Навіны на тэму: суды
21.01.2015 У задавальненні касацыйнай скаргі “Вольнага горада” адмоўлена
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда 21 снежня адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 8 снежня па пазову начальніка аддзела ідэалогіі.
19.01.2015 Баранавіцкі суд спыніў справу супраць чыноўнікаў, якія ўжывалі фізічную сілу
Намесніку начальніка аддзела ідэалогіі Баранавіцкага раённагага выканкама Дзмітрыю Варвашэні ўдалося пазбегнуць пакарання за ўжыванне фізічнай сілы ў адносінах да жыхара вёскі Малая Сваротва Івана Афанасіка. Другі крыўдзіцель – старшыня калгаса “Зарэчанскі” Віктар Савось не толькі не быў прыцягнуты да адказнасці, але і не прыйшоў нават у суд.
19.01.2015 Магілёў: суд не пабачыў абразы газеты “Новы час” і яе распаўсюдніка
Cудзя Тацяна Міхайлава не ўбачыла абразы Віктара Чараўхіна ахоўнікам крамы “777” Дзмітрыем Прохаравым, і справа была спынена. Як патлумачыў грамадскі актывіст, абскарджваць пастанову суда ён не збіраецца – не бачыць у гэтым сэнсу і не збіраецца марнаваць свае сілы на змаганне з адным чалавекам.
19.01.2015 Ігар Логвінаў праз суд спадзяецца адмяніць загад Міністэрства інфармацыі
Кнігарня “Логвінаў” дамагаецца рэгістрацыі прадпрыемства ў якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў. У Вярхоўным судзе прайшлі папярэднія слуханні па справе. Працяг – 30 студзеня.
19.01.2015 Уладзімір Лемеш спадзяецца на кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне пад вартай
Напачатку студзеня адбыўся паўторны разгляд справы супраць Уладзіміра Лемеша, падчас якога суд спыніў яе “за недаказанасцю вінаватасці”. Цяпер апазіцыянер збіраецца вярнуць сродкі за раней сплочаны штраф і спадзяецца на кампенсацыю за праведзеныя суткі ў ізалятары часовага ўтрымання.
17.01.2015 Віцебскія журналісты і актывісты працягваюць абскарджваць штрафы за фотасесію
Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваннем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэнне ў абласным судзе поспеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.
16.01.2015 Справа супраць ахоўніка, які перашкаджаў распаўсюджваць газету "Новы час", спыненая
15 студзеня адбылося трэцяе пасяджэнне суда па справе супраць ахоўніка крамы "777" Прохарава, які перашкаджаў актывісту Віктару Чаравухіну распаўсюджваць газету "Новы час".
15.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Меха
Суддзя не пачула яго довады пра тое, што ўскладанне кветак да помнікаў героям-каліноўцам не патрабуе ніякіх афіцыйных дазволаў, што гэта не быў мітынг ці сход.
15.01.2015 Баранавічы: адбыўся папярэдні разгляд скаргі па забароне пікета да Дня правоў чалавека
У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 15 студзеня адбыўся папярэдні разгляд скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
15.01.2015 “Народная воля” супраць Мінінфармацыі. У Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханні
Рэдакцыя выдання патрабуе прызнаць несапраўдным папярэджанне, вынесенае за артыкул Святланы Калінкінай.
15.01.2015 Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня
У пастанове аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за подпісам суддзі Наталлі Вакульчык указваецца, што Тамара Шчапёткіна прыцягнута да адказнасці за здзяйсненне прафесійнай дзейнасці журналіста замежных сродкаў масавай інфармацыі без акрэдытацыі.
15.01.2015 Адлічаны студэнт з юрфака судзіцца з БДУ
Працяг разгляду скаргі Уладзіміра Андрыенкі аб адлічэнне яго з юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся 14 студзеня ў суде Маскоўскага раёна г.Мінска. Суддзя – Рудніцкая Алена.
14.01.2015 Логвінаў і Міністэрства інфармацыі сустрэнуцца ў судзе 19 студзеня
На наступны панядзелак у Вярхоўным судзе прызначаныя папярэднія слуханні па скарзе прыватнага прадпрыемства “Логвінаў” на адмову Міністэрства інфармацыі ўключыць кнігарню ў рэестр распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.
14.01.2015 Старшыня Магілёўскага абласнога суда прызнаў, што суд Крычаўскага раёна парушыў ГПК
Журналіст крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій атрымаў адказ на сваю скаргу ў пракуратуру Крычаўскага раёна ад старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі.
13.01.2015 Гомель: грамадскі актывіст судзіцца з падаткавай інспекцыяй
Грамадскі актывіст, былы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Юрый Клімовіч даведаўся, што ён павінны дзяржаве 142 мільёны рублёў. Выявілася, што падатковыя органы правялі праверку дзейнасці прадпрыемства, якое ён 10 гадоў таму заснаваў і ўзначальваў, і знайшлі там хібы.










