Навіны на тэму: суды

Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня

21.12.2020 Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня

21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расійскім сцягам у Мінску, асудзілі за супраціў міліцыі

21.12.2020 Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расійскім сцягам у Мінску, асудзілі за супраціў міліцыі

Суд Першамайскага раёна Мінска 21 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Святаслава Зайцава. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманні 17 верасня пасля Ланцуга салідарнасці ва Уруччы.

Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"

21.12.2020 Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"

У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Судовы пераслед па адміністрацыйных справах 21 снежня

21.12.2020 Судовы пераслед па адміністрацыйных справах 21 снежня

3 раніцы 21 снежня ў раённых судах Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэстаў. 

Адміністратарку тэлеграм-чата «Контроль автозаков Минск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у Маршы

19.12.2020 Адміністратарку тэлеграм-чата «Контроль автозаков Минск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у Маршы

Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка.

Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС

18.12.2020 Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС

Жлобінскі раённы суд 18 снежня асудзіў за гвалт у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на чатыры гады калоніі 27-гадовага Аляксандра Французава, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.

Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"

18.12.2020 Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"

20 верасня 2020 года ў Брэсце была чарговая акцыя пратэсту. Каля 16 гадзін дня Дзмітрый Шчурко апынуўся ў эпіцэнтры падзей. А пасля стаў абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу

18.12.2020 Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу

18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова.

Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня

18.12.2020 Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня

18 снежня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі

18.12.2020 Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі

18 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага

Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха

18.12.2020 Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха

16-18 снежня ў судзе Наваградскага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.

У Гарадку за выраз «Ур...д в погонах» рабочага асудзілі на 1,5 гады калоніі

18.12.2020 У Гарадку за выраз «Ур...д в погонах» рабочага асудзілі на 1,5 гады калоніі

Cуд Гарадоцкага раёну 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС.

За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі

17.12.2020 За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі

Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ.

Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент

17.12.2020 Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент

У судзе Ваўкавыскага раёна 16-17 снежня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча.

Мінчука асудзілі на год “хатняй хіміі” за ўдар па машыне ДАІ. Шкоду ацанілі амаль у 15 рублёў

17.12.2020 Мінчука асудзілі на год “хатняй хіміі” за ўдар па машыне ДАІ. Шкоду ацанілі амаль у 15 рублёў

Суд Цэнтральнага раёна 17 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) 46-гадовага мантажніка Паўла Янкоўскага за ўдар нагой па бамперу аўтамабіля ДАІ на нядзельным маршы "Народная інаўгурацыя".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства