Навіны на тэму: суды

Блогер Пятрухін атрымаў чарговы штраф. Зараз - за няяўку ў міліцыю

23.11.2018 Блогер Пятрухін атрымаў чарговы штраф. Зараз - за няяўку ў міліцыю

23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 24.6 КаАП (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).

Берасцейскія актывісты абскардзілі штрафы ў абласным судзе. Безвынікова

23.11.2018 Берасцейскія актывісты абскардзілі штрафы ў абласным судзе. Безвынікова

Брэсцкі абласны суд 22 лістапада  пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка, без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню.

"Асуджэнне мядзельскіх следчых і судэксперткі — знакавая падзея для беларускага грамадства"

22.11.2018 "Асуджэнне мядзельскіх следчых і судэксперткі — знакавая падзея для беларускага грамадства"

Дадзеную сітуацыю каментуе юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка.

За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу

22.11.2018 За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу

22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.

Валанцёр "Вясны" звярнуўся ў Вярхоўны суд

21.11.2018 Валанцёр "Вясны" звярнуўся ў Вярхоўны суд

Валанцёр “Вясны” Юрый Мяцельскі накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска, які адмовіў яму ў патрабаваннях аб спагнанні маёмаснай і маральнай шкоды за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.  

Працэс па справе праваабаронцы Аюба Ціціева падыходзіць да заканчэння

21.11.2018 Працэс па справе праваабаронцы Аюба Ціціева падыходзіць да заканчэння

Пасля допыту ў агульнай складанасці амаль ста сведак абвінавачвання і абароны, 19 і 20 лістапада даваў паказанні сам Аюб Ціціеў.

Гарадзенскага праваабаронцу будуць судзіць за мірны сход у Свіслачы

21.11.2018 Гарадзенскага праваабаронцу будуць судзіць за мірны сход у Свіслачы

Віктар Сазонаў прысутнічаў у Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў.

Суд у Гомелі спыніў пераслед журналісткі за стварэнне фільму

21.11.2018 Суд у Гомелі спыніў пераслед журналісткі за стварэнне фільму

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйную справу супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай-Ляпінай, распачатую па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

У Гродна зноў штраф за рэпост

20.11.2018 У Гродна зноў штраф за рэпост

Суд Кастрычнікага раёну г. Гродна 20 лістапада разглядзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача, якая тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Суд аштрафаваў двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

16.11.2018 Суд аштрафаваў двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін засудзіў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка паводле артыкуу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу. Ён жа 16 лістапада аштрафаваў іншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца да 10 базавых штрафу.

Туалет без дзвярэй і наглядчыкі-мужчыны - не дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын?

16.11.2018 Туалет без дзвярэй і наглядчыкі-мужчыны - не дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын?

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам.

Гародня: чарговы штраф за перапост

16.11.2018 Гародня: чарговы штраф за перапост

16 лістапада ў Гародні завяршыўся яшчэ адзін працэс за перапост у сацыяльнай сетцы. Жыхара Івацэвічаў Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 17.11 КаАП, то бок у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў.

5 пытанняў па "справе прафсаюза РЭП", якія засталіся без адказу

15.11.2018 5 пытанняў па "справе прафсаюза РЭП", якія засталіся без адказу

Праваабаронцы "Вясны" ўпэўненыя, што пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю.

На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні

15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні

Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.

На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

13.11.2018 На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

Стала вядома, што свіслацкі грамадскі лідар Юры Глебік атрымаў позву ў раённы суд на 15 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства