Навіны на тэму: суды

Патрабаваў вярнуць вопратку – атрымаў штраф

07.09.2018 Патрабаваў вярнуць вопратку – атрымаў штраф

Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.  Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па  арт. 17.1. КоАП (дробнае хуліганства).

Мінгарсуд адмовіў валанцёру "Вясны" ў кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманне

06.09.2018 Мінгарсуд адмовіў валанцёру "Вясны" ў кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманне

Шостага жніўня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі валанцёра “Вясны” Юрыя Мяцельскага на рашэнне Маскоўскага раённага суда. У ліпені гэты суд адмовіў Юрыю ў яго пазове да Міністэрства фінансаў з патрабаваннем маёмаснай і маральнай кампенсацыі за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.

Напярэдадні акцыі ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак

06.09.2018 Напярэдадні акцыі ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак

Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.

Ціск на "Белсат" працягваецца: журналістку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў

05.09.2018 Ціск на "Белсат" працягваецца: журналістку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў

Суд Смалявічскага раёна аштрафаваў журналістку Вольгу Чайчыц 1225 рублёў па ч.2 арт. 22.9 КаАП за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы.

Актывістак аштрафавалі за «віцебскую вахту» ў Курапатах

05.09.2018 Актывістак аштрафавалі за «віцебскую вахту» ў Курапатах

За ўдзел у пікетаванні рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў суд Віцебскага раёну аштрафаваў Алену Янушкоўскую на 13 базавых велічыняў, у Першамайскім райсудзе г. Віцебску штрафамі па 12 базавых пакаралі Ірыну Захараву і Таццяну Севярынец.

Журналіста-фрылансера аштрафавалі восьмы раз сёлета за супрацу з "Белсатам"

05.09.2018 Журналіста-фрылансера аштрафавалі восьмы раз сёлета за супрацу з "Белсатам"

Суд Браслаўскага раёна пакараў журналіста-фрылансер з Глыбокага Зміцера Лупача штрафам у памеры 36 базавых велічыняў. Суддзя Аляксандр Вязіцкі прыцягнуў журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Актывістка дамагаецца кампенсацыі за канфіскацыю запрашальнікаў на “Дзяды”. Суды супраць

04.09.2018 Актывістка дамагаецца кампенсацыі за канфіскацыю запрашальнікаў на “Дзяды”. Суды супраць

Актывістка КХП БНФ Ала Гуцава працягвае дамагацца аднаўлення сваіх парушаных правоў. Яна мае намер спагнаць кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды з ГУУС Мінгарвыканкама, чые супрацоўнікі ў лістападзе мінулага года незаконна затрымалі актывіствку і канфіскавалі ў яе запрашальнікі на дазволенае ўладамі мерапрыемства.

Трэнінг 8 верасня: адкрый для сябе беларускі суд

04.09.2018 Трэнінг 8 верасня: адкрый для сябе беларускі суд

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі па ўсёй краіне (не толькі юрыстаў_к). Дэдлайн падачы заяўкі - 6 верасня.

Лідары прафсаюза РЭП падалі скаргі на прысуд

04.09.2018 Лідары прафсаюза РЭП падалі скаргі на прысуд

Трэцяга верасня лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Журналістцы пагражаюць прымусовай дастаўкай у суд

03.09.2018 Журналістцы пагражаюць прымусовай дастаўкай у суд

Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял на “Радыё Рацыя”.

Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя

31.08.2018 Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя

Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя.

У аршанскага заўзятара, якога судзяць за экстрэмізм, адбываецца ператрус

30.08.2018 У аршанскага заўзятара, якога судзяць за экстрэмізм, адбываецца ператрус

Супрацоўнікі Аршанскага ГУБАЗіКа праводзяць 30 жніўня ператрус па месцы пражывання футбольнага заўзятара Аляксея Сукорскага, якога судзяць за надпіс экстрэмісцкага зместу на вопратцы.

Бізнесовец Ізраілевіч ідзе ў суд за “маральнай шкодай”

29.08.2018 Бізнесовец Ізраілевіч ідзе ў суд за “маральнай шкодай”

Бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што газета «Новы час» змясціла матэрыялы, у якіх сцвярджаецца, што падкантрольныя яму фірмы з’яўляюцца рэальнымі выгодаатрымальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим" у мемарыяльнай зоне Курапатаў.

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка

24.08.2018 Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі адносна крымінальнага прысуду, вынесенага  лідэрам прафсаюза РЭП Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу.

Глабальны прафсаюз IndustriALL асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду лідэрам прафсаюза РЭП

24.08.2018 Глабальны прафсаюз IndustriALL асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду лідэрам прафсаюза РЭП

Глабальны прафсаюз IndustriALL асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комлік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства