Навіны на тэму: суды
10.04.2012 Сяргея Каваленку накіроўваюць на экспертызу ў Навінкі
10-40. Судовая калегія вынесла вызначэньне аб прызначэньні Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару (Навінкі). Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены да заключэньня псіхіятраў. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэньне псіхіятраў аб тым, што у Каваленкі маецца псіхічнае растройства, якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.
09.04.2012 “Маладафронтаўцам” - па 10 сутак
Затрыманых 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская “ Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна Менска. Выходныя яны правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
09.04.2012 Аляксандру Малчанаву прысудзілі 1,5 гады строгага рэжыму
Сёння суддзя Жодзінскага гарадскога суда Грынкевіч вынес прысуд у дачыненні да былога палітвязня Аляксандра Малчанава. За крадзеж металалому з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак на суму 450 тысяч рублёў яму прысудзілі 1,5 гады калоніі строгага рэжыму.
09.04.2012 Судовае кола замкнулася
Брэсцкі абласны гаспадарчы суд не будзе разглядаць скаргу баранавіцкага прапрымальніка Мікалая Чарнавуса адносна незаконнасці выбараў кіраўніцтва каапрынку ў Баранавічах. Суддзя яму так і сказала: “Мы выбарамі на Баранавіцкім каапрынку займацца не будзем”.
09.04.2012 Суды пацвярджаюць, што адмова ад дактыласкапіі на працоўным месцы – “непадпарадкаванне”
Гарадзенец Руслан Пяцько, якога аштрафавалі нібыта за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю, атрымаў адказ на сваю скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.
09.04.2012 Міліцыя “праз калена ломіць” тых, хто адмаўляецца ад дактыласкапіі
Супрацоўнікі міліцыі “праз калена ломяць” тых, хто па сваіх перакананьнях адмаўляецца ад прымусовай дактыласкапіі. Апошні факт – адміністратыўная справа жыхара Менска Руслана Невара.
06.04.2012 Скарга Мікалая Чарнавуса перанакіравана ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 5 красавіка атрымаў з гарадскога суда вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы. У суд ён звяртаўся з просьбай адмяніць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку, паколькі новая Рада прадпрымальнікаў была абрана з парушэннем дзеючага заканадаўства.
06.04.2012 Гары Паганяйла: Спадары чыноўнікі, ад адказу вы не сыйдзеце!
Суды па скаргах праваабаронцаў Беларускага Хельсінскага камітэта раптоўна адмененыя і будуць прызначаныя пазней. Сінхроннасць і аднолькавасць дзеянняў, якую мы назіраем, кажа аб тым, што яна каардынуецца з аднаго цэнтра.
05.04.2012 Апошні суд за канцэрт у клубе “Ё-маё”
Ігара Трухановіча, затрыманага і моцна зьбітага 24 сакавіка пад час суботняга канцэрту ў клубе “Ё-маё”, будуць судзіць за дробнае хуліганства. Разгляд адміністратыўнай справы адбудзецца у судзе Цэнтральнага раёна Менска 11 красавіка. Пачатак у 9 гадзін.
05.04.2012 Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака
4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.
04.04.2012 Грамадскі актывіст бароніць свой гонар у судзе
Аляксандр Вайцешык даказваў суду, што ўчастковы інспектар распаўсюдзіў пра яго негатыўную інфармацыю, якая характарызуе яго як скандаліста і амаль п’яніцу. Ён даводзіў, што такая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганіць годнасць і дзелавую рэпутацыю яго як галоўнага бухгалтэра будаўнічай фірмы.
04.04.2012 Намеснік старшыні Вярхоўнага суда не засумняваўся, што Ігар Случак «дробна хуліганіў”
Грамадскі актывіст, ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак атрымаў адказ на свой ліст да старшыні Вярхоўнага суда Беларусі. Праўда, адказаў яму не старшыня, а яго першы намеснік Аляксандр Федарцоў, які выносіў растрэльны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.
04.04.2012 Суд за “дактыласкапію” - у закрытым рэжыме
У маленькім кабінеце суддзі не знайшлося месца ні для гарадзенскіх праваабаронцаў, ні для тых, хто прыйшоў і прыехаў падтрымаць падсуднага. Старшыня суду Ленінскага раёну таксама не захацела прымаць людзей па гэтым пытанні.
03.04.2012 Метамарфозы ў справе “дробнай хуліганкі” Святланы Вяргейчык
За час, што Святлана Вяргейчык дамагаецца пакарання для збіваўшых яе міліцыянтаў, адзін з іх “даслужыўся” да пасады начальніка райаддзела Следчага камітэта і “адфутбольвае” цяпер скаргі пацярпелай. Судовая выканаўца спаганяе з яе штраф – у той час як рашэнне суда не набыло сілы. А ўчастковага непакоіць, якія пытанні жанчына мае да Следчага камітэта.
03.04.2012 У Гародні міліцыянты склалі фальшывы пратакол
У адносінах жыхара горада Гродна Уладзіміра Фяненкі распачата адміністрацыйная справа за адмову прайсці дактыласкапію. На адваротным баку пратакола напісана, што Фяненка адмовіўся ад подпісу. Але Уладзімір Фяненка кажа, што ўбачыў гэты пратакол толькі тады, калі яго выклікалі ў суд.










