Навіны на тэму: суды

03.02.2012 Вярхоўны суд пакінуў вырак Саньнікаву бязь зьменаў

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.

Менгарсуд прызначыў дату разгляду скаргі Стэфановіча

03.02.2012 Менгарсуд прызначыў дату разгляду скаргі Стэфановіча

Разгладя касацыйнай скаргі намесніка кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову пра спагнанне падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе 13 лютага і пачнецца а 15-ай гадзіне.

Суд задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча

03.02.2012 Суд задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча

Досыць нечакана скончыўся разгляд скаргі астравецкага грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча, якая разглядалася 2 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Працэс доўжыўся каля паўтары гадзіны і ў выніку суддзя Віталь Ляцко задаволіў пазоў Уласевіча.

Чарговы суд Мікалая Уласевіча

02.02.2012 Чарговы суд Мікалая Уласевіча

Сёння, 2 лютага, а 16-й гадзіне суддзя Віталь Ляцко пачне разгляд скаргі Мікалая Уласевіча на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько.

01.02.2012 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на прысуд палітвязьню Эдуарду Лобаву

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адваката на прысуд актывісту «Маладога фронту» Эдуарду Лобаву, які адбывае пакараньне 4 гадамі калёніі.

31.01.2012 Вярхоўны суд палічыў прысуд Севярынцу справядлівым

Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным і справядлівым прусыд, вынесены 16 траўня 2011 года сустаршыне аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу.

Брэст: суд не знайшоў парушэнняў у дзеяннях намесніка старшыні гарвыканкама

30.01.2012 Брэст: суд не знайшоў парушэнняў у дзеяннях намесніка старшыні гарвыканкама

Скаргу ў адносінах займаючага гэтую пасаду Вячаслава Хафізава накіраваў у суд Ленінскага раёна Брэста актывіст Руху “За свабоду” Сяргей Вакуленка, які лічыць, што чыноўнікаў парушыў Закон “Аб зваротах грамадзянаў”.

 Алега Волчака пакаралі арыштам

30.01.2012 Алега Волчака пакаралі арыштам

15-35. Праваабаронцу Алега Волчака пакаралі адміністратыўным арыштам на 4 сутак.

Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)

29.01.2012 Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)

Жыхара Віцебску Пятра Іванова аштрафавалі на 140 тысяч рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку. Але затрымлівалі яго за ўлёткі з заклікам да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, і менавіта гэта спадар Іваноў лічыць прычынай судовага і міліцэйскага пераследу.

Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць

26.01.2012 Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд на 3 лютага. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 КаАП РБ -- самаўпраўства. Чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама палічылі самаўпраўствам тое, што заяву на пікет на 25 студзеня Чарнавус напісаў як старшыня грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах “Кобзарь”.

Суд па скарзе брэсцкіх актывістаў Руху “За свабоду” прызначаны на 27 студзеня

25.01.2012 Суд па скарзе брэсцкіх актывістаў Руху “За свабоду” прызначаны на 27 студзеня

У судзе Ленінскага раёна Брэста адбылося папярэдняе судовае паседжанне наконт скаргі мясцовых актывістаў Руху “За свабоду”, датычнай адмовы Брэсцкага гарвыканкама прадстаўляць інфармацыю пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтра “Масква”.

Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены

24.01.2012 Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены

24 студзеня Менгарсуд разгледзіў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу – без задавальненьня.

24.01.2012 Сям’ю Бяляцкага выкінуць на вуліцу

Чаму ўлады не пайшлі на тое, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага з-за кратаў? Якія наступствы будзе мець тое, што вырак яму пакінулі бязь зьменаў?

Разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага адбудзецца 24 студзеня

23.01.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага адбудзецца 24 студзеня

Касацыйная скарга Алеся Бяляцкага на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі 24 студзеня. Пачатак – а 10-ай гадзіне. Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1/3 (ст. м. "Спартыўная").

Георгій Станкевіч абскарджвае штраф за "Крывінку"

23.01.2012 Георгій Станкевіч абскарджвае штраф за "Крывінку"

Бешанковіцкі райсуд прысудзіў рэдактару і выдаўцу самвыдатаўскай газеты штраф памерам 1 400 000 рублёў за нібыта незаконны яе распаўсюд. Георгі Станкевіч падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд, дзе згадаў парушэнні падчас судовага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства