Навіны на тэму: суды

Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага

12.01.2021 Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага

У судах працягваецца разгляд крымінальных спраў, узбуджаных у сувязі з масавымі пратэстамі ў жніўні супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай першапачаткова па «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), але да суду перакваліфікаванага па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Вядзе працэс суддзя Таццяна Шоцік. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Святаслаў Вялікі. На лаве падсудных 23-гадовы кухар-сушыст Арцём Мядзведскі. Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

12.01.2021 Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

Суд Цэнтральнага раёна 12 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Дзмітронка. 43-гадовага мужчыну вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

12.01.2021 Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 12 студзеня

12.01.2021 Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 12 студзеня

12 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якіх затрымлівалі раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за відэазвароты і апублікаваныя фотаздымкі. 

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава

12.01.2021 Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава

У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 

У Драгічыне суд прызначыў падлетку прымусовыя меры выхаваўчага характара за сарваны сцяг з Дому культуры

12.01.2021 У Драгічыне суд прызначыў падлетку прымусовыя меры выхаваўчага характара за сарваны сцяг з Дому культуры

У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Год "хатняй хіміі" за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

12.01.2021 Год "хатняй хіміі" за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) 11 студзеня асуджаны жыхар Гомеля.

Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту

11.01.2021 Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту

У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць разгляд крымінальнай справы па падзеях 9 жніўня. Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць у тым, што ён правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і ў пагрозах гвалтам міліцыянерам.

Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых

11.01.2021 Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых

11 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

11.01.2021 «Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Адміністрацыйны пераслед: судовая хроніка за 11 студзеня

11.01.2021 Адміністрацыйны пераслед: судовая хроніка за 11 студзеня

Новы, 2021 год, пачаўся з адміністрацыйных судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 11 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску.

"Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага

06.01.2021 "Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

06.01.2021 Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

Шостага студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

Парвала міліцыянту куртку. У Брэсце судзяць дзяўчыну за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС

06.01.2021 Парвала міліцыянту куртку. У Брэсце судзяць дзяўчыну за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС

Суд Ленінскага раёна Берасця 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць 29-гадовай Дар'і Паляковай за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Гарадзенку Юлію Аршун засудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

06.01.2021 Гарадзенку Юлію Аршун засудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

Юлія Аршун - маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, што траслявалася яшчэ 3 лістапада мінулага году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства