Навіны на тэму: суды

Касацыйная скарга грамадзянак Украіны пакінутая без задавальнення

16.04.2013 Касацыйная скарга грамадзянак Украіны пакінутая без задавальнення

Украінскія дзяўчаты Юля Грышчук і Юля Слівінская не знайшлі праўды ў беларускім судзе.

"Парушальнік правілаў прэвентыўнага нагляду". Без віны вінаваты?

16.04.2013 "Парушальнік правілаў прэвентыўнага нагляду". Без віны вінаваты?

У судзе Салігорска ідзе адміністратыўны працэс у дачыненні да былога зняволенага Ігара Міхнаўца, які абвінавачваецца ў парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Прычына парушэння, па сутнасці, у тым, што "парушальнік" не мог знайсці новы адрас крымінальна-выканаўчай інспекцыі, дзе павінен быў стаць на ўлік пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.

Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

16.04.2013 Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

Сябра партыі АГП з Салігорску Віктар Малочка ўжо каторы год мае сталыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Не ў апошнюю чаргу тое звязана з яго актыўнай апазіцыйнай дзейнасцю. Гэтым разам канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля яго ўдзелу ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў апошніх парламенцкіх выбарах.

Суд па альбомах “Прэс-фота” будзе закрытым (+Тэкст экспертызы)

15.04.2013 Суд па альбомах “Прэс-фота” будзе закрытым (+Тэкст экспертызы)

Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку фатораф Юлія Дарашкевіч, якая будзе прысутнічаць у судзе 17 красавіка ў якасці “зацікаўленай асобы”.

Суд над Пятром Івановым адкладзены да 17 красавіка

15.04.2013 Суд над Пятром Івановым адкладзены да 17 красавіка

Суд над віцебчуком Пятром Івановым, затрыманым раніцай 12 красавіка ў будынку абласнога ДАІ, распачаўся ў гэты самы дзень пад канец працоўнага дня. Спадар Іваноў заявіў хадайніцтва аб удзеле ў судовым працэсе адваката.

Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”

12.04.2013 Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”

25 красавіка ў 9-30 у Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.

Салігорск: Забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе

12.04.2013 Салігорск: Забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на рашэнне райвыканкама аб забароне пікета да Дня Волі. Паводле выканкамаўскіх чыноўнікаў, заяўленыя арганізатарам меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі не адпавядалі нормам Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Вярхоўны суд прапануе грамадзянам выказаць сваё меркаванне наконт працы судоў

11.04.2013 Вярхоўны суд прапануе грамадзянам выказаць сваё меркаванне наконт працы судоў

Анкетаванне праводзіцца ў межах маніторынгу дзейнасці судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

11.04.2013 Вярхоўны суд адмовіў "Маладым дэмакратам"

Вярхоўны суд 10 красавіка прыняў рашэнне не задавальняць скаргу "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" на рашэнне Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла арганізацыі ў афіцыйнай рэгістрацыі, паведаміла лідар грамадскага аб'яднання Марына Хоміч.

БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

10.04.2013 БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) заклікае начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа адклікаць з суда заяву аб прызнанні экстрэмісцкім фотаальбома "Прэс-фота Беларусі — 2011". Адпаведны адкрыты зварот прыняты праўленнем БАЖ 10 красавіка.

Жыхарка Шклова дамагаеца кампенсацыі выдаткаў за паслугі адваката

10.04.2013 Жыхарка Шклова дамагаеца кампенсацыі выдаткаў за паслугі адваката

У раённым судзе жанчына скарысталася сваім канстытуцыйным правам на адваката і заплаціла яму за працу грошы. Суд яе апраўдаў і прызнаў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і неабгрунтаванымі, аднак у кампенсацыі выдаткаў з міліцыянта судом было адмоўлена.

Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг

10.04.2013 Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг

Актывіст руху «За свабоду» Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі 25 сакавіка. Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.

10.04.2013 Мінюст прызнаў, што зьезд МХД быў

У Менску 9 красавіка адбылося паседжанне Вярхоўнага суду Беларусі па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" да Мінюста ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі.

Cуд над Нінай Багінскай: штраф - 2 з паловай мільёны рублёў

10.04.2013 Cуд над Нінай Багінскай: штраф - 2 з паловай мільёны рублёў

У судзе Маскоўскага раёна Менска 10 красавіка разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскай актвісткі Ніны Багінскай. Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Ніна Багінская з'явілася на судзе у цішотцы з надпісам "Свабоду Бяляцкаму". Прысуд - 25 базавых велічынь.

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты супраць Мінюсту

09.04.2013 Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты супраць Мінюсту

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка будзе абскарджвацца адмова Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства