Навіны на тэму: суды
10.10.2014 Мазыр: Уладзімір Целяпун просіць пракуратуру здзейсніць нагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовага рашэння
Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненні заяўніка ў тым, што рашэнне, прынятае судом Мазырскага раёна, з'яўляецца кампетэнтным, справядлівым і бесстароннім.
09.10.2014 Алесь Буракоў: "Такой брутальнасці я не чакаў"
Магілёўскі журналіст дагэтуль не можа адысці ад таго, што ў яго кватэру і кватэру бацькоў ўварваліся 7 міліцыянтаў, канфіскавалі 4 кампутары і прысудзілі штраф за парушэнне заканадаўства аб СМІ ў памеры 6 мільёнаў рублёў.
09.10.2014 Крычаў: начальнік ідэалагічнага аддзела падала пазоў у суд супраць газеты “Вольны горад”
Начальнік ідэалагічнага аддзела Крычаўскага райвыканкама Марына Максімава падала пазоў аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды ў суд Крычаўскага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Марына Міхайлаўна называе незалежную газету “Вольны горад”, яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава і рэдактара Сяргея Няроўнага.
09.10.2014 Беспрэцэндэнтная расправа над Паўлам Вінаградавым: 15 сутак арышту, нагляд працягнуты на 1 год
Адміністратыўная справа Паўла Вінаградава, актывіста моладзевага крыла «Zмена» разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзя – Вольга Лістраценка.
09.10.2014 Баранавічы: у судовай справе прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса суд прыняў бок міліцыі
У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 8 кастрычніка адбыўся разгляд зыскавай заявы прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага.
07.10.2014 Суддзя Ганна Лявусік аштрафавала журналіста Андрэя Мялешку
Суддзя Ганна Лявусік не ўзяла пад увагу ні парушэнні і юрыдычную непісьменнасць з боку міліцыі, ні адсутнасць доказаў віны Андрэя Мялешкі, ні неадпаведнасць адміністрацыйнага артыкулу сутнасці рэчаў і пакарала незалежнага журналіста адміністрацыйным штрафам – 35 базавых велічыняў.
03.10.2014 На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы
Паўла Вінаградава адпусцілі з РУУСа Маскоўскага раёна. На яго складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы.
02.10.2014 Вярхоўны суд: нерэгістрацыя «Пакту» законная
Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць пазіцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).
01.10.2014 Суд прызнаў законным адлічэнне з універсітэта Андруся Цянюты
1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну Гомеля вынес рашэнне па зыску адлічанага студэнта, сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты да ГДУ ім.Ф.Скарыны. Малады чалавек быў адлічаны 20 траўня па загаду рэктара ВНУ, лічыць яго незаконным і патрабаваў аднаўлення ва ўніверсітэце праз суд.
28.09.2014 Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні
Два месяцы Канстытуцыйны суд вывучаў дванаццацістаронкавы зварот праваабаронцы БХК, але падстаў для ўзбуджэння вытворчасці па справе не знайшоў.
26.09.2014 Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана
Справа Святланы Гусевай выявіла праблему, пра якую большасць талерантных беларусаў часам не задумваецца: гаворка ідзе пра знявагу гонару і годнасці у сувязі з расавай і нацыянальнай прыналежнасцю.
26.09.2014 Бабруйск: Марына Малчанава аштрафавана на 32 базавыя велічыні
Бабруйская суддзя Наталля Чарапуха агучыла 25 верасня рашэнне па справе незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай. Нагадаем, яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
25.09.2014 Магілёў: штраф за перавозку газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” пакінуты ў сіле
Сёння, 25 верасня, Магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Мікалая Гладкага пакінуў у сіле рашэнне Магілёўскага раённага суда з нагоды прысуджэння штрафу ў памеры 30 базавых велічынь і канфіскацыі амаль 12 тысяч газет у намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава.
25.09.2014 Баранавічы: суд па справе аб абароне гонару і годнасці перанесены з-за няяўкі адказчыка
У Баранавічах 24 верасня адбылося першае пасяджэнне гарадскога суда па грамадзянскай справе Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці. Грамадскі актывіст скардзіцца на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага.
24.09.2014 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты гарадскога Савета
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка дамагалася, каб была распачатая грамадзянская справа наконт неправамерных дзеянняў мясцовых выбаркамаў і дзяржаўнага органа.










