Навіны на тэму: суды

“Пакуль не выяўлены негатыўны ўплыў на акаляючае асяроддзе, няма падстаў на рэферэндум” – лічаць берасцейскія чыноўнікі

28.03.2019 “Пакуль не выяўлены негатыўны ўплыў на акаляючае асяроддзе, няма падстаў на рэферэндум” – лічаць берасцейскія чыноўнікі

У судзе Ленінскага раёна Берасця 26 сакавіка пачаўся разгляд скаргі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндума да Брэсцкага райвыканкама на адмову ў правядзенні мясцовага рэферэндума.

Пасля трох сутак Гарачкі на Акрэсціна яе справу вярнулі на дапрацоўку

27.03.2019 Пасля трох сутак Гарачкі на Акрэсціна яе справу вярнулі на дапрацоўку

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска працягвае судзіць актывістаў за Дзень Волі. 27 сакавіка суддзя Вікторыя Шабуня разглядае адміністрацыйную справу актывісткі Наталлі Гарачка-Басалыгі. Яе судзяць паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Абаронцу Курапатаў Урбановічу прысудзілі буйны штраф

27.03.2019 Абаронцу Курапатаў Урбановічу прысудзілі буйны штраф

Суд Мінскага раёна 26 сакавіка ўвечары разглядзеў адміністрацыйную справу супраць абаронцы Курапатаў Дзяніса Урбановіча.

Дашкевіча аштрафавалі за выступ на Дзень Волі на 45 базавых

26.03.2019 Дашкевіча аштрафавалі за выступ на Дзень Волі на 45 базавых

Актывіста Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Яго абвінавачваюць у парушэнні ч.2 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На судзе высветлілася, што яго судзяць за заклік прыйсці ў Курапаты.

Хлопца за каментар асудзілі да 15 базавых велічынь штрафу

25.03.2019 Хлопца за каментар асудзілі да 15 базавых велічынь штрафу

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку “Мая краіна Беларусь” ва Ўкантакце пакінуў каментар, дзе прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Мінску.

Берасцейскі суд пакараў журналістаў буйнымі штрафамі за супрацу з “Белсатам”

22.03.2019 Берасцейскі суд пакараў журналістаў буйнымі штрафамі за супрацу з “Белсатам”

Суддзя Маскоўскага раёну Берасця Раіса Лабачэўская пакарала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву за супрацу з "Белсатам" 21 сакавіка 50 базавымі велічынямі (1 275 руб.) штрафу кожнага. Гэта максімальная санкцыя па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

“Пра вынікі экалагічнай экспертызы запытвайцеся ў кітайцаў” – вырашыў суд

21.03.2019 “Пра вынікі экалагічнай экспертызы запытвайцеся ў кітайцаў” – вырашыў суд

Суд Светлагорскага раёна 20 сакавіка разгледзеў скаргу актывісткі Тамары Кавальчук на адмову цэлюлоза-кардоннага камбіната (СЦКК), канцэрну “Беллеспаперпрам” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага прадастаўляць экалагічную інфармацыю.

Суд не прыцягнуў да адказнасці мясцовага жыхара за рэпост у Facebook

20.03.2019 Суд не прыцягнуў да адказнасці мясцовага жыхара за рэпост у Facebook

Рагачоўскі раённы суд 19 сакавіка адправіў на дапрацоўку ў мясцовы РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Алексейкава. Суддзя Валянціна Малюкова, якая разглядала справу, вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння.

VII. Грозьненскі музей і прагулкі з Сьвятланай Ганнушкінай па беразе Сунджы

19.03.2019 Блог Алеся Бяляцкага: VII. Грозьненскі музей і прагулкі з Сьвятланай Ганнушкінай па беразе Сунджы

Па дарозе назад у гатэль, усё па тым жа прасьпекце Пуціна, мы зьвяртаем увагу на дзьве стылізаваныя пад старыя чачэнскія баявыя вежы. Падыходзім бліжэй і разумеем, што гэта будынак нацыянальнага музея.

Аюба Ціціева асудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення

18.03.2019 Аюба Ціціева асудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення

18 сакавіка ў Шалінскім судзе аб'яўляецца прысуд кіраўніку грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюбу Ціціеву.

Колькі можна забіваць і саджаць за краты праваабаронцаў? Аюб Ціціеў выступіў з апошнім словам

12.03.2019 Колькі можна забіваць і саджаць за краты праваабаронцаў? Аюб Ціціеў выступіў з апошнім словам

Увечары 11 сакавіка ў Шалінскім гарадскім судзе з апошнім словам выступіў кіраўнік грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюб Ціціеў.

Пачаліся спрэчкі бакоў па справе праваабаронцы Аюба Ціціева

11.03.2019 Пачаліся спрэчкі бакоў па справе праваабаронцы Аюба Ціціева

11 сакавіка ў Шалінскім судзе пачаліся спрэчкі бакоў па справе кіраўніка аддзялення ПЦ "Мемарыял" у Чачні, праваабаронцы Аюба Ціціева.

Мікалая Дзядка аштрафавалі за акцыю "Свабоду палітвязням"

06.03.2019 Мікалая Дзядка аштрафавалі за акцыю "Свабоду палітвязням"

Анархіста Мікалая Дзядка даставілі ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля абеду 6 сакавіка.

Шэсць чалавек пакараныя за акцыю на Кастрычніцкай плошчы, двое чакаюць суда

05.03.2019 Шэсць чалавек пакараныя за акцыю на Кастрычніцкай плошчы, двое чакаюць суда

Сума штрафаў удзельнікам акцыі пратэсту на Кастрычнікай плошчы па стане на 4 сакавіка склала 4 462 рублі, альбо 2125 даляраў. Павел Севярынец атрымаў 10 сутак арышту.

Анархіста Міколу Дзядка ізноў аштрафавалі і затрымалі пасля суда

04.03.2019 Анархіста Міколу Дзядка ізноў аштрафавалі і затрымалі пасля суда

Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па ч. 2 арт. 17.11 КаАП за стары допіс у сацыяльнай сетцы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства