Навіны на тэму: суды

Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах? Вынікі за 5-7 траўня

07.05.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах? Вынікі за 5-7 траўня

З 5 па 7 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне бчб-сцягоў і іншай сімволікі, а таксама спяванне песняў у пераходзе ды інш. 

Кайданкі апраналі трое: адзін трымаў ногі, другі - рукі, а трэці іх зацягваў. Працяг суда над Таццянай Туравец

07.05.2021 Кайданкі апраналі трое: адзін трымаў ногі, другі - рукі, а трэці іх зацягваў. Працяг суда над Таццянай Туравец

Суд Віцебскага раёну 7 траўня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.

Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

07.05.2021 Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

На лаве падсудных — пяць чалавек

Палітвязень Аляксандр Раентаў адмовіўся даваць паказанні

07.05.2021 Палітвязень Аляксандр Раентаў адмовіўся даваць паказанні

Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу

На сайце Вярхоўнага суда апублікаваны рэальны прысуд лідару "Альтэрнатывы" Алегу Корбану

07.05.2021 На сайце Вярхоўнага суда апублікаваны рэальны прысуд лідару "Альтэрнатывы" Алегу Корбану

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта першы выпадак асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання па палітычных матывах  за час з пачатку выбарчай кампаніі.

Справа Таратун і Казак за сімвалы на трансфарматарнай будцы: працягваецца допыт сведкаў

07.05.2021 Справа Таратун і Казак за сімвалы на трансфарматарнай будцы: працягваецца допыт сведкаў

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 7 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

07.05.2021 Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

За "абразу" былога начальніка ГУБАЗіК Карпянкова берасцеец атрымаў пакаранне ў выглядзе" хатняй хіміі"

06.05.2021 За "абразу" былога начальніка ГУБАЗіК Карпянкова берасцеец атрымаў пакаранне ў выглядзе" хатняй хіміі"

6 траўня ў Маскоўскім судзе Берасця абвясцілі прысуд Сяргею Зубовічу, які абразіў Мікалая Карпянкова.

Судзяць яшчэ аднаго гамяльца, які дапамагаў здымаць дзяржаўны сцяг

06.05.2021 Судзяць яшчэ аднаго гамяльца, які дапамагаў здымаць дзяржаўны сцяг

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 6 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на б-ч-б сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава

06.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава

Вывучыўшы прысуд і іншыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да прад'яўленага Аляксандру Кардзюкову і Генадзю Шутаву абвінавачвання, мы, эксперты ПЦ "Вясна", прыйшлі да наступных высноў:

"У сваёй прафесійнай дзейнасці я засветы раблю пастаянна". Пра што распавяла ўрач-афтальмолаг у судзе па справе аб лазерных указках?

06.05.2021 "У сваёй прафесійнай дзейнасці я засветы раблю пастаянна". Пра што распавяла ўрач-афтальмолаг у судзе па справе аб лазерных указках?

5 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска па крымінальнай справе палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі выступіла сведка – урач-афтальмолаг шпіталя МУС Інэса Вайцяховіч, якая распавяла, як лазерныя прамяні могуць уздзейнічаць на вочы.

Мінчука асудзілі на 9 гадоў узмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках і па "наркатычным" артыкуле

06.05.2021 Мінчука асудзілі на 9 гадоў узмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках і па "наркатычным" артыкуле

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска завяршыўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць 45-гадовага Сяргея Сікорскага па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 і 3 арт. 328 КК (Захоўванне і збыт наркотыкаў). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь (8700 рублёў). "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг судовага працэсу і распавядае яго падрабязнасці.

Суд над трыма гарадзенкамі перанесены на няпэўны тэрмін

06.05.2021 Суд над трыма гарадзенкамі перанесены на няпэўны тэрмін

Абвінавачаныя — Ганна Мароз, а таксама дачка і маці — Галіна і Ала Гарацкевіч

Людмілу Царану асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" за рэпост аб участковым у тэлеграме

06.05.2021 Людмілу Царану асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" за рэпост аб участковым у тэлеграме

У судзе Пружанскага раёна разглядаецца крымінальная справа супраць Людмілы Царану паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса - "Паклёп".

"Дзейнічаючы дзёрзка і нахабна...". Пачаўся суд за нанясенне малюнка на трансфарматарную будку

06.05.2021 "Дзейнічаючы дзёрзка і нахабна...". Пачаўся суд за нанясенне малюнка на трансфарматарную будку

Суд Партызанскага раёна г. Мінска пачынае 6 траўня разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства