Навіны на тэму: суды
28.10.2014 У Менску арыштаваныя актывісты з Санкт-Пецярбурга
У суботу 25 кастрычніка ў Менску днём без тлумачэння прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расія) - ФедаркоўАндрэй і Салаўёў Іван. З імі былі затрыманы таксама і жыхар сталіцы.
27.10.2014 Магілёў: матывіровачную частку пастановы суда журналіст атрымаў з вялікай пратэрміноўкай
Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў паскардзіўся на затрымку з выдачай яму матывіровачнай часткі пастановы суда. Адпаведны запіс ён пакінуў сёння, 27 кастрычніка, у кнізе скаргаў і прапановаў Ленінскага раённага суда Магілёва.
27.10.2014 Бяроза: праваабаронцы абскардзілі рашэнне суда па справе забароны пікета
Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі скаргу рашэнне Бярозаўскага суда, які прызнаў забарону пікета 25 жніўня абгрунтаванай, у касацыйную інстанцыю – Брэсцкі абласны суд. У скарзе праваабаронцы просяць адмяніць рашэнне ад 14 кастрычніка, а справу перадаць на паўторны разгляд у суд Бярозаўскага раёна іншаму суддзі.
25.10.2014 Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе
Пасля выбараў у мясцовыя саветы, у якіх прымаў удзел Леанід Дубносаў, раптоўна працадаўца Алены абвінаваціў яе ў растраце грошай і ўзводзе ў зман пакупнікоў. На Алену Дубаносаву была заведзена крымінальная справа.
23.10.2014 Брэст: з экс-кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета не працягнулі працоўны кантракт
Былы выкладчык мясцовага медычнага каледжа Аляксандр Мельнік перекананы, што ён быў звольнены з працы менавіта за ўдзел у выбарчай кампаніі, аднак суд Маскоўскага раёна Брэста адхіліў яго пазоў да кіраўніцтва вучэльні.
23.10.2014 Крычаў: пачаўся суд па пазову ідэолага супраць газеты “Вольны горад”
У судзе Крычаўскага раёна 22 кастрычніка пачаўся разгляд пазову аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай.
23.10.2014 Мазырскі пракурор лічыць пазіцыю суда законнай
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з мясцовай пракуратуры. Адказ, падпісаны пракурорам Ігарам Купчыным, быў лаканічным: падстаў для вынясення пратэсту няма, Канстытуцыяй прадугледжаны дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, гэта распаўсюджваецца і на судовае справаводства.
22.10.2014 Міхаіл Мяхедка абскардзіць рашэнне аб накладанні штрафу ў Менгарсудзе
Менскі гарадскі суд 28 кастрычніка разгледзіць скаргу жыхара сталіцы Міхаіла Мяхедкі, якога пакаралі штрафам за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду.
20.10.2014 У Віцебскім абласным судзе не прызнаюць высновы Міністэрства інфармацыі
Аршанку Тацяну Сячко аштрафавалі за распаўсюд улётак пра "Народны рэферэндум", абвінаваціўшы ў парушэнні заканадаўства аб СМІ. Міністэрства інфармацыі пацвердзіла, што ўлёткі да СМІ не адносяцца, але абласны суд не прыняў гэта да ўвагі.
17.10.2014 Вярхоўны суд лічыць папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі законным
Вярхоўны суд РБ не задаволіў скаргу сябра кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Кузьміна з Белаазёрска, які прасіў адмяніць судовыя пастановы наконт правамоцнасці пісьмовага папярэджання, вынесенага Бярозаўскай пракуратурай па арт. 193.3 Крымінальнага кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
16.10.2014 Цудаў не адбылося: рашэнне суду Хойніцкага раёна аб незаконнасці адмовы ў правядзенні пікету -- адменена
Гомельскі абласны суд па пратэсту пракуратуры вобласці перагледзеў рашэнне суду Хойніцкага раёна і адмяніў рашэнне раённай інстанцыі па скарзе актывіста АГП Аляксандра Процкі.
16.10.2014 Суд Бярозаўскага раёна нязменна стаіць на баку выканкама ў справе забароны масавых мерапрыемстваў
Праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч прасілі прызнаць незаконнай адмову ў правядзенні пікета 25 жніўня, прымеркаванага да гадавіны канстытуцыйнага зацверджання закону аб незалежнасці Беларусі.
14.10.2014 За "Свабоду палітвязьням" – 15 сутак арышту
У знак пратэсту супраць несправядлівага судовага рашэння Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.
14.10.2014 Міхаіл Мяхедка аштрафаваны за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду
Міхаіл Мяхедка, жыхар Менска, які безпаспяхова спрабаваў патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суда, 13 кастрычніка быў затрыманы супрацоўнікамі аховы ў памяшканні суду і дастаўлены ў суд Ленінскага раёна Менска.
10.10.2014 Суд Клімавіцкага раёна разглядае пазоў супраць участковага
У судзе Клімавіцкага раёна 10 кастрычніка прайшло чарговае судовае паседжанне, на якім разгледаўся пазоў жыхаркі вёскі Дамамерычы Алены Марчанкі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыкаў па пазову выступаюць участковы інспектар Клімавіцкага РАУС Вадзім Панасенка.










