Навіны на тэму: суды

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

28.12.2020 Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 24 снежня

25.12.2020 Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 24 снежня

24 снежня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі мірных акцый, заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі

24.12.2020 За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі

23 і 24 снежня прадоўжыўся судовы працэс над Іллё Турковым, якога абвінавачваюць у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў.

У Мінску асудзілі праграміста на 2,6 гады калоніі за супраціў АМАПаўцам на нядзельным маршы

24.12.2020 У Мінску асудзілі праграміста на 2,6 гады калоніі за супраціў АМАПаўцам на нядзельным маршы

Суд Савецкага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 27-гадовага праграміста з Барысава Анатоля Хіневіча.

Магілёўскаму актывісту Цурпанаву прысудзілі тры гады "хіміі" за абразу суддзяў

24.12.2020 Магілёўскаму актывісту Цурпанаву прысудзілі тры гады "хіміі" за абразу суддзяў

У судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 КК РБ. Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіла дзяржабвінаваўца Вікторыя Чаркас. Валанцёры "Магілёўскай вясны" паведамляюць падрабязнасці працэсу.

Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам: жонку асудзілі да "хатняй хіміі", мужа — да калоніі

24.12.2020 Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам: жонку асудзілі да "хатняй хіміі", мужа — да калоніі

Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным.

Заводскі суд разглядзеў справу па блакаванні дарогі 10 жніўня. Міхаіла Фірага асудзілі на 3 гады "хіміі"

24.12.2020 Заводскі суд разглядзеў справу па блакаванні дарогі 10 жніўня. Міхаіла Фірага асудзілі на 3 гады "хіміі"

У судзе Заводскага раёна 23 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Міхаіла Фірага.

Да чатырох гадоў калоніі асудзілі мінчука за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня

24.12.2020 Да чатырох гадоў калоніі асудзілі мінчука за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня

Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі – ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання.

Суд пачаў разглядаць другую справу па блакаванні дарог у сталічнай Серабранцы

23.12.2020 Суд пачаў разглядаць другую справу па блакаванні дарог у сталічнай Серабранцы

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі П., якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 23 верасня.

Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы мірных дэманстрантаў

23.12.2020 Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы мірных дэманстрантаў

У сераду - 23 снежня - раённыя суды Мінска працягваюць праводзіць пасяджэнні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"

23.12.2020 Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"

Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").

Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі

23.12.2020 Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі

23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку, абвінавачаным паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі жніўня 2020. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла - на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган. "Берасцейская Вясна" распавядае падрабязнасці судовага разбіральніцтва.

Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 суткамі арышту

22.12.2020 Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 суткамі арышту

У яе здарыўся прыступ падчас затрымання.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

22.12.2020 Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы.

Хроніка судовых працэсаў 22 снежня

22.12.2020 Хроніка судовых працэсаў 22 снежня

22 снежня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, затрыманых на нядзельных маршах, а таксама судзяць за ўдзел у ранейшых мітынгах і вывешаныя сцягі ў вокнах і на балконах. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства