Навіны на тэму: суды

Брэсцкі ЦУМ хоча судзіцца з экс-кандыдатам у дэпутаты

06.11.2012 Брэсцкі ЦУМ хоча судзіцца з экс-кандыдатам у дэпутаты

Амаль праз паўтары месяцы пасля выбараў адміністрацыя гандлёвага аб’екту вырашыла запатрабаваць прабачэнняў за сказ, які быў размешчаны на агітплакаце Аляксандра Мельніка - “Паглядзіце на ЦУМ – ён стаў музеем адных з самых высокіх цэнаў”. Яго апанентам у выбарчай кампаніі быў генеральны дырэктар ААТ “Брэсцкі цэнтральны універмаг” Віктар Валюшыцкі, які і быў абвешчаны дэпутатам.

Справа ў дачыненні да Міхаіла Гуліна і трох валанцёраў спынена

02.11.2012 Справа ў дачыненні да Міхаіла Гуліна і трох валанцёраў спынена

Судзілі мастакоў у Цэнтральным судзе за непадпарадкаваньне міліцыі (суддзя-Таццяна Ткачова). Абвінавачванне было складзена ў Цэнтральным РУУС Мінска на падставе рапарту двух амапаўцаў - Дзяніса Гушчы і Аляксандра Варанковіча. Менавіта яны затрымалі мастакоў днём 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Прысуд удзельнікам акцыі з кубікамі абвесьцяць 2 лістапада

01.11.2012 Прысуд удзельнікам акцыі з кубікамі абвесьцяць 2 лістапада

У якасьці сьведак у суд былі выкліканыя трое міліцыянтаў, у тым ліку і прапаршчык Уладзімер Находзька. Менавіта яго Міхаіл Гулін і іншыя затрыманыя абвінавачваюць у прымяненьні фізычнай сілы ў той час, калі яны былі ў Цэнтральным РУУС. Усе трое міліцыянтаў пачуваліся вельмі ўпэўнена.

Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

01.11.2012 Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

Так рэагуе праваабаронца на словы прэсавага аташэ цэнтральнага офісу Інстытута Гётэ ў Нямеччыне Крыстофа Мюхера. Ён падазрае, што акцыя Міхаіла Гуліна адбывалася ў недазволеным месцы.

Вітольду Ашурку  - 3 сутак арышту

01.11.2012 Вітольду Ашурку - 3 сутак арышту

Актывіста з Бярозаўкі затрымалі 27 кастрычніка падчас акцыі па ўшанаванню памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы разам яшчэ з 3 актывістамі. Сёння адбылося апоўняе судовае паседжанне. Па выніку судоў актывістаў пакаралі суткамі і штрафам.

Баранавічы: Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзіць касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

01.11.2012 Баранавічы: Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзіць касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

Вось ужо амаль цэлы год Мікалай Чарнавус імкнецца апратэставаць вынікі выбараў Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў судовых інстанцыях. Ён сцвярджае, што сябры Рады былі прызначаны адміністрацыяй каапрынка, а не абраны на агульным сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, як гэта патрабуе заканадаўства краіны.

Яшчэ адзін суд у Свіслачы

01.11.2012 Яшчэ адзін суд у Свіслачы

Сёння ў Свіслачы будуць судзіць Вітальда Ашурку. Яго затрымалі 27 кастрычніка падчас традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх. Ашурак - апошні з чатырох затрыманых пад час акцыі.

Жлобін: суд над сябрам “Справядлівага свету”

31.10.2012 Жлобін: суд над сябрам “Справядлівага свету”

Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ідзе з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы. Сам Яўген Басарэўскі адзначаў, што да яго неаднаразова падыходзілі чыноўнікі з райвыканкаму і прапаноўвалі зняцца з выбараў, каб не ствараць сабе праблем. Але актывіст адмовіўся зрабіць гэта.

Грузчыкі Полацкага вінзавода дамагаюцца аднаўленьня на працы праз суд

31.10.2012 Грузчыкі Полацкага вінзавода дамагаюцца аднаўленьня на працы праз суд

1 лістапада ў судзе Полацкага раёна працягнецца разгляд зыску грузчыкаў Зміцера Сянькова і Віктара Раслякова да адміністрацыі Полацкага вінзавода. Яны былі звольненыя нібыта за “сістэматычныя парушэньні працоўнай дысцыпліны”.

Затрыманым актывістам у Свіслачы - штрафы і суткі арыштаў

31.10.2012 Затрыманым актывістам у Свіслачы - штрафы і суткі арыштаў

Старшыня суда Аляксандар Шылін прызнаў актывістаў вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі. І прысудзіў да трох сутак арышту Станіславу Гусакову з Віцебска і Алеся Крата з Мінска, а таксама аштрафаваў гродзенца Віталя Лопасава на 3 міліёны рублёў.

30.10.2012 Зьмітра Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму

Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.

30.10.2012 Раман Васільеў арыштаваны на 5 сутак

Сёньня Мёрскі раённы суд прысудзіў актывісту Маладога Фронту Раману Васільеву 5 сутак арышту па артыкуле 17.1 “Дробнае хуліганства”. Рамана даставілі ў суд з Мёрскага цэнтральнага шпіталя.

30.10.2012 Крымінальную справу ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ВС Марыя Лапо. Матэрыялы ўжо накіраваныя ў Ваенную калегію. Паводле яе слоў, згодна з заканадаўствам, рашэнне аб прызначэнні даты пачатку слуханняў павінна быць прынятае на працягу трох месяцаў.

Астравецкі суд не выклікаў на паседжанне адказніка

30.10.2012 Астравецкі суд не выклікаў на паседжанне адказніка

У Астравецкім раённым судзе 29 кастрычніка пачаўся разгляд дзвюх адміністрацыйных спраў з удзелам грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча.

У Міёрах судзяць “маладафронтаўцаў» (аднаўляецца)

29.10.2012 У Міёрах судзяць “маладафронтаўцаў» (аднаўляецца)

Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства