Навіны на тэму: суды
15.05.2014 Алега Керуля арыштавалі на 25 сутак арышту
У судзе Першамайскага раёна Менска прадоўжыўся разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алега Керуля. Рашэнне - 25 сутак арышту.
14.05.2014 Справу Алега Керуля суд накіраваў на дапрацоўку, але актывіст ізноў затрыманы
14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністратыўны працэс, накіраваў справу актывіста на дапрацоўку. Керуль пасля суда зайшоў за сваімі рэчамі ў РУУС Першамайскага раёна - і там яго зноў затрымалі.
14.05.2014 Актывіст пасля вызвалення распавёў, як працуе канвеер зачыстак
Актывіст Мікалай Бабушкін, вярнуўшыся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, распавёў новыя факты пра прэвентыўныя затрыманні актывістаў перад Чэмпіянатам свету па хакеі.
13.05.2014 Пратэст супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны расцэнены як распальванне нацыянальнай варожасці
Сёння ў судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд скаргі праваабаронцаў на дзеянні райвыканкаму, які спачатку даў дазвол, а потым забараніў правядзенне пікета 25 сакавіка.
13.05.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава
13 траўня Гродзенскі абласны суд разглядзеў касацыйную скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава на пастанову суддзі Юрыя Казакевіча суда Ленінскага раёну Гродна, згодна з якой 4 красавіка ён быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь.
12.05.2014 Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак
У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне.
12.05.2014 Суд над актывісткай БХД перанеслі на тыдзень
У Нясвіжы 12 мая распачаўся судовы працэс над актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Наталляй Бордак, якую затрымалі 9 траўня за антываенны плакат.
12.05.2014 У Бялыніцкім раёне ліквідуецца гаспадарка, за газетны артыкул пра праблемы ў якой пераследаваўся актывіст
Незразумела толькі, што ж хацелі даказаць бялыніцкія ўлады і слаўныя супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ніяк не хацелі пагадзіцца з тым, што эканоміка СВК “Лебедзянка” дыхае на ладан і пераследавалі грамадскага актывіста за яго крытычны выступ у газеце “Магілёўскі Выбар”.
12.05.2014 Суддзяў, якія паклалі “пад сукно” скаргу Стэфановіча, прыцягнуць да адказнасці
Мінскі гарадскі суд разгледзеў зварот намесніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які тычыўся працяглага непрызначэння слухання па прыватнай скарзе праваабаронцы судом Цэнтральнага раёна Мінска.
08.05.2014 У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)
У судах Менска пачаліся разгляды адміністратыўных спраў адразу чатырох грамадскіх актывістаў, затрыманых міліцыяй напярэдадні і ўначы. Гэта Сяргей Мацкойць, Настасся Кухта, Аляксандр Арлоў і Леанід Кулакоў.
08.05.2014 Гародня: маладафронтавец Станіслаў Рачкель засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту
8 траўня ў Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да сябра “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля і ягонага сябра. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не захацела ўзяць пад увагу акалічнасці справы і засудзіла абодвух нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
08.05.2014 У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі
Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда.
07.05.2014 Віцебскі абласны суд не разглядаў публічна справу Георгія Станкевіча
Настаўнік з Бешанковічаў, паэт і бард Георгій Станкевіч падаў касацыйную скаргу на рашэнне раённага суда, які 3 красавіка аштрафаваў яго на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газеты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка. Аднак сам Станкевіч не змог прыехаць на разгляд скаргі.
07.05.2014 Магілёў: суд не ўбачыў дыскрымінацыі
Паўлоўскі хацеў дамагчыся таго, каб яго праз суд працаўладкавані на гэтае прадпрыемства. Паводле актывіста, ён раней ужо звяртаўся з накіраваннем на працаўладкаванне ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці ў аддзел кадраў гэтага завода, аднак прыняць яго на працу адмовіліся.
07.05.2014 Гродна: 8 траўня – суд над маладафронтаўцам Станіславам Рачкелем
8 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбудзецца адміністрацыйны працэс у дачыненні актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля. Станіслаў разам з сябрам былі беспадстаўна затрыманы яшчэ 25 красавіка.










