Навіны на тэму: суды
08.06.2012 Барысаў: 6 ліпеня адбудзецца суд па пазове актывіста АГП супраць райвыканкама
Паседжанне па пазове аб неправамернасці забароны на правядзенне пікету «За сумленныя выбары супраць Лукашэнкі» пройдзе 6 ліпеня у 16.00 пад старшынствам суддзі Барысаўскага раённага суду Наталлі Селавец. Пазоў падаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў.
08.06.2012 Бабруйск: Суд вынес рашэнне разблакаваць пропуск прафсаюзнага лідэра
8 чэрвеня ў Бабруйску адбылося заключнае паседжанне па іску Міхаіла Кавалькова, лідэра пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на зводзе ТДіА. Нагадаем, што прафсаюзны лідэр патрабуе вярнуць яму магчымасць свабодна трапляць на тэрыторыю завода.
08.06.2012 Алесю Бяляцкаму адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі
Старшыня Мінскага гарадскога суда адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі, пададзенай Алесем Бяляцкім і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Мінска і вызначэнне калегіі Мінскага гарадскога суда. Гэта стала вядома з ліста зняволенага праваабаронцы жонцы.
07.06.2012 Бандарэнка судзіцца з тэлерадыёкампаніяй
7 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну Менску адбылося папярэдняе пасяджэньне па грамадзянскім пазове праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Наступнае паседжаньне пройдзе 21 чэрвеня.
07.06.2012 Эдвард Дмухоўскі – штраф 45 базавых велічынь
Сама вялікі штраф з затрыманых на пікеце 1 чэрвеня прысудзілі журналістцы Гражыне Шалкевіч – 50 базавых велічынь. Сёння павінны судзіць яшчэ віцэ-старшыню Саюзу палякаў Рэнату Дземянчук і актывіста СПБ Марака Занеўскага.
07.06.2012 Баранавіцкі актывіст – за паслядоўнасць у выкананні законаў
Рыгор Грык накіраваў пісьмовыя заявы ў Следчы камітэт, Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральнаму пракурору краіны, дзе паведамляе, што 22 мая суд Савецкага раёна Мінска падчас разгляду іска Марыны Цыбліенкі да апазыцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча пікетавалі 25 прадстаўнікоў афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай, а таксама актывісты БРСМ.
06.06.2012 У Гародні зноў запрацаваў судовы канвеер
Першай была асуджана журналістка Гражына Шалкевіч – сумнавядомая суддзя Наталля Козел аштрафавала яе на 50 базавых велічынь (на сёння гэта 5 мільёнаў рублеў) за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Сёння разглядаюцца справы яшчэ 7 чалавек, у тым ліку грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага і журналісткі-аператаркі Юліі Каляды.
06.06.2012 Барысаў: актывіст АГП падаў у суд на Барысаўскі райвыканкам
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў падаў пазоў у суд на Барысаўскі райвыканкам у сувязі з забаронай на правядзенне пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”. У Барысаве падавалася 4 заяўкі на правядзенне 15 мая пікетаў, і на ўсе атрыманыя адмовы.
05.06.2012 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Няпомняшчых
Гомельскі абласны суд 5 чэрвеня разгледзеў скаргу сябра АГП і Руху «За свабоду!», пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля. Пастанову раённага суда абласная інстанцыя пакінула без зменаў, а скаргу – без задавальнення.
05.06.2012 Бабруйск: Чарговае паседжанне па справе прафсаюзнага лідэра адбудзецца 8 чэрвеня
5 чэрвеня ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па справе Міхаіла Кавалькова -- лідэра пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА, які судзіцца за права мець вольны доступ на тэрыторыю прадпрыемства.
04.06.2012 Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў судзіцца з кіраўніцтвам заводу
Лідэр пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТдіА) Міхаіл Кавалькоў судзіцца за права без перашкодаў выконваць свае абавязкі. "Заўтра, 5 чэрвеня, бабруйская суддзя Тамара Карпоўская заслухае спрэчкі бакоў і павінна вынесці рашэнне па маёй справе".
04.06.2012 Суды ў Гародні пакуль не адбыліся
4 чэрвеня ў Гародні меліся адбыцца адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі ў пятніцу актывістамі Саюзу палякаў Беларусі, аднак суды пакуль не адбыліся. Нагадаем, што ў час правядзення пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў польскай школе №36, які адбыўся каля мясцовага аблвыканкаму, былі затрыманы не менш 21 чалавек, у тым ліку журналісты.
04.06.2012 Нечаканая перамога: Брэсцкі абласны суд падтрымаў грамадскага актывіста
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў вызначэнне Брэсцкага абласнога суда па сваёй заяве, у якой ён аспрэчваў вынікі выбараў Рады на мясцовым каапрынку. Гэта хоць і невялікая, але перамога грамадскага актывіста над складай бюракратычнай судовай сістэмай краіны.
04.06.2012 Скаргу наконт забароненага пікета ў Брэсце не задаволілі
4 чэрвеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу актывіста Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і сябра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Дзенісенкі на рашэнне суда Ленінскага раёна абласнога цэнтра.
02.06.2012 Суд над Міхаілам Пашкевічам (фота суддзі)
1 чэрвеня суддзя суда Ірына Алісейка прысудзіла Міхаілу Пашкевічу 7 сутак арышту. Па дадзеных мясцовых праваабаронцаў, І. Алісейка не ўпершыню выносіць прысуд па справе, звязанай з грамадскай дзейнасцю: яшчэ ў 2001 – 2008 гг. яна прызнала вінаватымі 15 грамадзкіх, партыйных і прафсаюзных актывістаў.










