Навіны на тэму: суды
21.11.2011 Ігар Случак абскарджвае рашэнне аб арышце ў Вярхоўным судзе
Жыхар Гомеля Ігар Случак звярнуўся са скаргай да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Грамадскі актывіст абскарджвае пастанову суда Савецкага раёна Гомеля аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці — арышту тэрмінам 3 сутак за нібыта здзейсненае дробнае хуліганства.
21.11.2011 Жыхар Брэста абскраджвае пакаранне за ўдзел у “маўклівай” акцыі ў Вярхоўным судзе
Тарас Беражной падаў скаргу ў Вярхоўны суд, каб дамагчыся адмены пастановы раённага суду, які пакараў яго нібыта за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту. Калі ж абскарджанне будзе беспаспяховымі, Тарас збіраецца з дапамогай брэсцкіх праваабаронцаў падрыхтаваць зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.
18.11.2011 Суд загадаў міліцыянтам дапрацаваць пратакол, складзены на Паўла Кур’яновіча
У судзе Кастрычніка раёну пачаўся суд па абвінавачаньні Паўла Кур’яновіча ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Суддзя Сяргей Герасімовіч запатрабаваў у міліцыянтаў дапрацаваць адміністратыўны пратакол.
18.11.2011 Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча прызначаны на 2 сьнежня
Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска. Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.
18.11.2011 Суд наконт забароны пікетаў пачаўся фактычна ў закрытым рэжыме
У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд справы, ініцыяванай жыхарамі горада супраць мясцовага гарвыканкаму, які забараняе ладзіць пікеты. У прыватнасці, размова ідзе пра спробу грамадскіх актывістаў правесці ў Брэсце шэраг пікетаў: супраць рэпрэсіяў у адносінах да апанентаў улады і салідарнаці з палітычнымі вязнямі.
18.11.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Цяпіна
У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра аргкамітэта Народнага схода ў Баранавічах Віктара Цяпіна, які быў пакараны за распаўсюд улётак перад Народным сходам 8 кастрычніка.
17.11.2011 Малітву да Бога міліцыянты расцанілі як лаянку
У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15-30 адбыўся разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 16 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава. Аляксандра Макаева асудзілі да арышту ў 5 сутак, а Аляксандра Кальянава - да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.
17.11.2011 Алена Танкачова: “Праз недавер суду людзі выказваюць недавер дзяржаве”
“Праваабаронцы прыроўненыя да палітычнай апазіцыі - улада ўспрымае нас як ворагаў”. Праваабаронца Алена Танкачова распавяла Еўрарадыё аб “прэзумпцыі вінаватасці”, прааналізавала суд над Бяляцкім, “тэрарыстамі” і ўсю судовую сістэму.
17.11.2011 Берасьце: брашуру Алены Гнаўк прызналі экстрэмісцкай
Берасьцейскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай брашуру Алены Гнаўк «Асобная думка, або зварот хрысьціянкі», якую яна выдала і разаслала ў розныя дзяржаўныя ўстановы.
16.11.2011 Працэс па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада
Судовае паседжаньне па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 22 лістапада. Пракурор зачытаў "новае" абвінавачаньне, якое адрозьніваецца ад папярэдняга толькі фразай "у выкананьне раней заключаных дамоўленасьцяў".
16.11.2011 Арыштаваная ўдзельніца Народнага сходу ў Бабруйску абскарджвае свой арышт
Учора, 15 лістапада, удзельніца Народнага сходу ў Бабруйску Галіна Смірнова абскардзіла свой адміністрацыйны арышт у вышэйстаячай інстанцыі. Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
15.11.2011 Суд адмовіў мазырскаму праваабаронцу ў праве на свабоду мірных сходаў
15 лістапада ў Мазырскім райсудзе адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна на рашэнне мясцовага райвыканкама аб забароне пікета ў падтрымку палітвязняў. Прынятае рашэнне - адмовіць.
15.11.2011 Суткі за ўдзел у “Народным сходзе”
Затрыманы пасьля “Народнага сходу“ 12 лістапада Аляксандр Пятніцкі асуджаны судом Савецкага раёну Мінска да 10 сутак арышту. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі (арт. 23.4 КоАП РБ).
15.11.2011 Працэс Філіпа Кірдуна працягнецца 16 лістапада а 9-й раніцы
Сёньня працягнуўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні верніка Філіпа Кірдуна, якога вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы падчас працэдуры дактыласкапіі. Працяг разгляду справы – заўтра, а 9-й гадзіне раніцы.
15.11.2011 На актывістаў адміністратыўныя пратаколы склалі завочна
Актывістцы Паліне Кур’яновіч і ейнаму брату Паўлу Кур’яновічу па пошце прыйшлі копіі пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэньнях, складзеныя бяз іхняй прысутнасьці за ўдзел у акцыі, да якой яны не маюць ніякага дачыненьня.










