Навіны на тэму: суды

Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

24.04.2013 Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва наконт прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў адносінах да маладой маці Алесі Садоўскай.

24.04.2013 Уладзь Яроменка атрымаў 15 сутак арышту завочна

23 красавіка маладафронтаўцу Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.

Скарга на бяздзейнасць Салігорскага суда пададзена ў Мінюст

21.04.2013 Скарга на бяздзейнасць Салігорскага суда пададзена ў Мінюст

Маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Міністэрства юстыцыі скаргу на зацягванне выдачы вызначэння Мінскага абласнога суда судом Салігорскага раёна. На атрыманне копіі прынятага Менскім абласным судом вызначэння па касацыйнай скарзе хлопцу спатрэбілася 6 месяцаў.

Ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам фотаальбома «Прэс-фота»?

19.04.2013 Ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам фотаальбома «Прэс-фота»?

18 красавіка ГА “БАЖ” высветліла, што «Кніжны салон» адмовіўся прадаваць фотаальбом «Прэс-фота» – нягледзячы на тое, што на той момант суд першай інстанцыі яшчэ нават не агучыў свайго рашэння. На краму ніхто не ціснуў, гэта рашэнне ўласнікаў. Ці апраўданыя такія перасцярогі? Што гаворыць на гэты конт закон і што – практыка?

ГА “БАЖ” нязгоднае з рашэннем суда ў Ашмянах

19.04.2013 ГА “БАЖ” нязгоднае з рашэннем суда ў Ашмянах

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае нязгоду з рашэннем суда Ашмянскага раёна аб прызнанні фатаальбома “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі. Cам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а не змест альбома, здольны “падарваць давер да органаў улады”.

Летась узбуджана 20 крымінальных спраў па фактах нестатутных узаемаадносін у войску

18.04.2013 Летась узбуджана 20 крымінальных спраў па фактах нестатутных узаемаадносін у войску

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў беларускай ваеннай газеце "Во славу Родины".

Леанід Судаленка дамагаецца кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання рашэння Камітэта ААН

18.04.2013 Леанід Судаленка дамагаецца кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання рашэння Камітэта ААН

Праваабаронца Леанід Судаленка падаў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля пазоў да казны (Міністэрства фінансаў) аб кампенсацыі маральнай шкоды з-за невыканання ўладамі рашэння Камітэта па правах чалавека ААН. Маральную шкоду ён ацэньвае ў памеры заробку дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў.

Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія  матэрыялы

18.04.2013 Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія матэрыялы

18 красавіка суд Ашмянскага раёну вынес сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд прызнаў “Прэс-фота Беларусі – 2011” экстрэмісцкім і пастанавіў знішчыць 41 асобнік выдання, раней канфіскаваны беларускай мытняй.

Баранавічы: актывіста спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці з любой нагоды

18.04.2013 Баранавічы: актывіста спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці з любой нагоды

Мікалай Чарнавус: "Лічу, што мяне пераследуюць за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мяне штрафуюць за арганізацыю дабрачынных абедаў. Цяпер незаконна і з вялікімі парушэннямі склалі пратакол аб парушэнні правіл дарожнага руху, якія я не парушаў".

Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву

18.04.2013 Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву

12 судовых пасяджэнняў давялося прайсці звольненаму з "Полацк-Шкловалакна" лідару "пярвічкі" СПБ, але гэта аказалася безвыніковым. Суддзя Ірына Даротка стала на бок наймальніка, які звольніў прафсаюзнага лідара нібыта за парушэнні тэхнікі бяспекі і рэжыму працы.

Віцебскаму актывісту Пятру Іванову прысудзілі 4 мільёны штрафаў

18.04.2013 Віцебскаму актывісту Пятру Іванову прысудзілі 4 мільёны штрафаў

Першы штраф памерам 2 мільёны прысуджаны за тое, што ён, на думку кіраўніцтва ДАІ, выклаў непраўдзівыя факты ў скарзе на парушэнне кіроўцам міліцэйскага аўтамабіля правілаў дарожнага руху. Другі штраф – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі

17.04.2013 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі

І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесці сваю невінаватасць. Але суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падтрымала рашэнне суддзі Першамайскага райсуду Валянціны Кісмярошкінай. Судом былі без пярэчанняў прынятыя факты, выкладзеныя ў міліцэйскіх пратаколах.

Гомельскі суд падтрымаў забарону пікета

17.04.2013 Гомельскі суд падтрымаў забарону пікета

17 красавіка суддзя Жанна Андрэйчык (суд Цэнтральнага раёну Гомеля) разгледзела скаргу грамадзянскага актывіста Кастуся Жукоўскага на адмоўнае рашэнне гарвыканкаму аб дазволе правесці пікет. Актывіст з паплечнікамі планавалі 1 красавіка правесці пікет «Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі».

Ашмянскі суд шукае “экстрэмізм” у альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011” (аднаўляецца)

17.04.2013 Ашмянскі суд шукае “экстрэмізм” у альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011” (аднаўляецца)

У Ашмянскім раённым судзе 17 красавіка пачаўся разгляд справы, ініцыяванай ўпраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці, аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011”. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Давыдаў.

Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў

17.04.2013 Мікалай Уласевіч дамагаецца вяртання канфіскаваных мытнікамі рэчаў

Яшчэ 10 красавіка 2012 году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” аўтамабіль грамадскага актывіста быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства