Навіны на тэму: суды
08.04.2013 Гомельскі абласны суд знайшоў новы спосаб абмежавання правоў грамадзян (копія дакумента)
Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў "вынайшаў" новы спосаб абмежавання канстытуцыйных правоў грамадзян - галоўны суддзя вобласці лічыць, што канстытуцыйныя правы можна абмяжоўваць пры наяўнасці аб'ектыўных абставін.
08.04.2013 Бялынічы: суд апраўдаў Валерыя Вусіка па справе аб дробным хуліганстве
Згодна з пратаколам, складзеным супрацоўнікам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”.
08.04.2013 Гомель: некампетэнтнасць суддзяў або гульня ў правасуддзе?
Амаль паўгода беларуская Феміда не можа вырашыць пытанне аб ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі на незаконнае зняцце яго з цягніка гомельскімі памежнікамі.
06.04.2013 Бабруйск: Журналіст "Бабруйскага кур'ера" будзе абскарджваць рашэнне суда
Віктару Качану, журналісту "Бабруйскага кур'ера" мясцовы суд адмовіў у грашовай каменсацыі за нанесеную маральную шкоду. Яго патрабаванні прызналі неабгрунтаванымі.
05.04.2013 У Беларусі будзе створана адзіная сістэма судова-медыцынскай экспертызы
Канчатковы праект указа павінен быць распрацаваны на працягу месяца.
04.04.2013 Штраф за вывешванне сцяга ў Брэсце
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на 18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).
04.04.2013 Васіль Парфянкоў пакараны штрафам за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду
Васіль Парфянкоў упершыню пасьля вызваленья з-пад арышту абвінавачаны ў парушэньні ўмоваў прэвентыўнага нагляду. 4 красавіка суддзя Першамайскага суду Менска Юрый Гарбатоўскі пакараў актывіста штрафам у памеры 8 базавых велічынь.
03.04.2013 Суд над Валерыем Вусікам: вынясенне прысуду зноў перанесенае
2 красавіка ў судзе Бялыніцкага раёна суддзя Аксана Загорская працягнула разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Валерыя Вусіка, якое быццам бы ён здзейсніў падчас наведвання са здымачнай групай тэлежурналістаў фермы СВК “Лебедзянка”.
01.04.2013 Міністэрства юстыцыі хоча канчатковай ліквідацыі “Добрай Волі”
Як паведаміў старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Добрая Воля” Леанід Скарабагаты, 1 красавіка адновіцца судовы працэс аб канчатковай ліквідацыі аб’яднаньня.
01.04.2013 Суд разгледзіць справу аб законнасці перадачы зямлі агульнага карыстання дэпутату
Паводле сённяшняй пастановы судовай калегіі Магілёўскага абласнога суда ў складзе суддзяў Стальмаховай, Халадцовай і Барсук справа Дзмітрыя Яўстратава перададзена на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва суду ў новым складзе.
30.03.2013 Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Слуханні ў судзе скончыліся толькі ў 20-00 вечара.
29.03.2013 29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам
А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага 26 сакавіка
27.03.2013 Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам
Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.
27.03.2013 Судовага рашэньня ў справе Багінскай пакуль няма
Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае. Пра гэта паведамілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Калі працэс можа быць адноўленым, не паведамляецца.
26.03.2013 Ніна Багінская ў судзе страціла прытомнасьць
У Маскоўскім судзе Менску 26 сакавіка судзілі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую. Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу.










