Навіны на тэму: суды
10.12.2014 Прысуд за наўмыснае зьбіцьцё гея будзе перагледжаны
Цэнтральны суд Менску асудзіў на 2 гады і 8 месяцаў менчука Л., які ў траўні каля аднаго з закрытых клюбаў Менска моцна ўдарыў наведніка Міхаіла Пішчэўскага
09.12.2014 Міхал Карневіч абскарджвае свой штраф
Міхал Карневіч 3 снежня падаў у Гродзенскі абласны суд скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна (суддзя Алена Пятрова), які 25 лістапада аштрафаваў яго нібыта за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі” на 15 базавых велічыняў.
09.12.2014 Уладзімір Пруднікаў – сёмы аштрафаваны за ўдзел у свіслацкім Дні памяці
8 снежня Свіслацкі раённы суд аштрафаваў сябра АГП Уладзіміра Пруднікава на 10 базавых велічынь па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Свіслачы 26 кастрычніка бягучага года.
08.12.2014 Крычаў: суд задаволіў пазоў ідэолага часткова
Суддзя суда Крычаўскага раёна Алена Азаранка 8 снежня вынесла рашэнне спагнаць з журналістаў газеты “Вольны горад” - яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава, рэдактара Сяргея Няроўнага і журналіста Мікалая Гердзія кампенсацыю за нанесеныя Марыне Максімавай маральныя страты.
08.12.2014 Сёння ў Свіслачы суд над Уладзімірам Пруднікавым, яшчэ некалькі актывістаў будуць судзіць пазней
Працягваецца судовая “эпапея” з удзелам грамадскіх актывістаў, якія прысутнічалі ў Свіслачы 26 кастрычніка на дні памяці паўстанцаў 1863 года. Сёння, 8 снежня, у райцэнтры Свіслач пройдзе адміністрацыйны працэс над сябрам АГП Уладзімірам Пруднікавым. Атрымалі позвы ў Свіслач на розныя дні і іншыя прадстаўнікі гэтай партыі.
06.12.2014 Рашэнне па пазову ідэолага да газеты “Вольны горад” будзе вынесена 8 снежня
Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны ў сваім выступе ў адказ выказаў здзіўленне, чаму калі сапраўды быццам бы ў матэрыяле была нейкая абраза для яе, Марына Максімава не патрабуе зараз абвяржэння яе, а настойвае толькі на грашовай кампенсацыі.
05.12.2014 Кобрын: суд над Алесем Мехам працягнецца 11 снежня
Алесь Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Менавіта так кваліфікаваны дзеянні прысутных у Свіслачы 26 кастрычніка на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1963 года.
04.12.2014 Ваўкавыскі раённы суд пакараў штрафам яшчэ аднаго прысутнага на Дні памяці ў Свіслачы
4 снежня яшчэ адзін прысутны на Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што адбываўся 26 кастрычніка бягучага году ў Свіслачы і Якушоўцы, Віталь Гуляк быў аштрафаваны за нібыта “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.
04.12.2014 Маці расстралянага гамельчука звярнулася ў Канстытуцыйны Суд
Вольга Грунова просіць Канстытуцыйны Суд звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
03.12.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала касацыйную скаргу з мэтай дабіцца прабачэнняў ад участковага
Яна просіць адмяніць рашэнне суда Клімавіцкага раёна ад 17.10 2014 г. і прызнаць не адпавядаючымі сапраўднасці і ганьбячымі яе гонар і годнасць ілжывыя звесткі, якія былі ўказаныя ў характарыстыцы, напісанай участковым інспектарам Клімавіцкага РАУС Панасенка В. С.
02.12.2014 Крычаў: мясцовы ідэолаг адмовілася ад часткі сваіх патрабаванняў да газеты “Вольны горад”
Павялічыліся грашовыя патрабаванні крычаўскага ідэолага да газеты “Вольны горад”. Зараз начальнік ідэалагічнага аддзела просіць спагнаць з адказчыкаў не толькі нанесеныя ёй маральныя страты і дзяржпошліну, але і выдаткі, звязаныя з удзелам яе прадстаўніка ў судзе.
02.12.2014 Суд адмяніў Вінагарадаву штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы "у нецвярозым стане"
Лідар моладзевай арганізацыі “Zмена” Павел Вінаградаў, якога ўлады вымусілі з’ехаць з Менску ў Беразіно, пагражаючы накіраваннем у ЛТП, абскардзіў праз суд спагнанне ў выглядзе штрафу за з’яўленне ў грамадскім месцы нібыта ў нецвярозым стане.
02.12.2014 Гродна: журналіст Андрэй Мялешка аштрафаваны на 40 базавых велічынь
2 снежня да чарговага штрафу паводле артыкулу 22.9, частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) быў асуджаны гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка.
28.11.2014 Чарговы мільённы штраф Юрасю Беленькаму – за шэсце ў Лошыцкі Яр
28 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў адміністратыўную справу намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага і прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.
28.11.2014 Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі
Зміцер Казакевіч і Алена Сцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 млн бел. рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).










