Навіны на тэму: суды
23.03.2012 Брэсцкі аблсуд стаў на бок чыноўніка Хафізава
Cкарга актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі, якому гарадскі чыноўнік адмовіўся прадаставіць інфармацыю, разгледжана ў Брэсцкім абласным судзе 22 сакавіка.
23.03.2012 Лідара нацболаў апраўдалі
Суд Савецкага раёна Мінска 23 сакавіка апраўдаў лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго. Пра гэта паведаміў Контуш.
23.03.2012 У судзе Маскоўскага раёна – Шулейка і Костка - па 5 сутак, Дземідзенка - 10 сутак
У судзе Маскоўскага раёну Менска пачаўся разгляд адміністратыўных спраў Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.
23.03.2012 Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)
Ад свайго былога працадаўцы ён хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення. Паўлоўскі адзначае, што гэта дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Агулам сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.
22.03.2012 Віцебск: і гарвыканкам і суд – супраць акцыяў на Дзень Волі
Суд Кастрычніцкага раёна адхіліў скаргу віцебскіх актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава і Яна Дзяржаўцава на адмову гарвыканкаму, які не дазволіў правесці 25 сакавіка ўрачыстае шэсце і сход на плошчы Свабоды.
22.03.2012 Магілёўскі аблсуд накіраваў справу пра адмову ад дактыласкапіі на перагляд
22 сакавіка судзя абласнога суда Мікалай Гладкі накіраваў справу Андрэя Патрэева на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва - без аргументацыі і матывацыі. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суддзя мусіў быў спыніць гэтую справу ўвогуле.
21.03.2012 У адносінах да Аляксандра Крутога захаваныя захады прымусовага лячэньня
У судзе Маскоўскага раёну Менска прайшло паўторнае судовае паседжаньне па справе Аляксандра Крутога пад старшыньствам суддзі Яўгена Хаткевіча. Суд прыняў рашэньне аб неабходнасьці ўжываньня захадаў бясьпекі і лячэньня ў адносінах да Аляксандра Крутога.
19.03.2012 У суд над Аляксандрам Крутым выклікалі эксперта-псіхіятра
У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня пачаўся паўторны разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксандра Крутога, які спрабаваў восенню мінулага года прадстаўляць на працэсе па тэракце ў метро інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы, але зняволенага пад варту па абвінавачванні ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК).
17.03.2012 За “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту
Суд Савецкага раёна Менска ў другой палове дня 16 сакавіка асудзіў актывіста "Zмены" Уладзіміра Бачылу на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністратыўны пратакол, скаладзены на Арцёма Кузьміна быў накіраваны на дапрацоўку ў Савецкі РУУС.
16.03.2012 Суддзя Пятрова разгледзіць законнасць свайго ж прысуду?
Дзіўныя рэчы адбываюцца з адміністратыўнай справай жыхара Гародні Руслана Пяцько, які 10 лютага быў пакараны суддзёй Ленінскага раёну Аленай Пятровай нібыта за адмову ад дактыласкапіі. На сваю касацыйную скаргу Пяцько атрымаў паведамленне, што яна будзе разглядацца ў памяшканні аблсуду - суддзёй Аленай Пятровай.
16.03.2012 Адвакат Уладзіслава Кавалёва падаў у Вярхоўны суд наглядную скаргу
Паводле маці Уладзіслава Кавалёва, у скарзе пададзены кароткі пералік парушэнняў заканадаўства па справе "тэрарыстаў". Таксама ў ёй напісана, што абарона рыхтуе яшчэ адну, дадатковую наглядную скаргу, але пасля таго, як Станіслаў Абразей зможа ўдакладніць пэўныя акалічнасці са сваім падабаронным.
15.03.2012 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Дзяніса Турчаняка на чыноўніка з выканкаму
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк спрабаваў абскардзіць рашэнне суду першай інстанцыі, які не знайшоў парушэнняў з боку намесніка старшыні мясцовага гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.
15.03.2012 За Уладзімерам Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд
У судзе Перашамайскага раёну Менска прайшло судовае паседжаньне, па выніках якога усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам.
15.03.2012 Суд апраўдаў Святлану Задзядзюрыну
Студэнтку фізічнага факультэта БДУ, што была затрыманая 19 снежня 2011 года падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі і атрымала штраф, апраўдаў суд Партызанскага раёна Мінска.
14.03.2012 Уладзімір Няпомняшчых спаганяе з міліцыі 9 мільёнаў маральнай шкоды за незаконнае змяшчэнне ў ІЧУ
14 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося папярэдняе паседжанне па грамадзянскай справе актывіста АГП і Руху «За свабоду!», пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых. Апазіцыянер спаганяе праз суд маральную шкоду ў памеры 9 мільёнаў рублёў за незаконнае ўтрыманне ў ІЧУ. Працэс вядзе суддзя Ірына Кавалевіч.










