Навіны на тэму: суды
08.05.2013 Сяргея Верамеенку аштрафавалі за распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных
У Гародне 7 траўня адбыўся суд над актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргеям Верамеенка. Судзя Ленінскага раёна прызнала вінаватым актывіста БХД ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёна рублей).
08.05.2013 Салігорскі суд не задаволіў скаргу на забарону пікету да Дня Волі
Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону пікета да Дня Волі. Справу разгладала намесніца старшыні суда Ала Трафімчук.
07.05.2013 Сёння – суд над Ярашэвічам і Галко (абнаўляецца)
Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску.
07.05.2013 У Горадні будуць судзіць актывіста БХД
У судзе Ленінскага раёна Горадні сёньня будуць судзіць актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сяргея Верамеенку. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.
07.05.2013 Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу незалежнай журналісткі
Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава спрабавала дамагчыся перагляду рашэння суда Маскоўскага раёну г.Брэста наконт абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
06.05.2013 Барбарыч і Ярашэвіч абскардзілі прысуды
Незалежныя журналісты распавялі прэс-службе ГА “БАЖ”, што падалі касацыйныя скаргі ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне пра свой арышт.
30.04.2013 Пастанова вайсковага суда: Акім Бянеш вызвалены ад крымінальнай адказнасці, следства спынена
Сёння каля 12-й у Мінскім міжгарнізонным вайсковым судзе мае быць вынесены прысуд па справе 20-гадовага салдата Акіма Бянеша, які супраціўляўся дзедаўшчыне.
30.04.2013 БСДП падала ў суд на начальніка магілёўскіх інтэрнатаў
Начальнік ГУКДЖЭП "Магілёўаблбуд" Павел Шышоў падчас інтэрвью карэспандэнту БелаПАН абазваў сацыял-дэмакратаў "бандай". У якасці пацвярджэння гэтаму на сайце інфармацыйнай агенцыі навін БелаПАН ёсць артыкул з аўдыёрэпартажам.
29.04.2013 Рэха “Чарнобыльскага шляху”: суды ў Менску (дадаецца)
У судзе Савецкага раёну Менска (Лагойскі тракт, 3) адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча.
29.04.2013 Заява Беларускага Радыё Рацыя ў сувязі з затрыманнем журналістаў
Беларускае Радыё Рацыя выказвае пратэст супраць затрымання журналістаў.
29.04.2013 Салігорск: Прызанчана дата судовага паседжання па забароне пікету да Дня Волі
Суд Салігорскага раёна прызначыў дату паседжання па скарзе мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону Салігорскім выканкамам пікету да Дня Волі. Разглядаць справу будзе намесніца старшыні суда Салігорскага раёна суддзя Ала Трафімчкук.
26.04.2013 Бялынічы: Суддзя пакарала штрафам абражальніка актывіста
У судзе Бялыніцкага раёна 26 красавіка разглядалася адміністрацыйная справа аб абразе на адрас Валерыя Вусіка, якую дапусціў пляменнік былога старшыні СВК “Лебедзянка” Міхаіл Бялоў, калі Валерый Дзямідавіч разам з незалежнымі тэлежурналістамі наведваў ферму гаспадаркі.
26.04.2013 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Валерыя Вусіка
25 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.
26.04.2013 Віцебская актывістка звярнулася ў суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося папярэдняе судовае паседжанне па грамадзянскім пазове Антаніны Піванос супраць Галоўнага ўпраўлення Мінфіна па Віцебскай вобласці.
24.04.2013 Уладзя Яроменка адправілі ў турму на Акрэсьціна
У 14:40 Валянціна Цюрава праводзіла свайго хлопца Ўладзя Яроменка ў апорны пункт міліцыі Першамайскага раёну. Там ёй паведамілі, што хлопца завязуць у турму на Акрэсьціна.










