Навіны на тэму: суды
23.06.2012 Адміністрацыйны працэс над святаром расцягваецца
22 чэрвеня ў Гародні быў працягнуты суд над святаром Мікалаем Гайдуком, якога вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры патрабаванні прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю.
22.06.2012 Гары Паганяйла праз суд здабыў права выязджаць за мяжу
Даведку аб тым, што яго няма ў спісе невыязных, Паганяйлу далі проста на паседжанні.
22.06.2012 Журналіста Паўла Свярдлова асудзілі на 15 сутак
Суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Таццяна Матыль прысудзіла Паўлу Свярдлову, абвінавачанаму ў лаянцы матам, 15 сутак адміністратыўнага арышту. Адбываць пакаранне журналіст “Еўрарадыё” будзе на Акрэсціна.
20.06.2012 Мінюст не ўключаў Гары Паганяйлу ў базу невыязных
Учора ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд скаргі кіраўніка юрыдычнай службы праваабарончага ГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйлы на дзеянні МУС і Мінюста. Скарга датычыцца незаконнага ўключэння спадара Паганяйлы ў спісы невыязных. Працэс вядзе суддзя Вольга Глушакова.
20.06.2012 Суд адмовіў Паўлу Сяргею ў альтэрнатыўнай службе
Маладэчанскі раённы суд адмовіў актывісту міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Паўлу Сяргею ў задавальненьні скаргі на рашэньне прызыўной камісіі аб прызнаньні яго прыдатным да службы ў войску. Такое рашэньне прыняла 19 чэрвеня судзьдзя Марыя Абрамава.
19.06.2012 Гародня: суд не задаволіў скаргу Аляксандры Васілевіч
У судзе Ленінскага раёну Гародні завяршыўся адміністратыўны працэс па скарзе старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандры Васілевіч на дзеянні мясцовага гарвыканкаму.
18.06.2012 Святлана Вяргейчык настойвае на пераглядзе сваёй скаргі ў Следчым камітэце
Збітая падчас маўклівай акцыі пратэсту летам 2011 года пенсіянерка не задаволена, што скаргу на дзеянне міліцыянта ўзгаднілі з ім самім жа. За той час, што спадарыня Святлана змагаецца за свае правы, міліцыянт Пазняк пайшоў на павышэнне і цяпер займае кіраўнічую пасаду ў Следчым камітэце.
18.06.2012 Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу
Суд Салігорскага раёна прыняў да разгляду скаргу маладафронтаўца Андрэя Тычыны на забарону мясцовым райвыканкамам велапрабегу. Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Лапіна.
18.06.2012 Лепшая абарона – гэта нападзенне?
Менавіта такую стратэгію абралі праваахоўнікі Маладзечна, з якімі спрабуе судзіцца збітая маладая маці.
18.06.2012 Брэсцкі абласны гаспадарчы суд прапануе Мікалаю Чарнавусу міравое пагадненне
Амаль 7 месяцаў Мікалай Чарнавус імкнецца аспрэчыць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Цэнтральным каапрынку Баранавічаў. На думку Мікалая Чарнавуса, гэтыя выбары былі праведзены з парушэннем дзеючага заканадаўства. Новая Рада кааператыўнага кірмашу была не абранак, а прызначана адміністрацыяй горада і рынка.
15.06.2012 Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі
Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей 15 чэрвеня падаў у суд Маларыцкага раёна скаргу на адмову райвыканкама ў правядзенні пікету “За свабодныя і сумленныя выбары”.
15.06.2012 Гародня: у судах - суцэльная карпаратыўная “салідарнасць”
Прадказальнай адмовай завяршыўся разгляд скаргі жыхара Гародні Уладзіміра Фяненкі, якую ён падаў у абласны суд на прысуд Ленінскага раённага суда. Судовая калегія, якая разглядала касацыйную скаргу, не захацела заглыбляцца ў яе сутнасць і па-фармалісцку адвяла на зацвярджэнне “законнасці прысуду” хвілін дваццаць.
15.06.2012 Уладзімір Вялічкін працягвае судзіцца за забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца звярнуўся да старшыні Берасцейскага абласнога суда з просьбай апратэставаць судовыя пастановы па яго грамадзянскай справе: раённы і абласны суды не задаволілі яго пазовы да гарвыканкама, які адмовіў ў правядзенні пікету супраць асуджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
15.06.2012 Суд адмовіў эколягам у пазове супраць гатэлю «Пэкін»
Суд Фрунзенскага раёну Менску адмовіў групе беларускіх эколягаў у судовым пазове супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».
15.06.2012 Касацыйная скарга Аляксандра Малчанава будзе разгледжана 26 чэрвеня
Касацыйная скарга апазіцыйнага актывіста Аляксандра Малчанава на свой прысуд будзе разгледжана Мінскім абласным судом 26 чэрвеня.










