Навіны на тэму: суды

Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра

20.11.2012 Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра

На 21 лістапада, на 15-ю гадзіну дня, прызначана чарговае, ужо трэцяе, паседжанне Астравецкага раённага суду. Падчас яго мусяць быць разгледжаны аб’яднаныя ў адну вытворчасць скарга Мікалая Уласевіча на дзеянні органу, які вядзе ў дачыненні да яго адміністратыўны працэс, і яшчэ адна адміністратыўная справа супраць грамадска-палітычнага актывіста.

20.11.2012 Гаспадарчы суд не задаволіў апэляцыю «Плятформы»

Апэляцыйная інстанцыя Менскага гаспадарчага суду адмовіла ўстанове «Плятформа» ў задавальненьні скаргі на рашэньне суду аб ліквідацыі. Паводле кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнкі, разгляд скаргі адбыўся пры адсутнасьці прадстаўнікоў «Плятформы».

Магілёў: арганізатарка страйку прадпрымальнікаў у судзе перамагла гандлёвы цэнтр «Прэстан»

19.11.2012 Магілёў: арганізатарка страйку прадпрымальнікаў у судзе перамагла гандлёвы цэнтр «Прэстан»

Паводле рашэння Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду, кіраўніцтва гандлёвага цэнтру «Прэстан» мусіць заключыць з прадпрымальніцай Людмілай Крыловіч дамову арэнды і прадаставіць ёй тое самае месца, адкуль яе каля году назад выжыла.

Праваабаронца просіць Вярхоўны Суд пакараць баранавіцкіх суддзяў

15.11.2012 Праваабаронца просіць Вярхоўны Суд пакараць баранавіцкіх суддзяў

Сяргей Гоўша 15 лістапада накіраваў старшыні Вярхоўнага Суда заяву, у якой ставіць пытанне аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзяў суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. Праваабаронца чацверты месяц дамагаецца судаводства і справаводства па сваім адміністратыўным працэсе па-беларуску.

Суд аштрафаваў старшыню гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»

14.11.2012 Суд аштрафаваў старшыню гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»

Сёння суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўную справу старшыні гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі. Па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб) суддзя Анатоль Сотнікаў пастанавіў аштрафаваць палітыка на 20 базавых велічынь.

Сацыяльны дом у Маляцічах: Матэрыялы раскрадзены, вінаватых няма

14.11.2012 Сацыяльны дом у Маляцічах: Матэрыялы раскрадзены, вінаватых няма

9 лістапада суд Клімавіцкага раёна прызнаў невінаватай былога начальніка ўпраўлення працы і сацыяльнай абароны Крычаўскага райвыканкама Таццяну Заблоцкую. Атрымліваецца, што вінаватых наогул няма, а злоўжыванні на нямоглых людзях рабілі нейкія невядомыя.

Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу Мікалая Чарнавуса

13.11.2012 Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу Мікалая Чарнавуса

13 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на дзеянні адміністрацыі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Баранавіцкі каапрынак”. Суддзя А.Б. Кіенка разгледзеў справу за пяць хвілін і пакінуў скаргу без задавальнення.

Дзяржава не хоча кампенсаваць нявінна асуджанаму гамяльчаніну маральную шкоду

13.11.2012 Дзяржава не хоча кампенсаваць нявінна асуджанаму гамяльчаніну маральную шкоду

На рашэнне суда Чыгуначнага раёну Гомеля аб кампенсацыі Яўгену Дзедушкіну маральнай шкоды ў памеры 50 мільёнаў рублёў пададзены тры касацыйныя скаргі.

Грузчыкі Полацкага вінзаводу праз суд адноўленыя на працы

13.11.2012 Грузчыкі Полацкага вінзаводу праз суд адноўленыя на працы

Віктара Раслякова і Дзмітрыя Сянькова звольнілі неўзабаве пасля таго, як напрыканцы верасня на прадпрыемстве адбыўся стыхійны страйк. Абодва грузчыкі распавядалі пра гэта незалежным журналістам. Незалежныя СМІ пісалі таксама і пра тое, што рабочыя прапануюць стварыць на заводзе суполку Свабоднага прафсаюза.

Маладафронтаўцу Раману Васільеву - 15 сутак

09.11.2012 Маладафронтаўцу Раману Васільеву - 15 сутак

Суддзя суда Маскоўскага раёна менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне па справе Рамана Васільева - 15 сутак адміністратыўнага арышту.

09.11.2012 У жлобінскага тэрарыста прызнаная поўная адсутнасць памяці

Суд Жлобінскага раёна вынес пастанову па крымінальнай справе, распачатай па факце спробы тэрарыстычнага акту 24 мая.

09.11.2012 Скаргу Любові Кавалёвай за месяц разгледзець не змаглі

Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе.

Брэст: суд адхіліў скаргу грамадзянаў аб незаконным будаўніцтве аптэкі

08.11.2012 Брэст: суд адхіліў скаргу грамадзянаў аб незаконным будаўніцтве аптэкі

У Брэсце жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай спрабавалі давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў межкалоннай прасторы іхняга 12-павярховіка парушаны нормы закону, а сапраўдных грамадскіх слуханняў наконт гэтай будоўлі не адбылося.

Яроменка асудзілі на 15 сутак

08.11.2012 Яроменка асудзілі на 15 сутак

Суддзя Маскоўскага раёна г. Менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне аб адміністратыўным арышце на 15 сутак, якія актывіст Маладога Фронту правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Хочаш судовае справаводства па-беларуску – плаці за перакладчыка

07.11.2012 Хочаш судовае справаводства па-беларуску – плаці за перакладчыка

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіроўваў скаргу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, дзе прасіў абавязаць суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы і Брэсцкі аблсуд выслаць усе судовыя дакументы па яго адміністратыўнай справе ў перакладзе на беларускую мову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства