Навіны на тэму: суды
14.02.2012 Менскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу Валянціна Стэфановіча
Менскі гарадскі суд 13 лютага разгледзеў касацыйную скаргу намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на пастанову суду Партызанскага раёна Менска аб спагнаньні падаткаў. Судовая калегія, разгледзеўшы довады праваабаронцы, цалкам пакінула скаргу без задавальненьня.
13.02.2012 Рух “За Свабоду” змагаецца за права на доступ да інфармацыі
Брэсцкая арганізацыя Руха “За Свабоду” змагаецца за свае правы на доступ да інфармацыі. Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт адмовіў кіраўніку дадзенай праваабарончай арганізацыі Дзянісу Турчаняку ў прадастаўленні інфармацыі адносна будынкаў па адрасу вуліца Савецкая 43 і 45.
13.02.2012 Сёньня ў Менгарсудзе - разгляд скаргі Валянціна Стэфановіча
Разгляд касацыйнай скаргі намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову аб спагнаньні падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе ў 15-00.
10.02.2012 Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым
Суддзя Станіслаў Півавар прызнаў вінаватым Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар” і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 тыс. руб.).
10.02.2012 Прысуд "Нашай Ніве"
Газета "Наша ніва" павінна выплаціць 5 мільенаў рублеў былому супрацоўніку тэлеканала АНТ Дзянісу Сухавараву ў якасці кампенсацыі маральных стратаў. Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска.
10.02.2012 У Баранавічах асудзілі Мікалая Чарнавуса
Судзілі грамадскага актывіста за тое, што ў лісце ў Баранавіцкі гарвыканкам ён падпісаўся як старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”. Між тым, улады не хочуць рэгістраваць арганізацыю.
09.02.2012 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот Любові Кавалёвай
Любоў Кавалёва звярталася з просьбай вынесці рашэнне аб прызнанні неканстытуцыйным палажэння Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, якое не прадугледжвае прыпынення выканання смяротнага пакарання ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамлення ў Камітэт па правах чалавека ААН.
08.02.2012 Георгію Станкевічу не ўдалося пераканаць Віцебскі абласны суд
Рэдактар і выдавец газеты "Крывінка" падаваў касацыйную скаргу, каб перагледзець яго адміністрацыйную справу. Райсуд Бешанковічаў пакараў Георгія Станкевіча штрафам, але ён перакананы, што суддзя Вольга Белавус парушыла ягоныя правы на абарону і на карыстанне роднай мовай.
08.02.2012 Юля Гарачанкова: “Я рашылася прайсьці ўсе інстанцыі, каб потым не наракаць, што не змагла абараніцца ад беззаконьня”
Магіляўчанка Юлія Гарачанкова адзіная з тых нямногіх “шчасліўчыкаў”, якія змаглі, прайшоўшы праз некалькі судовых працэсаў, дамагчыся адмены несправядлівага прысуду.
07.02.2012 Актывіст абскарджвае рашэнне раённага суда
Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які раней адмовіў у задавальненні скаргі Дзяніса Турчаняка на незаконныя дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама.
06.02.2012 Абласны суд пакінуў штраф за свечкі ў сіле
6 лютага Арцём Мархасёў, адзін з чацвярых аштрафаваных “за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах” – менавіта так было расцэнена запальванне свечак на Дзяды, атрымаў рашэнне з абласнога суда па сваёй скарзе.
06.02.2012 Воўчак абскардзіў свой арышт
У скарзе праваабаронца Алег Воўчак піша, што сваёй віны не прызнае, а пастанову судзьдзі Аляксандра Якунчыхіна лічыць «незаконнай і неабгрунтаванай».
06.02.2012 Разгляд касацыйнай скаргі па справе Крутога адбудзецца 10 лютага
На 10 лютага прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе па справе Аляксандра Крутога. 6 сьнежня суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Аляксандар Кострыкаў у закрытым паседжаньні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.
03.02.2012 Суд над Мікалаем Чарнавусам перанесены на 10 лютага
Баранавіцкі гарадскі суд 3 лютага 2012 года разглядаў адміністратыўную справу старшыні ініцыятыўнай групы ГА “Кабзар” Мікалая Чарнавуса. Судовае паседжанне вёў суддзя Станіслаў Півавар, сакратар – Святлана Еўдакіменка. У зале суда прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова.
03.02.2012 Былы міліцыянт Казлоў судзіцца, каб ягонае затрыманьне прызналі незаконным
3 лютага ў Менскім гарадзкім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.










