Навіны на тэму: суды
27.02.2012 Рэха суду над Каваленкам у Першамайскім райсудзе Віцебску
Партыйцы, журналісты, сваякі падсуднага і шараговыя грамадзяне напісалі паўсотні скаргаў на тое, што іх не пусцілі на суд над віцебскім актывістам, які праходзіў з 21 па 24 лютага. “Кніга скаргаў і прапановаў" цяпер запоўненая, трэба заводзіць новую і пісьмова адказваць кожнаму, хто запісаў свае прэтэнзіі.
27.02.2012 Сёння пераглядаюць справу студэнткі, асуджанай 19 снежня 2011
Папярэдняе рашэнне суда – штраф 25 базавых – было адмененае пасля таго, як дзяўчына падала касацыйную скаргу.
24.02.2012 Прысуд Сяргею Каваленку – 2 гады і 1 месяц агульнага рэжыму
Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіла яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу да 2 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
23.02.2012 Суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду
Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду. Заяўнікі шэсця збіраюцца дайсці да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
23.02.2012 23 лютага журналістаў не пусцілі ў суд над Каваленкам і перашкаджалі працаваць
Як паведамілі ГА “БАЖ” сябры арганізацыі, калі іх упусцілі ў будынак, дзверы судовай залы былі ўжо зачыненыя, а ахова заявіла, што месцаў там няма. Журналістам не дазволілі знаходзіцца і ў калідоры суда.
22.02.2012 Судовы працэс па касацыйнай скарзе Міколы Чарнавуса адбудзецца 29 лютага
Мікола Чарнавус абскарджвае рашэнне суда горада Баранавічы, згодна з якім ён быў пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні нібыта за самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання. Правапарушэннем было прызнана тое, што свае заявы ў гарвыканкам ён падпісваў як старшыня арганізацыі.
22.02.2012 Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)
Сёньня, 22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваецца працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.
21.02.2012 У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі
Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня".
21.02.2012 Ці адпавядае беларускі ПВКаАП міжнародна-прававым актам?
Заключэння Канстытуцыйнага Суда па гэтым пытанні спрабуе дамагчыся праваабаронца Сяргей Усцінаў. Да думкі аб неабходнасці разгляду адпаведнасці палажэнняў ПВКоАП РБ нормам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю, ён прыйшоў, назіраючы за адміністратыўнымі працэсамі ў раённых судах Менска і касацыйнай інстанцыі - Менскім гарадскім судзе.
20.02.2012 Гарадзенец Руслан Пяцько абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі
Руслан Пяцько быў аштрафаваны за тое, што адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі прымусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы яшчэ 27-га снежня 2011 года, што для Руслана было нечаканасцю.
20.02.2012 Бабруйск: Арцём Мархасёў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд
Асуджаны за запаленыя на Дзяды свечкі Арцём Мархасёў вырашыў дабівацца праўды да канца і на днях накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд. Нагадаем, што ён, а таксама Алена і Дзмітрый Тоўсцікі, Марына Іванова па рашэнні бабруйскай суддзі Таццяны Тарабуевай атрымалі па 700 тысячаў штрафу кожны.
16.02.2012 Мікалай Чарнавус абскарджвае абвінавачанне ў самаўпраўстве
10 лютага Баранавіцкі раённы (гарадскі) суд прызнаў баранавіцкага прадпрымальніка вінаватым у парушэнні арт. 23.39 КаАП (самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”) і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 000 тыс. руб.). Мікалай Чарнавус з такім рашэннем нязгодны.
16.02.2012 Яскевіч і Севярынец падалі наглядныя скаргі
Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч аштрафавалі за правядзенне 8 кастрычніка 2011 году Народнага сходу: Кастрычніцкі райсуд расцаніў яго як несанкцыянаваную акцыю. Суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падзяліла гэтае меркаванне і пакінула пастанову ў сіле.
15.02.2012 Уладзімір Няпомняшчых дабіваецца, каб суд прызнаў, што ён не лаяўся матам
Суд прыняў пастанову: спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых за «брудную лаянку» ў сувязі з недаказанасцю яго віны. Разам з тым, актывіст даводзіць, што не здзяйдсняў правапарушэнне, і таму фармуліроўка суда павінна была гучаць як «з-за адсутнасці ў дзеяннях складу правапарушэння».
15.02.2012 За адмову “адкатваць пальцы” на працоўным месцы -- штраф
Штраф 700 000 беларускіх рублёў вынесла 10-га лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гародні Пятрова Алена Аляксандраўна жыхару Гародні Руслану Пецько, да якога яшчэ 27-га снежня 2011 году на працоўнае месца прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваннем “адкатаць пальцы”.










