Навіны на тэму: суды

Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова

20.01.2021 Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова

20 студзеня суд Маскоўскага раёна вынес прысуд Уладзіміру Хамічкову, якога абвінавачвалі ў супраціве васьмярым супрацоўнікам АМАП і актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

19.01.2021 Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.

Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

19.01.2021 Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

19 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: 19 студзеня

19.01.2021 Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: 19 студзеня

19 студзеня раённыя суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту.

Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

19.01.2021 Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу. 

Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"

19.01.2021 Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"

19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца

Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

19.01.2021 Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

Мазыр: сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспар

Два гады "хатняй хіміі" для Дар'і Паляковай з Берасця за парваную куртку міліцыянта

19.01.2021 Два гады "хатняй хіміі" для Дар'і Паляковай з Берасця за парваную куртку міліцыянта

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 19 студзеня абвясціў прысуд Дар'і Паляковай.

Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"

19.01.2021 Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"

У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага".

Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны

18.01.2021 Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны

У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек

18.01.2021 У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек

У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Што выносяць суды па адміністрацыйных справах 18 студзеня?

18.01.2021 Што выносяць суды па адміністрацыйных справах 18 студзеня?

18 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту.

Справа Вітольда Ашурка: па двух артыкулах — пяць гадоў калоніі

18.01.2021 Справа Вітольда Ашурка: па двух артыкулах — пяць гадоў калоніі

18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

Вынікі судовых пасяджэнняў за суботу, 16 студзеня

16.01.2021 Вынікі судовых пасяджэнняў за суботу, 16 студзеня

У працоўную суботу 16 студзеня ў раённых судах Мінска працягваюць разглядацца адміністрацыйныя справы грамадзян, якія былі затрыманыя раней, у прыватнасці 14 снежня, а таксама тых, хто быў затрыманы напярэдадні на мірных акцыях пратэсту.

Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады

16.01.2021 Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады

16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства