Навіны на тэму: суды
04.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Сяргея Парсюкевіча на нерэгістрацыю кандыдатам
Віцебскі актывіст кампаніі "Гавары праўду" збіраўся балатавацца па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. Частку подпісаў акруговая выбарчая камісія прызнала несапраўднымі, і ў гэтым рашэнні яе падтрымалі спачатку ЦВК, а потым і Вярхоўны суд.
04.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу бабруйскай прэтэндэнткі ў кандыдаты
На пасяджэнні ў Вярхоўным судзе 4 верасня разглядалася скарга Аксаны Самуйлавай, актывісткі кампаніі "Гавары праўду" з Магілёва. Яна спрабавала абскардзіць рашэнне АВК і ЦВК аб нерэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
03.09.2012 “Платформа” пад пагрозай закрыцця
Сёння ў Гаспадарчым судзе Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па пытанні ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі. Падставай для працэсу стала заява з боку інспекцыі па падатках і зборах Савецкага раёну. Суддзя - Алег Клюйко.
02.09.2012 Мазыр: рашэнне аб масавых мерапрыемствах – не па Канстытуцыі, а “шляхам апытання”
Суду Мазырскага раёна спатрэбіліся тры паседжанні (14-га, 27-га і 29 жніўня) для разгляду скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целепуна на рашэнне Мазырскага райвыканкама, якое ўстанаўлівае парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.
01.09.2012 У Брэсце суд падтрымаў забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.
01.09.2012 Брэст: суд падтрымаў забарону пікету “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, які спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў пра забарону пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
31.08.2012 Дзмітрыя Іванчанку пераблыталі з аднафамільцам і прынеслі яму павестку на суд па справе, да якой ён не меў дачынення
Гэтыя абставіны сталі вядомыя сёння ў судзе Завадскога раёна, падчас разгляду справы. Папярэдне было вядома, што былога супрацоўніка гатэля "Еўропа" абвінавачваюць па артыкуле 9.1 КоАП. Выявілася, што абвінавачваецца іншы Дзмітрый Іванчанка, судовыя выканаўцы пераблыталі адрэсу павесткі.
30.08.2012 Хлопец раскрыў сакрэты гатэля «Еўропы» і цяпер хаваецца за мяжой
У лістападзе 2011-га Дзмітрый Іванчанка ананімна, а цяпер пацвярджае гэта публічна, расказаў пра тое, што ў «Еўропе» спецслужбы вядуць татальнае праслухоўванне ўсіх нумароў, незалежна ад таго, хто ў іх жыве, а таксама праглядаюць інтэрнэт-злучэнні. Тая публікацыя была адказам на прэсінг з боку спецслужбы. Бо малады чалавек быў удзельнікам суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
29.08.2012 Жодзінскія праваабаронцы адстойваюць права на пікеты ў судзе
27 жніўня а 14-30 у Жодзінскім гарадзкім судзе адбылося першае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай наконт забароны пікету “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”.
28.08.2012 Смаргонь: суд падтрымаў старшыню райвыканкама, які не дазволіў пікет салідарнасці з палітвязнямі
27 жніўня суддзя Смаргонскага раёна Аліна Кіндра не задаволіла скаргу праваабаронцы Алеся Дзергачова на дзеянні старшыні Смаргонскага райвыканкама Мечыслава Гоя, які не дазволіў правядзенне пікета саліднасці з палітвязнямі. Ён меў адбыцца 4 жніўня.
27.08.2012 Назіральнік праз суд дамагаецца адкрытасці працы акруговай камісіі
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які з’яўляецца назіральнікам у камісіі выбарчай акругі № 2 Брэста, 25 жніўня звярнуўся ў калегію па грамадзянскіх справах абласнога суда з просьбай адмяніць вызначэнне суда Маскоўскага раёна Брэста пра тое, што яго справа “непадведамасная” суду, і перадаць яго заяву на разгляд іншаму суддзі.
23.08.2012 Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы
Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.
23.08.2012 Мікола Дземідзенка знайшоўся на Акрэсціна, сёньня – суд (дадаецца)
Міколу Дземідзенку пакаралі адміністрацыйным арыштам на 7 сутак
23.08.2012 Віктару Болдзіну – штраф за матэрыялы пра байкот
22 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Менска пакараў магілёўскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Віктара Болдзіна штрафам у памеры 3 базавыя велічыні.
22.08.2012 Канфіскаваныя рэчы не вярнулі, у разглядзе скаргі адмовілі
У Ашмянах прайшоў суд па разглядзе скаргі грамадскага актывіста і праваабаронца Міколы Уласевіча з Астравеччыны. Скарга была пададзена на неправамерныя дзеянні Ашмянскай рэгіянальнай мытні. Разгляд скаргі быў настолькі фармальным, што заняў усяго 15 хвілінаў.










