Навіны на тэму: суды
26.08.2013 Працяг суду над Дзянісам Сахарам
У судзе Менскага раёна сёння ў 14-30 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ). Суддзя - Андрэй Бяліла.
26.08.2013 Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва
26 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу маці і сястры Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных па абвінавачанні ва ўчыненні тэракту ў мінскім метро, на дзеянні дзяржорганаў, якія адмаўляюцца раскрыць месца яго пахавання.
23.08.2013 Актывіста Уладзіміра Яроменка чакае новы суд
28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны.
22.08.2013 Былы дэпутат Клімавіцкага райсавета за крадзёж атрымаў штраф 30 базавых
Суд Клімавіцкага раёна ў адкрытым паседжанні разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванню былога дэпутата Клімавіцкага райсавета Сяргея Аўхіменка ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
22.08.2013 Нацыянал-бальшавікоў прысудзілі да штрафаў
22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска завяршылася судовае пасяджэнне па абвінавачанні нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і Дзмітрыя Паліенка па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
22.08.2013 Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў “Вясны” ў Менгарсудзе
Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Тацяны Рэвякі і Уладзіміра Лабковіча на рашэнне суда Савецкага раёна Менска, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага. Учора яны атрымалі па пошце адпаведныя паведамленні.
21.08.2013 Вярхоўны суд лічыць гомельскія суды некампетэнтнымі
Літаральна год, са жніўня 2012 і па цяперашні час, шукаў праўды ў судах мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. Праз суд ён абскарджваў рашэнне Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі лічыць, што дадзенае рашэнне не адпавядае заканадаўству і парушае правы грамадзян.
20.08.2013 22 жніўня ў Мінску працягнуцца суды над актывістамі нацыянал-бальшавіцкага руху
Яўген Контуш атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна.
20.08.2013 Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд
Нагадаем, што пастановай суддзі Віктар Сырыца быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.
20.08.2013 Уладзіміра Яроменку асудзілі на 3 месяцы арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (адноўлена)
19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска праходзіў суд над былым палітвязнем, актывістам “Маладога фронту” Уладзімірам Яроменкам. Пракурор запрасіў паўгады арышту. Прысуд будзе абвешчаны 20 жніўня ў 9-45.
19.08.2013 Сакратароў судовых пасяджэнняў навучаць правільна афармляць інфармацыйныя стэнды
Праваабаронца Міхаіл Мацкевіч накіраваў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска ў сувязі з тым, што не знайшоў на інфармацыйным стэндзе інфармацыю аб адкрытым судовым пасяджэнні.
17.08.2013 Бялынічы: суддзя Аксана Загорская задаволіла хадайніцтва Валерыя Вусіка
16 жніўня ў судзе Бялыніцкага раёна павінен быў адбыцца паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка, які вясной гэтага года быў пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь нібыта за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты” Магілёўскі Выбар”.
16.08.2013 Уладзімір Шыла звярнуўся ў Канстытуцыйны суд
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла лічыць неабходным змяніць правапрымянальную практыку органаў выканаўчай улады і судоў агульнай юрысдыкцыі ў сувязі са сталымі адмовамі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў. Толькі ў мінулым годзе актывіст атрымаў 37 забаронаў на свае заявы.
15.08.2013 Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту
Праз тыдзень пасля суда Вячаслаў Болбат атрымаў копію касацыйнага пратэста, які быў напісана ад імя Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксея Більдзейкі і накіраваны ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. У гэтым касацыйным пратэсце пракурор сцвярджаў, што рашэнне суда з’яўляецца незаконным.
15.08.2013 Скарга Уладзіміра Целяпуна будзе разгледжана ў прэзідыуме Гомельскага абласнога суда
Праваабаронца абскарджвае забарону на правядзення пікетаў у знак салідарнасці са зняволеным калегам Алесем Бяляцкім.










