Навіны на тэму: суды

Закрытасць адкрытых судоў

04.02.2019 Закрытасць адкрытых судоў

Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва асуджанага Святаслава Барановіча. 12 лютага суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму.

Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты

01.02.2019 Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты

Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.

Суд прызнаў  Зміцера Паліенку “экстрэмістам" і пакараў вялікім штрафам

31.01.2019 Суд прызнаў Зміцера Паліенку “экстрэмістам" і пакараў вялікім штрафам

Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі адбыўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.

«Справа БелТА» ў судзе. Пачатак працэсу – 12 лютага

31.01.2019 «Справа БелТА» ў судзе. Пачатак працэсу – 12 лютага

Працэс над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі будуць судзіць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з прафесійнай дзейнасцю.

Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі

30.01.2019 Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі

Грамадскі актывіст Ігар Багачык накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.

Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм

25.01.2019 Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм

Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі сёння раніцай. І ўжо паспелі асудзіць.

Гомельскі абласны суд не стаў на бок светлагорскай праваабаронцы

22.01.2019 Гомельскі абласны суд не стаў на бок светлагорскай праваабаронцы

Гомельскі аблсуд следам за Светлагорскім раённым судом не знайшоў парушэнняў у рашэнні райвыканкама, які адмовіў ў правядзенні ў горадзе шостага кастрычніка мітынгу супраць працы завода беленай цэлюлозы.

З самаўпраўствам светлагорскіх уладаў будзе разбірацца абласны суд

16.01.2019 З самаўпраўствам светлагорскіх уладаў будзе разбірацца абласны суд

Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў на спецыяльна вызначанай для гэтых мэтаў пляцоўцы – стадыёне “Папернік”, аднак ніводная з іх не была задаволеная.

Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы Хільмановіча

15.01.2019 Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы Хільмановіча

У Гарадзенскім абласным судзе 15 студзеня разглядалася касацыйная скарга праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча на прысуд Свіслацкага раённага суда.

Журналісты знялі кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы Берасця і атрымалі 1200 доллараў штрафу

15.01.2019 Журналісты знялі кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы Берасця і атрымалі 1200 доллараў штрафу

Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай. Новы штраф сям’і журналістаў выпісаў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Шурын – 100 базавых адзінак, або 2550 рублёў.

Журналіста Барбарыча ўсё ж аштрафавалі - завочна, на 35 базавых

11.01.2019 Журналіста Барбарыча ўсё ж аштрафавалі - завочна, на 35 базавых

Карэспандэнта «Беларускага Радыё Рацыя» (Польшча) абвінавацілі ў падрыхтоўцы для замежнага СМІ без акрэдытацыі МЗС матэрыялу пра крымінальную справу супраць беларускіх журналістаў.

Беларускія ўлады высылаюць шматдзетнага ўкраінца за адміністрацыйнае парушэнне

11.01.2019 Беларускія ўлады высылаюць шматдзетнага ўкраінца за адміністрацыйнае парушэнне

40-гадовы ўкраінец Сяргей Працэнка дзесяць гадоў жыве ў Беларусі. Ён ажаніўся з жыхаркай Буда-Кашалёва. Сям’я выхоўвае траіх дзяцей, якім два, чатыры і дзевяць гадоў, паведамляе "Гомельская Вясна". 

Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць

09.01.2019 Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены 9 студзеня ў Бабруйску за забойства дзвюх маладых жанчын пры абцяжарваючых абставінах.

Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

08.01.2019 Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

Як паведамляе TUT.BY, у Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве: 20 ліпеня 2018 гадоў ў ваннай кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запрасіла для абвінавачанага - 36-гадовага непрацуючага Аляксандра Асіповіча - вышэйшую меру пакарання.

Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда  - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы

08.01.2019 Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда  - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы

Актывіст Валерый Бычкоўскі аж да прыходу судовага выканаўцы нічога не ведаў пра адміністрацыйную вытворчасць, складанне пратакола правапарушэння і пастанову суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства