Навіны на тэму: суды

Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка (абноўлена)

26.03.2013 Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка (абноўлена)

У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядаецца адміністрацыйная справа актывіста КХП-БНФ Сяргей Каваленкі. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). За пераход вуліцы ў неналежным месцы накладзены штраф памерам 450 тысяч рублёў.

Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора

26.03.2013 Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць праверыць працу міліцыі ў Віцебскай вобласці ў сувязі з тым, што затрыманыя за адміністрацыйныя правапарушэнні Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў утрымліваліся пад вартай да суда больш за 48 гадзін.

Дзень Волі ў Віцебску: затрыманні, суды, "суткі", штрафы

26.03.2013 Дзень Волі ў Віцебску: затрыманні, суды, "суткі", штрафы

Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.

 У Менску - суды над удзельнікамі святкавання Дня Волі (дапаўняецца)

25.03.2013 У Менску - суды над удзельнікамі святкавання Дня Волі (дапаўняецца)

18-47. Украінку Юлю Грышчук суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў арыштам на 1 суткі. Яна вызваленая, паколькі адбыла іх на Акрэсціна. 18-30. Сяргею Мокічу - 35 базавых велічынь. Антон Цімохаў пакараны штрафам у памеры 25 б.в (два з паловай мільёны рублёў). Аляксандр Кавалёў - штраф 40 базавых велічынь.

Магілёўскі абласны суд палічыў забарону пікета 19 снежня 2012 года законнай

25.03.2013 Магілёўскі абласны суд палічыў забарону пікета 19 снежня 2012 года законнай

Сёння, 25 сакавіка, кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі АГП у абласным суддзе абскарджваў пастанову Ленінскага раённага суда горада аб правамернасці забароны пікета ў цэнтры горада 19 снежня 2012 года. Суд палічыў, што адмоўлена Уладзіміру Шанцаву ў правядзенні пікету на плошчы Зорак было на законных падставах.

Абвешчаны прысуд Яўгену Полудню

25.03.2013 Абвешчаны прысуд Яўгену Полудню

Абвяшчэнне прысуду па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Полудня прызначана на сёння, 25 сакавіка.

23.03.2013 Юрыст Тамара Сяргей: нельга назваць судом тое, што адбывалася

Тамара Сяргей выказала намер працягваць адстойваць інтарэсы грамадзян. “Я неаднаразова выказвала сваю думку пра тое, што айчынная судовая сістэма знаходзіцца ў крызісе. Але я нават не думала, што ў такім глыбокім крызісе. Бо тое, што адбывалася сёння, нават нельга назваць судом”, — адзначыла яна.

“Маладафронтаўцу” Уладзю Яроменку суд “далічыў” трое сутак арышту

20.03.2013 “Маладафронтаўцу” Уладзю Яроменку суд “далічыў” трое сутак арышту

У судзе Першамайскага раёна Менска 20 сакавіка паўторна разглядалася справа актывіста “Маладога фронту” Уладзі Яроменкі, якога раней пакаралі арыштам за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Не пагадзіўшыся з ранейшым прысудам (12 сутак арышту), Яроменак абскардзіў яго ў Менгарсудзе.

 Суд у Брэсце адхіліў пазоў незалежнай журналісткі аб абароне гонару і годнасці

20.03.2013 Суд у Брэсце адхіліў пазоў незалежнай журналісткі аб абароне гонару і годнасці

20 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста абвешчана рашэнне ў справе Міланы Харытонавай, якая падала пазоў супраць карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча.

Адміністрацыя "Полацак-Шкловалакна" не пагадзілася аднавіць на працы прафсаюзнага актывіста

20.03.2013 Адміністрацыя "Полацак-Шкловалакна" не пагадзілася аднавіць на працы прафсаюзнага актывіста

19 сакавіка ў Полацкім гарсудзе прайшлі папярэднія слуханні паводле зыску Віктара Стукава, звольненага кіраўніка "пярвічкі" Свабоднага Прафсаюза Беларускага (СПБ). У бакоў была магчымасць замірыцца, калі б адміністрацыя прадпрыемства падтрымала патрабаванні актывіста.

Гродна: Актывістцы БХД Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет

18.03.2013 Гродна: Актывістцы БХД Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет

Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Гародні Зінаіда Барцэвіч асудзіла прадстаўніцу Партыі БХД пенсіянерку Галіну Котаву да штрафу ў 25 базавых велічынь (два з паловай мільёны беларускіх рублёў). Суддзя не ўзяла пад увагу ні тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён не дазволены, ні памер пенсіі жанчыны.

У Гародні сёння судзяць за пікет аб малым памежным руху

18.03.2013 У Гародні сёння судзяць за пікет аб малым памежным руху

18 сакавіка ў Кастрычніцкім раённым судзе Гародні а 10-й гадзіне прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы сябры партыі БХД, пенсіянеркі Галіны Котавай. Нагадаем, што 2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі.

Суд па справе праваабаронцы Сяргея Гоўшы адбудзецца 21 сакавіка

18.03.2013 Суд па справе праваабаронцы Сяргея Гоўшы адбудзецца 21 сакавіка

"Я абавязкова паеду ў абласны суд і буду даказваць, што калі падчас парламенцкіх выбараў я, як назіральнік, выявіў фальсіфікацыю пратакола акруговай камісіяй, то мяне раптам абвінавацілі ў брыдкаслоўі і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь. Таму ў Брэсцкім абласным судзе я хачу абараніць сваю чалавечую годнасць".

Суд не стаў разглядаць пратаколы, складзеныя на распаўсюдніка незалежнага выдання

16.03.2013 Суд не стаў разглядаць пратаколы, складзеныя на распаўсюдніка незалежнага выдання

Былы дэпутат Бялыніцкага райсавета Валерый Вусік атрымаў з пракуратуры Бялыніцкага раёна адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкага РАУС, склаўшых на яго два адміністрацыйныя пратаколы быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.

Суд пацвердзіў, што рашэнне віцебскага гарвыканкаму невыканальнае

15.03.2013 Суд пацвердзіў, што рашэнне віцебскага гарвыканкаму невыканальнае

Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэнне гарвыканкаму "Аб правядзенні масавых мерапрыемствах у г.Віцебску". ЖКГ, паліклініка і міліцыя адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазіцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацвердзіў: рашэнне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіліцца ад дамоваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства