Навіны на тэму: суды

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

20.11.2020 Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

20.11.2020 Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязняў Пяскова і Еўсцігнеева

20.11.2020 Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязняў Пяскова і Еўсцігнеева

У пятніцу, 20 лістапада, у Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў адвакатаў палітычных зняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева, а таксама пратэст пракурора Сяргея Габруковіча. Судовая калегія Мінаблсуда пакінула ў сіле прысуд Маладзечанскага суда, а скаргі і пратэст — адхіліла.

Судзяць удзельнікаў акцый пратэсту: вынікі за 20 лістапада

20.11.2020 Судзяць удзельнікаў акцый пратэсту: вынікі за 20 лістапада

У пятніцу, 20 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Мінскага архітэктара пакаралі 3,5 гадамі калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў"

20.11.2020 Мінскага архітэктара пакаралі 3,5 гадамі калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 34-гадовага архітэктара Арцёма Такарчука. Хлопца абвінавачваюць у супраціве 13 верасня салдату тэрміновай службы па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса.

Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

19.11.2020 Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.

Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

19.11.2020 Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"

19.11.2020 Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"

У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

19.11.2020 Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Суды над удзельнікамі акцый пратэсту ператварыліся ў жахлівую яву: вынікі за 19 лістапада

19.11.2020 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту ператварыліся ў жахлівую яву: вынікі за 19 лістапада

Сёння, 19 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

19.11.2020 Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК

18.11.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК

29 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.

Мінгарсуд пакінуў скаргу праваабаронцы Марыны Кастылянчанкі без задавальнення 

18.11.2020 Мінгарсуд пакінуў скаргу праваабаронцы Марыны Кастылянчанкі без задавальнення 

Сёння, 18 лістапада, Мінскі гарадскі суд разглядзеў касацыйную скаргу незалежнай журналісткі і праваабаронцы «Вясны» Марыны Кастылянчанкі на пастанову суда Заводскага раёна ад 2 лістапада, якой яна была асуджана на 15 сутак арышту па Мінска па двух артыкулах КаАП: 23.34 і 23.4.

Чатыры гады калоніі за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі на «Пушкінскай»

18.11.2020 Чатыры гады калоніі за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі на «Пушкінскай»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 18 лістапада асудзіў 25-гадовага інжынера-праграміста Паўла Манкіненку паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі 5 верасня на "Пушкінскай" да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"

18.11.2020 Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"

Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства