Навіны на тэму: суды

Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту за панядзелак, 7 снежня

07.12.2020 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту за панядзелак, 7 снежня

Сёмага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.

Вынікі судоў над удзельнікамі акцый пратэсту: пятніца

04.12.2020 Вынікі судоў над удзельнікамі акцый пратэсту: пятніца

У пятніцу, чацвертага снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

04.12.2020 Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

У Паставах 3 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксея Казлоўскага.

Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву

03.12.2020 Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву

У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Наталлі Хершэ па частцы 2 артыкула 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 51-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што пры аказанні супраціву пры затрыманні на жаночым маршы 19 верасня яна сарвала маску амапаўцу і падрапала яго.

Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?

03.12.2020 Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

03.12.2020 У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся суд па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі

03.12.2020 Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі

Жыхару Віцебска, праграмісту Аляксандру Кірыленку, які падчас шэсця 6 верасня ў бараніў жанчыну, прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суды над удзельнікамі мірных пратэстаў працягваюцца трэцяга снежня

03.12.2020 Суды над удзельнікамі мірных пратэстаў працягваюцца трэцяга снежня

У чацвер, трэцяга снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Суд аштрафаў мінчука, які спісаў сцены дома супрацоўнікаў АМАПу

03.12.2020 Суд аштрафаў мінчука, які спісаў сцены дома супрацоўнікаў АМАПу

"Вясна" распавядае пра крымінальную справу мінчука.

Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

02.12.2020 Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

Суд Фрунзенскага раёна працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі над палітычнымі зняволенымі 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч. Іх абвінавачваюць ў "апаганьванні тратуартнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага.

Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца

02.12.2020 Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца

2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцебляніна Андрэя Цімафеенкі, якога вінавацяць у гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.

Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў

02.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў

З судовых матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень.

Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае

02.12.2020 Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае

Многія супярэчнасці ў паказаннях следчы Станішэўскі патлумачыць не можа, бо ў той час "даводзілася працаваць у аўральным рэжыме" і многія моманты ён не памятае.

Другога снежня працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту

02.12.2020 Другога снежня працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту

 ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.

"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

01.12.2020 "Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

Суд Заводскага раёна горада Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алены Гэсс. Абвінавачваюць яе пад двух артыкулах: за нанясенне "трох гербаў з выявай вершніка на кані", а таксама надпіса "Яна з намі"; і за "прычыненне збіцця" ўчастковаму, які яе пры гэтым затрымліваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства