Навіны на тэму: суды

Справа супраць Святаслава Барановіча: пачатак судовага працэсу

15.02.2018 Справа супраць Святаслава Барановіча: пачатак судовага працэсу

15 лютага ў 10.30 распачаўся судовы працэс па крымінальнай справе Святаслава Барановіча, які быў сярод тых, хто 15 сакавіка 2017 года пасля санкцыянаванага “Маршу недармаедаў” у Мінску перашкаджаў брутальным затрыманням дэманстрантаў на прыпынку грамадскага транспарту “Плошча Бангалор”.  

Затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра "Вясны" будуць судзіць за дробнае хуліганства

14.02.2018 Затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра "Вясны" будуць судзіць за дробнае хуліганства

Суд над валанцёрам ПЦ “Вясна” Юрыем Мяцельскім па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) прызначаны на 11.00 22 лютага. Разглядацца справа будзе ў Слуцкім раённым судзе.

Толькі пасля звароту праваабаронцы Віцебскі абласны суд размясціў інфармацыю пра смяротны прысуд

13.02.2018 Толькі пасля звароту праваабаронцы Віцебскі абласны суд размясціў інфармацыю пра смяротны прысуд

Віцебскі абласны суд адказаў на электронны зварот праваабаронцы Паўла Левінава, які прасіў прыпыніць прысуд і прадставіць дадатковую інфармацыю па справе асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Лётава.

Жабінка: працяг суда над Анатолем Лябедзькам - 23 лютага

12.02.2018 Жабінка: працяг суда над Анатолем Лябедзькам - 23 лютага

Сёння ў Жабінцы праходзіў суд над лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і кіраванні аштамабілем без належных дакументаў (пратэрмінаванае пасведчанне кіроўцы).

"Канапляны" судовы марафон ў Мінску: усім - штрафы

08.02.2018 "Канапляны" судовы марафон ў Мінску: усім - штрафы

У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» будуць судзіць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай

06.02.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай

Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз ПЦ “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным 24 студзеня ў Горацкай калоніі.

Пры паўторным разглядзе суд змяніў сваё рашэнне і вынес два смяротныя прысуды

20.01.2018 Пры паўторным разглядзе суд змяніў сваё рашэнне і вынес два смяротныя прысуды

Мінгарсуд 20 студзеня абвесціў прыгаворы для абвінавачаных у забойстве: Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву - смяротнае пакаранне, Аліне Шульганавай - 12 гадоў пазбаўлення волі.

Тры гады эксперты «слухалі» вінілавыя пласцінкі ў пошуках «экстрэмізму»

19.01.2018 Тры гады эксперты «слухалі» вінілавыя пласцінкі ў пошуках «экстрэмізму»

Роўна праз тры гады Яўгену Жураўскаму вярнулі практычна ўсе аўдыё-касеты, CD-дыскі і вінілавыя пласцінкі, канфіскаваныя пры налёце на канцэрт у клубе «Піраты».

Магілёўскі абласны суд не ўбачыў правакацыяў у дачыненні да палітвязня

17.01.2018 Магілёўскі абласны суд не ўбачыў правакацыяў у дачыненні да палітвязня

Прынцыповая адмова палітвязня Міхаіла Жамчужнага ісці ў атрад для асоб з “нізкім статусам” каштавала яму 5 сутак у ШЫЗА.

Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”

17.01.2018 Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”

На судзе Пётр Іваноў заявіў, што 9 студзеня накіраваў заяву аб катаваннях у пракуратуру, але ці выйшла тая заява за межы СІЗА, ён не ведае. Напрыканцы паседжання прасіў правесці мэдэкспэртызу. Паводле слоў Іванова, апошнія 37 сутак ён правёў у карцэры.

Вярхоўны суд не абараніў права Аляксандра Чахольскага на вядзенне працэсу па-беларуску

16.01.2018 Вярхоўны суд не абараніў права Аляксандра Чахольскага на вядзенне працэсу па-беларуску

Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Аляксандра Чахольскага на пастанову суда Фрунзенскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел 3 сакавіка 2017 года ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў абарону "Курапатаў", у тым ліку на адмову суда весці працэс па-беларуску або прадаставіць перакладчыка.

Дата суда па справе Святаслава Барановіча яшчэ не прызначаная

16.01.2018 Дата суда па справе Святаслава Барановіча яшчэ не прызначаная

Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, пракуратура перадала ў суд крымінальную справу Святаслава Барановіча 5 студзеня, аднак дата суда яшчэ не прызначаная.

Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

15.01.2018 Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

Паседжанне па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА адбудзецца 25 студзеня.

Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон

12.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня агучаны прысуд па справе мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона.

Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра

11.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра

Суд Ленінскага раёна Мінска пачаў 11 студзеня разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Пракурор запрасіў абмежаванне волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), адвакат просіць абмежавацца штрафам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства