Навіны на тэму: суды
28.11.2014 Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжы адкладаецца
Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП пісьмова апавясціў Нясвіжскі раённы суд, што не зможа прысутнічаць на судзе з-за хваробы. 27 лістапада ён атрымаў у Баранавіцкай гарадской паліклініцы ліст непрацаздольнасці з-за высокай тэмпературы, моцнага кашлю і падазрэння на бранхіт.
27.11.2014 Светлагорск: суд над Юрыем Ляшэнкам адклалі, міліцыя дапрацоўвае матэрыялы справы
27 лістапада ў Светлагорску павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні грамадскага актывіста, інваліда 1 групы Юрыя Ляшэнка. На яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
27.11.2014 Суд адмовіў маці расстралянага ў паведамленні пра месца яго пахавання
Вольга Грунова атрымала пісьмовую адмову за подпісам старшыні Гомельскага аблсуда і мае намер у судовым парадку дамагацца змены беларускага заканадаўства, якое накладае табу на інфармацыю пра месцы пахавання пакараных смерцю.
25.11.2014 Магілёвец Валадар Цурпанаў просіць вярнуць адказнасць за парушэнне закона аб зваротах грамадзян
11 ліпеня 2014 года выйшла новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якую былі ўнесены змены, якія знялі з чыноўнікаў адказнасць за адказ не на мове звароту грамадзян, хаця фармальна падобнае дзеянне застаецца парушэннем заканадаўства.
25.11.2014 Юрася Беленькага будуць судзіць за шэсце ў Лошыцу
Чарговы адміністратыўны працэс над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім адбудзецца 28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Пачатак у 11:30.
25.11.2014 Андрэя Гайдукова пачалі судзіць, не чакаючы адваката
Былога палітвязня, якога затрымалі ў Полацку 24 лістапада за распаўсюд улётак пра палітвязняў, забралі ў суд проста з кватэры. Хаця раней яму была ўручана позва ў суд на чацвер, 27 лістапада.
25.11.2014 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса
Брэсцкі абласны суд 24 лістапада не задаволіў касацыйную скаргу баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага.
24.11.2014 Крычаў: супрацьстаянне мясцовага ідэолага і газеты “Вольны горад” працягваецца ў судзе
У судзе Крычаўскага раёна 24 лістапада працягнуўся разгляд пазову аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай да незалежнай газеты “Вольны горад”.
24.11.2014 Юрый Глебік – першы аштрафаваны за Дзень памяці ў Свіслачы
Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік аштрафаваны мясцовым раённым судом за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праходзіць штогод у Свіслачы ў колішнім родавым маёнтку роду Каліноўскіх Якушоўцы. За ўдзел нібыта ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” Ю.Глебіка аштрафавалі на 10 базавых велічынь.
24.11.2014 З'явілася надзея на аб'ектыўны суд у справе пра гібель Аляксандра Акуліча ў светлагорскім ІЧУ
Суд Светлагорскага раёна адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча, пагадзіўшыся з усімі довадамі скаргі праваабаронцаў.
21.11.2014 Магілёўскі абласны суд адмовіў Аляксандру Буракову ў задавальненні касацыйнай скаргі
20 лістапада у Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі незалежнага журналіста Аляксандра Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна горада Магілёва аб пакаранні яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 22. 9 ч. 2 КаАП РБ, “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).
20.11.2014 Пра этычны кодэкс суддзі Палулеха
Напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі актывіста Юрыя Рубцова, асуджанага за “абразу суддзі”, праваабаронцы звяртаюць увагу на асобу “пацярпелага” – суддзі суда Савецкага раёна Мінска Кірыла Палулеха.
20.11.2014 Яшчэ тры суды прызначаны за фота на фоне віцебскага графіці
Суд над Аленай Шабуняй прызначаны на 28 лістапада. У той самы дзень будуць судзіць і журналістку Алену Сцяпанаву. Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец мусіць з'явіцца ў суд 1 снежня. Днём раней пра даты судоў даведаліся журналісты Зміцер Казакевіч і Кастусь Мардвінцаў (28 лістапада і 1 снежня адпаведна).
19.11.2014 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Мікалая Чарнавуса
Падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі ў афіцыйных дакументах распаўсюдзіў зневажальныя звесткі, што падчас затрымання ў выніку несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня Мікалай Чарнавус сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.
18.11.2014 Гродна: Вольгу Крапоціну аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўлёткі
18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы гарадзенкі Вольгі Крапоцінай, яка была затрыманая 19 верасня з улёткамі ў падтрымку Украіны. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў грамадскую актывістку вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі”.










