для Ігара Аліневіча 9 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Мікалая Дзядка -- 6, для Аляксандра Францкевіча -- 5 гадоў. Максіма Веткіна ён прапануе пакараць 4 гадамі абмежавання волі, Яўгену Сілівончыку волю абмежаваць на 3 гады. Максімальны тэрмін пакарання па прад'яўленым ім крымінальным артыкулам складае 10 гадоў зняволення.

23.05.2011 Ірына Халіп 25 траўня падасць касацыйную скаргу на прысуд

Зараз журналістка знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

23.05.2011 Суддзя па справе Статкевіча і Уса працягвае хварэць

Верагоднасць прызначэння іншага суддзі мінімальная.

23.05.2011 БХД заклікае падтрымаць Тацьцяну Шамбалаву

Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" заклікае ў панядзелак, 23 траўня, прыйсьці Магілёўскі абласны суд, каб падтрымаць магілёўскую каардынатарку БХД Тацьцяну Шамбалаву.

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд адкладаецца

20.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд адкладаецца

Меркавался, што сёння а 16-й гадзіне ў Ленінскім судзе Мінска будуць вынесены прысуды двум былым кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь -- Міколе Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Разам з імі чакалі вызначэння свайго лёсу яшчэ пяцёра ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы -- Андрэй Пазняк, Дзмітрый Буланаў, Арцём Грыбкоў, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Квяткевіч. Абвінаваўца запрасіў цяжкія тэрміны. Прысуды мусіла агучыць суддзя Людміла Грачова.

20.05.2011 Прысуд Саньнікаву абскардзяць 23 траўня

"Мы пададзім скаргу ў бліжэйшы панядзелак. Будзе таксама накіраваная скарга ад самога Андрэя Алегавіча", — паведаміла Інтэрфаксу адвакатка Марына Кавалеўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства