Навіны на тэму: суды
18.12.2014 Бабруйск: за галадоўку “свабодаўцы” аштрафаваны на 7 базавых велічынь кожны
У Бабруйскім судзе прайшло пасяджэнне па справе звольненых з завода ТДіА Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыкі і Алега Шаўчэнкі. Гэтых чатырох сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
18.12.2014 Следчы абсурд: з трупа "босага" затрыманага былі знятыя чаравікі
Пастанова па выніках чарговай праверкі ў сувязі з гібеллю ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча дэманструе недапушчальную нядбайнасць следчага Вячаслава Петачэнкі.
18.12.2014 Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд
Выдавец просіць судовую калегію адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна і спыніць вытворчасць па справе, спагнаць з Марыны Максімавай выплачаную ім дзяржпошліну, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне на адрас суддзі Алены Азаранка за недастатковы прафесіяналізм.
18.12.2014 Мінскі абласны суд стаў на бок актывіста "Еўрапейскай Беларусі"
Суддзя Мінскага абласнога суда Гучок В. І. разгледзеў касацыйную скаргу салігорскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміра Лемеша і пастанавіў адмяніць рашэнне суда Салігорскага раёна ды накіраваць справу на новы разгляд іншаму суддзі.
17.12.2014 Вярхоўны суд перанёс слуханні па пазове Мінюста да "Мемарыяла"
Прадстаўнікі Мінюста заявілі, што не паспелі азнаёміцца з дакументамі аб выпраўленні выяўленых памылак у дзейнасці фонду. Слуханні перанесеныя на 28 студзеня наступнага года.
17.12.2014 Паўла Левінава аштрафавалі на 25 базавых велічынь
Віцебскі праваабаронца хадайнічаў, каб судовы працэс перанеслі з прычыны ягонай хваробы. Але суддзя Алена Цыганкова суда Чыгуначнага раёна палічыла гэта хадайніцтва спробай зацягнуць судовы працэс. Яна не задаволіла ніводнага хадайніцтва Паўла Левінава, а за тое, што іх было "зашмат", абвясціла праваабаронцу дзве афіцыйныя заўвагі.
16.12.2014 Вынясенне рашэння з выбачэннямі суддзі
Упершыню за ўсе шматлікія судовыя разбіральніцтвы бярозаўскія праваабаронцы пачулі прабачэнне ад суддзі Брэсцкага абласнога суда Святланы Слюсар пасля агалошвання рашэння не на іх карысць. Праваабаронцы прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна аб прызнанні законнай забарону Бярозаўскім райвыканкамам пікета.
16.12.2014 Гродна: касацыйныя скаргі Вольгі Крапоцінай і Уладзіміра Хільмановіча не задаволены
16 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйных скаргаў грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча.
15.12.2014 Удзельнікі віцебскай фотасесіі "з клеткамі і птушкамі" абскарджваюць пастановы райсуда
Шасцёра жыхароў Віцебска, прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні за фотасесію на фоне гарадскога графіці, просяць абласны суд адмяніць прысуджаныя ім пакаранні. І ўвогуле спыніць справы, распачатыя праз адсутнасць дазволу ўладаў на фотаздымкі ў грамадскім месцы.
15.12.2014 Канстытуцыйны суд параіў маці пакаранага смерцю Аляксандра Грунова звярнуцца да дэпутатаў, ураду і прэзідэнта
Маці расстралянага жыхара Гомеля Аляксандра Грунова атрымала адказ на свой зварот у Канстытуцыйны суд. Вольга Грунова прасіла КС звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання.
15.12.2014 Лідэр гомельскай арганізацыі «Справядлівага свету» падаў у суд на медыкаў
Уладзімір Сякерка накіраваў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля скаргу на дзеянні службовых асоб гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і цэнтральнай гарадской паліклінікі. Скарга звязана з немагчымасцю правесці ў Гомелі масавыя мерапрыемствы.
15.12.2014 Юры Рубцоў патрабуе прыцягнуць да адказнасці "чалавека ў судзейскай мантыі"
Гомельскі грамадскі актывіст Юры Рубцоў, якога прыцягнулі да 2,5 гадоў хіміі за абразу раённага суддзі Кірыла Палулеха, патрабуе ад Вярхоўнага суда прыцягнуць абразіўшагася суддзю да дысцыплінарнай адказнасці.
14.12.2014 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета, з якім не працягнулі працоўны кантракт
Былы выкладчык мясцовага медычнага каледжа Аляксандр Мельнік, які сёлета ў верасні быў звольнены з працы, спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне спачатку ў судзе першай інстанцыі, а зараз падчас разгляду касацыйнай скаргі.
12.12.2014 Рашэнне па справе віцебскага прваабаронцы Паўла Левінава будзе вынесена 17 снежня
Павел Левінаў — адзін з удзельнікаў фотасесіі на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". Гэтую фотасесію віцебская міліцыя кваліфікавала як несанкцыянаванае пікетаванне. Семярых ўдзельнікаў пазналі па фатаздымках, размешчаных у інтэрнэце, шасцёра з іх ужо асуджаныя.
11.12.2014 Бабруйск: Сябра РЭП адстаяў свае працоўныя правы праз суд
"Мяне звольнілі з-за таго, што я выйшаў на бальнічны! Я маю бальнічны ліст, не пісаў ніякіх заяў на звальненне, ніякіх завераных папер з указаннямі на невыкананне сваіх абавязкаў не атрымліваў і не падпісваў. Проста атрымаў на рукі працоўную кніжку, у якой меўся запіс аб звальненні "па дамове бакоў".










