Навіны на тэму: суды

Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім?

19.07.2019 Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім?

Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.

Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне

17.07.2019 Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў.

Мінгарсуд пакінуў у сіле штраф IT-кансультанту за #яэкстрэміст

17.07.2019 Мінгарсуд пакінуў у сіле штраф IT-кансультанту за #яэкстрэміст

Мінскі гарадскі суд 16 ліпеня разглядзеў скаргу Глеба Рубанава на рашэнне суда Савецкага раёна, які аштрафаў яго на 40 базавых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Віцебскаму суддзю “зверху” прапанавалі падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці

16.07.2019 Віцебскаму суддзю “зверху” прапанавалі падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бяздзейнасьці суддзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай знявагі міліцыянтам гонару і годнасці грамадзяніна падчас судовага паседжання.

Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў

15.07.2019 Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў

15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.

Магілёўскі журналіст ужо два гады дамагаецца пакарання для чыноўніка і міліцыянта

11.07.2019 Магілёўскі журналіст ужо два гады дамагаецца пакарання для чыноўніка і міліцыянта

Следчы камітэт павінен будзе пачаць новую праверку па ўзбуджэнню крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўніка раённай улады Канстанціна Кісцянёва і міліцыянта Сяргея Калеснікава.

Гарадзенскага гісторыка аштрафавалі за расцяжку над Нёманам

10.07.2019 Гарадзенскага гісторыка аштрафавалі за расцяжку над Нёманам

Суд не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Суд пасля перагляду справы зноў аштрафаваў мужчыну за пост у сацсетках

09.07.2019 Суд пасля перагляду справы зноў аштрафаваў мужчыну за пост у сацсетках

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля ў парадку перагляду справы зноў аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП). У гэты раз суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў яму штраф у памеры 5 базавых велічыняў (127, 50 руб.), паменшыўшы яго ўдвая.

Суд па экстрэмізму над «Вечерним Могилевом» перанеслі

09.07.2019 Суд па экстрэмізму над «Вечерним Могилевом» перанеслі

Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

Алена Маслюкова: «На жаль, Вярхоўны суд не стаў на бок правоў чалавека»

08.07.2019 Алена Маслюкова: «На жаль, Вярхоўны суд не стаў на бок правоў чалавека»

Праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова і экаактывіст са Светлагорску Анатоль Змітровіч атрымалі ад Вярхоўнага суда адмову ў задавальненні скаргаў на рашэнні Светлагорскага раённага суда, якімі іх аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Анархіста аштрафавалі за ўлёткі на 50 базавых велічынь

08.07.2019 Анархіста аштрафавалі за ўлёткі на 50 базавых велічынь

Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Блогер Пятрухін абскардзіў прысуд у абласным судзе

06.07.2019 Блогер Пятрухін абскардзіў прысуд у абласным судзе

Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне ў сіле, а скаргу Пятрухіна без задавальнення. Прысуд суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу.

Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»

05.07.2019 Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»

У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў.

Праваабаронца "Вясны" Віктар Сазонаў звярнуўся ў Вярхоўны Суд

02.07.2019 Праваабаронца "Вясны" Віктар Сазонаў звярнуўся ў Вярхоўны Суд

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд РБ. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю.

Чаму суддзі часцей спасылаюцца на міжнародныя стандарты аб правах чалавека?

28.06.2019 Чаму суддзі часцей спасылаюцца на міжнародныя стандарты аб правах чалавека?

Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" працягваюць весці кейс Марыі Тарасенка, якая спрабуе адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў у гомельскім рэгіёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства