Навіны на тэму: суды
03.04.2012 Паўлу Вінаградаву могуць усталяваць прэвентыўны нагляд
6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца судовае паседжаньне па ўзмацненьні нагляду для былога палітвязня Паўла Вінаградава. Пачатак у 9 гадзін. Падставамі для гэтага лічацца неаднаразовыя парушэньні Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях з моманту ягонай амністыі 14 верасьня 2011 года.
02.04.2012 Прызначана судовае «апытаньне» ў справе «невыязнога» Алега Гулака
На 6 красавіка прызначанае «апытаньне» ў судзе Цэнтральнага раёну па скаргах старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака на МУС і Мін’юст.
02.04.2012 Баранавічы: спроба адстояць справядлівыя выбары праз суд
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў заяву ў гарадскі суд, у якой просіць прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада. У заяве паведамляецца, што ён раней пісьмова звяртаўся у гарадскую і абласную пракуратуры са скаргай на дзеянні адміністрацыі Баранавіцкага цэнтральнага кірмашу.
30.03.2012 Быхаўчаніну адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага
Следчы следчага камітэта па Быхаўскім раёне адмовіўся караць міліцыянта Віталя Вашчылу за падробку запісу “З маіх словаў запісана дакладна, зачытана ўслых” і подпісу пад пратаколам ад імя жыхара вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандра Шачанка.
30.03.2012 Санэпідэмстанцыя прызнала парушэнні санітарна-бытавых умоваў працы з боку “Прамжылбуду”
ААТ “Прамжылбуд” атрымала прадпісанне Магілёўскай санэпідэмстанцыі за шматлікія парушэнні санітарна-бытавых умоваў працы на аб’ектах. Ці дапаможа гэта Аляксею Паўлоўскаму, які судзіцца з кіраўніцтвам арганізацыі, якое за актыўную абарону правоў працоўных не працягнула з ім працоўны кантракт?
30.03.2012 Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 34 базавыя велічыні
Па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”) Валерый Шчукін аштрафаваны на 4 базавыя велічыні (140 тысячаў рублёў), а па вртыкуле 23.4 (“Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў”) – на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў рублёў).
29.03.2012 Таемны суд над Лябедзькам, Калякіным, Атрошчанкавым - штрафы па 10 б.в.
Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў) кожны і вызваленыя. Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". Пашпарты ім не вярнулі
28.03.2012 Бабруйск: Канстанцін Локцеў будзе судзіцца з былым працадаўцам
Праблемы на працы ў Канстанціна Локцева пачаліся яшчэ пасля мінулагодняга Народнага схода, - ён быў старшынём аргкамітэта. За гэта грамадскі актывіст быў пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. А пасля візітаў на месца яго працы супрацоўнікаў КДБ, Канстанціна пачалі літаральна выжываць з летніка “Мечта”.
28.03.2012 Лідэраў апазіцыі будуць судзіць за хуліганства
У ноч на 28 сакавіка ў Оршы супрацоўнікамі Аддзела ўнутраных спраў на транспарце былі знятыя з цягніка № 2 Мінск-Масква лідэр АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама актывіст апазіцыі Сяргей Атрошчанкаў.
28.03.2012 Леанід Судаленка выйграў суд з Дзяржаўтаінспекцыяй
Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку ўдалося даказаць у судзе, што ён не парушаў правілы дарожнага руху і не перавышаў хуткасць у населеным пункце. За гэта супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спрабавалі пазбавіць праваабаронцу пасведчання кіроўцы. Суд цягнуўся 10 месяцаў.
27.03.2012 Ніхто не хоча несці матэрыяльную адказнасць
Гомельская міліцыя не хоча адказваць за маральную шкоду, нанесеную Уладзіміру Няпомняшчых, і перакладвае адказнасць на іншыя структуры. «Як шкодзіць, і рабіць подласць – дык шмат у нас ёсць ахвочых. А як адказваць за подласць – дык усе хаваюцца за спіны адзін аднаго, і спіхваюць адзін на аднаго адказнасць", -- адзначыў апазіцыянер.
27.03.2012 Ян Дзяржаўцаў судзіцца з трыма райвыканкамамі
Віцебскі сябар КХП БНФ падаў заявы ва ўсе тры раённыя суды гораду, бо з трох раённых адміністрацый яму прыйшлі адмовы на правядзенне пікетаў. Гэта своеасаблівы рэкорд -- калі актывіст адначасова судзіцца з трыма органамі ўлады. Зрэшты, колькасць забароненых пікетаў таксама была рэкордная – 15 на працягу 5 дзён.
27.03.2012 Алену Дубовік пакаралі трымя суткамі арышту
26 сакавіка позна ўвечары ў судзе Партызанскага раёна Менска завяршыўся разгляд адміністратыўнай справы апошняй з затрыманых на канцэрце у Палацы культуры трактарнага завода дзяўчыны. Алену Дубовік пакаралі арыштам на трое сутак за дробнае хуліганства.
26.03.2012 Пачаліся суды над удзельнікамі суботняга канцэрту ў клубе “Ё-маё” (дадаецца)
У Мінску пачынаюцца суды над затрыманымі 24 сакавіка падчас суботняга канцэрту. У судзе Цэнтральнага раёна будуць разглядацца адміністратыўныя справы Аляксандра Ярашэвіча, Мікіты Уласенкі, Яўгена Уласенкі, Яўгена Рубашкі, Уладзіміра Дзмітракова, Паўла Дзеркача, Паўла Грыневіча, Зміцера Харланчука, Паўла Беланава. У судзе Партызанскага раёна сталіцы - Алены Дубовік.
26.03.2012 Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі будзе разглядацца 10 красавіка
Віцебскі абласны суд мусіць даць адказ, наколькі законнае і справядлівае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук, якая прысудзіла сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 2 гады 1 месяц зняволення ў калоніі.










