Навіны на тэму: суды
09.04.2014 Канстытуцыйны Суд РФ не ўбачыў парушэнняў у законе аб НКА - замежных агентах
А праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння рашэння КС па такой важнай і знакавай справе, гарадскі суд Санкт-Пецярбурга разглядаў скаргу АДЦ «Мемарыял» на судовае рашэнне аб прызнанні арганізацыі «НКА, якая выконвае функцыю замежнага агента» і не ўбачыў прычын не абавязваць цэнтр лічыцца такім НКА.
09.04.2014 Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю
У 2003 годзе Міхаіла Гладкага на 8 год асудзілі нібыта за забойства роднага брата. Мужчына адбыў амаль увесь тэрмін, а пасля высветлілася, што сапраўдны забойца – Эдуард Лыкаў, які зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму вынесены прысуд аб смяротным пакаранні.
08.04.2014 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў зварот віцебскага ўрача Ігара Пастнова
Зварот у КПЧ ААН віцебскі ўрач накіраваў у лютым гэтага года. Ён датычыць судовага рашэння наконт накіравання яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суда ў дачыненні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
08.04.2014 Тэрміновы зварот Абсерваторыі з нагоды пацверджання касацыйным судом забароны кнігі Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае сваю занепакоенасць з нагоды пацверджання рашэння аб канфіскацыі кнігі Алеся Бяляцкага на надуманых падставах і лічыць гэта сродкам далейшага абмежавання яго праваабарончай дзейнасці.
08.04.2014 Скарга Аляксандра Грунова на паўторны смяротны прысуд адхіленая Вярхоўным судом (анлайн)
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў поўным аб'ёме адхіліла касацыю Аляксандра Грунова, пакінуўшы ў сіле смяротны прысуд.
04.04.2014 Пётр Кучура паўторна асуджаны да трох гадоў турэмнага рэжыму
4 красавіка суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, згодна з пастановай Магілёўскага абласнога суда, перагледзеў матэрыялы справы пра перавод Пятра Кучура на тры гады турэмнага рэжыму і пакінуў рашэнне ранейшым. Нягледзячы на тое, што абласны суд угледзеў істотныя парушэнні крымінальна-працэсуальнага закона пры правядзенні першага суда.
04.04.2014 Мінгарсуд не задаволіў касацыйную скаргу актывіста АГП Бабілы
17 сакавіка ў судзе Савецкага раёна суддзя Якубоўскі прызнаў Міхаіла Бабілу вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту. Прычына затрымання і зняволення - удзел у перадвыбарчым пікеце ла Камароўкі.
04.04.2014 Гродна: журналіст Алесь Дзянісаў аштрафаваны на 30 базавых велічынь
Гарадзенская міліцыя абвінаваціла Алеся Дзянісава ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. 6 лютага журналіст запісаў відэаматэрыял, які пазней выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у адным з выпускаў сваіх навін.
04.04.2014 Бабруйскі суд зноў аштрафаваў блогера Жалнова
Разгляд адміністратыўнай справы адбыўся 3 красавіка. Суддзя Бабруйскага раённага суда Наталля Чарапуха прызнала яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП – «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў».
03.04.2014 Георгія Станкевіча аштрафавалі на 50 базавых велічынь паводле "ананімкі"
Цікава, што ў "ананімцы" не было ні слова пра "самвыдатаўскую" газету "Крывінка”, якую настаўнік, паэт і бард з Бешанковіцкага раёну выдае ўжо восьмы год. Але мясцовай міліцыі было дадзена даручэнне "разабрацца", і яна разабралася – абвінаваціла рэдактара і выдаўца ў парушэнні заканадаўства аб СМІ.
03.04.2014 Праваабаронцаў асудзілі за фота з украінскім сцягам
Фатаграфаванне з беларускім і украінскім сцягам гродзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Суд Ленінскага раёна пакараў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля пакараў штрафамі ў памеры 25 базавых велічынь Суддзя - Наталля Козел.
03.04.2014 Георгія Станкевіча судзілі без перакладчыка, без адваката, а ўрэшце – і без яго самога
Суддзя Бешанковіцкага райсуду Наталля Рэут катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго змог трапіць адвакат з Мінску, абазнаны ў заканадаўстве аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча.
02.04.2014 Гродна: 4 красавіка пройдзе суд над Алесем Дзянісавым
4 красавіка а 11.40 у Ленінскім раённым судзе Гродна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. Гарадзенская міліцыя абвінавачвае яго ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.
02.04.2014 ПЦ "Вясна" прыносіць прабачэнні за недакладнасць суддзі Гродзенскага абласнога суда Вячаславу Міхневічу
Недакладнасць мела месца пры згадванні імя дадзенага суддзі ў інфармацыі праваабаронцаў пра разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі на забарону кнігі Алеся Бяляцкага.
01.04.2014 Калінкавіцкі суд пастанавіў спагнаць з актывіста АГП больш за 2 мільёны рублёў
1 красавіка ў судзе Калінкавіцкага раёна было абвешчана рашэнне па грамадзянскаму зыску супраць актывіста АГП з Калінкавіч Дзяніса Рабянка. Згодна з рашэннем суддзі Кугейка, актывіст АГП павінен выплаціць 2 мільёны 220 тысяч рублёў.










