Навіны на тэму: суды
18.11.2014 Гомельскі абласны суд адмовіў Андрусю Цянюце ў задавальненні касацыйнай скаргі. Пракуратура адклікала свой пратэст
Адказчыкам па справе з'яўляўся Гомельскі дзяржаўны універсітэт, адкуль актывіст быў адлічаны.
18.11.2014 Прызначана дата касацыі па справе Юрыя Рубцова
Разгляд касацыйнай скаргі апазіцыйнага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, асуджанага да паўтары гадоў "хіміі" паводле крымінальнага артыкула “Абраза суддзі або народнага засядацеля”, адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе 21 лістапада. Пачатак – а 10-й гадзіне.
17.11.2014 Суд аштрафаваў Юрася Беленькага за акцыю Дзяды
17 лістапада суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і аштрафаваў яго нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах на 20 базавых велічыняў, што складае тры мільёны рублёў.
13.11.2014 Матывіровачная частка пастановы суда па справе магілёўскага журналіста Алеся Буракова згубілася
Нягледзячы на тое, што ў судзе сцвярджаюць, што даслалі яе па пошце, яна не дайшла да адрасата. Алесь Буракоў паведамляе, што атрымаў пісьмовы адказ па выніку свайго запісу ў кнізе скаргаў і прапановаў суда Ленінскага раёна Магілёва.
12.11.2014 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Уладзіміра Целепуна
11 лістапада калегія Гомельскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу на рашэнне суда Мазырскага раёна па забароне пікета праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну.
05.11.2014 Міхаіл Аршынскі: “Кампенсацыя за смерць бацькі выглядае смехатворнай”
Магілёўскі журналіст абураны рашэннем Ленінскага раённага суда Магілёва аб памеры кампенсацыі за смерць яго бацькі ў выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся ў лютым 2010 года.
05.11.2014 Суд Гарадзенскай вобласьці не задаволіў скаргу на адмову ў рэгістрацыі аб’яднаньня “Спадчына”
Сябра Рады “Спадчыны” Сяргей Трафімчык перакананы, што сапраўдныя прычыны адмовы ў рэгістрацыі палягаюць у нежаданьні ўладаў мець у вобласьці новую незалежную грамадзкую структуру.
05.11.2014 У Магілёве аблюст адклікаў пазоў на прыпыненне дзейнасці Магілёўскага праваабарончага цэнтра
Нагодай для гэтага паслужыла тое, што праваабарончая арганізацыя здолела знайсці новы юрыдычны адрас. Пра такі паварот падзей стала вядома ўчора, 4 лістапада, у Магілёўскім абласным судзе.
04.11.2014 Штраф за пікет з партрэтам прэзідэнта Міхаілу Мяхедку замянілі на папярэджанне
Менгарсуд прыйшоў да высновы, што пакаранне, ў выглядзе штрафа з’яўляецца яўна несправядлівым па сваёй строгасці, а таму павінна быць замененае на больш мяккае.
04.11.2014 Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка (дакумент)
Вярхоўны суд не ўзяў пад увагу аргументы скаргі і лічыць, што Віталь Гуляк быў аштрафаваны ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам: “Вы прыцягнуты да адказанасці не за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў, а за парушэнне ўстаноўленага законам парадку такога ажыццяўлення”.
03.11.2014 Брэст: улады спрабуюць пакараць незалежную журналістку за супрацоўніцтва з замежным СМІ
Літвінчук абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а менавіта – “незаконной перадачы і вырабе інфармацыі замежнаму сродку масавай інфармацыі, якое не мае акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
31.10.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі
Суддзя Святлана Даўгашэй падтрымала рашэнне Гродзенскага раённага суду, згодна з якім Андрэй Мялешка быў прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі), а дакладней – у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
29.10.2014 Суд не стаў на бок звольненага магілёўца Валадара Цурпанава
Суддзя Магілёўскага раённага суда палічыла, што вынесеныя яму кіраўніцтвам арматурнага завода вымова за парушэнне ўнутранага распарадку прадпрыемства і дэпрэміраванне цалкам палягаюць у рэчышчы працоўнага заканадаўства.
28.10.2014 Касацыйная скарга бабруйскай журналісткі не задаволена
Судовая калегія Магілёўскага аблсуда пад старшынствам Паўла Клімава разгледзела касацыйную скаргу Марыны Малчанавай і пакінула рашэнне бабруйскай суддзі Наталлі Чарапуха без зменаў.
28.10.2014 Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы
Цікава, што суд адбыўся не паводле заявы пакрыўджанага: міліцыянты склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу з відэарэгістратара, выкладзенага з інтэрнэце. На запісу відаць, як чалавек у грамадзянскай машыне, але ў форме супрацоўніка ДАІ, спыняе аўто і абражае кіроўцу.










