Навіны на тэму: суды

Бабруйск: Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі

13.11.2020 Бабруйск: Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі

Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені, якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК).

Вынікі судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту за 13 лістапада

13.11.2020 Вынікі судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту за 13 лістапада

Cуды ў Мінску і іншых гарадах працягваюць 13 лістапада разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.

Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту

13.11.2020 Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту

Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры гады калоніі за супраціў міліцыянту 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць хлопцу пракурор Аляксей Крот. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Шутко. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая – ёй стала кепска. 

Першы суд за сутыкненне з сілавікамі 14 ліпеня на Нямізе. Пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі

13.11.2020 Першы суд за сутыкненне з сілавікамі 14 ліпеня на Нямізе. Пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі

Суд Цэнтральнага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе падчас сутыкненняў сілавікоў і пратэстоўцаў, якія выступалі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.

Наталлю Раентаву, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно, адправілі на псіхалагічную экспертызу

12.11.2020 Наталлю Раентаву, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно, адправілі на псіхалагічную экспертызу

Суд Цэнтральнага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно.

У  Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта

12.11.2020 У Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу.

Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава

12.11.2020 Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава

У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК) асудзілі 29-гадовага гамяльчаніна Сяргея Яфімава.

Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"

12.11.2020 Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"

Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта.

Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі

12.11.2020 Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі

У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў

Суд за сарваную маску з сілавіка не адбыўся. Дзяўчыну абвясцілі ў вышук

12.11.2020 Суд за сарваную маску з сілавіка не адбыўся. Дзяўчыну абвясцілі ў вышук

Суд Ленінскага раёна Мінска прызначыў 12 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) у дачыненні да Юліі Лушчэўскай за тое, што яна 11 верасня сарвала маску з супрацоўніка АМАПа каля будынка Мінаблсуда. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Юліі Лушчаўскай невядомае. Верагодна, дзяўчына з'ехала з Беларусі. Суд абвясціў мінчанку ў вышук.

Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым

12.11.2020 Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым

У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага  актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).

Што новага ў чацвер? Судзяць, штрафуюць і садзяць

12.11.2020 Што новага ў чацвер? Судзяць, штрафуюць і садзяць

Штодзень колькасць разгледжаных адміністрацыйных спраў па артыкуле 23.34 КаАП нашмат перавышае сотню.

Суд над сынам і бацькам Букасамі ў Бабруйску: заслухалі трох сведак

11.11.2020 Суд над сынам і бацькам Букасамі ў Бабруйску: заслухалі трох сведак

У судзе Бабруйскага райна і г. Бабруйска працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць Ігара і Алега Букасаў, абвінавачаных у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК РБ).

"Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту

11.11.2020 "Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовай мінчанкі Марыі Сафонавай за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай, дзвярах у падвал, парэнчах, тратуарнай дарожкі і скрыні для смецця. Расказваем пра абставіны справы і суд.

Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях

11.11.2020 Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях

У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся  суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства