Навіны на тэму: суды
28.01.2015 У Светлагорскім судзе высветлілі: пікет можа быць дазволены на плошчы
У судзе Светлагорскага раёна завяршылася справа па скарзе грамадзяніна Юрыя Ляшэнкі на Сяргея Мяркулава, які да нядаўняга часу быў намеснікам старшыні райвыканкама.
27.01.2015 Салігорскі суд падтрымаў забарону пікета да Дня правоў чалавека
Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі на рашэнне мясцовага выканкаму аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Справу разглядала суддзя Ала Трафімчкук.
27.01.2015 Баранавічы: суд прызнаў законнай забарону пікета да Дня правоў чалавека
У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 27 студзеня адбыўся працяг разгляду скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
27.01.2015 Аршанскі рокер дабіўся кампенсацыі за прымусовае псіхіятрычнае лячэнне
Кіраўнік рок-клуба «DOORS» Александр Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесці, што летась яго незаконна затрымалі і змясцілі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.
27.01.2015 Наста Лойка – Вярхоўнаму суду: Выязныя судовыя паседжанні не спрыяюць адкрытасці
Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка каментуе тлумачэнні, якія з'явіліся на сайце Вярхоўнага суда ў адказ на абурэнні грамадскасці з нагоды судовых паседжанняў па справе ўдзельнікаў акцыі памяці герояў «Нябеснай сотні» ў Мінску.
26.01.2015 Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie
На двух удзельнікаў пікету ля амбасады Францыі ў падтрымку ахвяр тэракту ў Парыжы менская міліцыя ўжо склала пратаколы.
25.01.2015 Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Рыгора Кастусёва 3 лютага
Па словах Рыгора Кастусёва, ён абавязкова будзе асабіста прысутнічаць пры разглядзе касацыйнай скаргі і выкладзе там свае аргументы наконт несправядлівага, на яго думку, пакарання штрафам за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы.
23.01.2015 Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне “Народнай Волі” ў сіле
Папярэджанне, вынесенае выданню 18 лістапада мінулага года, прызнанае законным. Ад гэтага моманту ў любы дзень Міністэрства інфармацыі можа звярнуцца ў суд з зыскам пра закрыццё газеты.
23.01.2015 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Юрыя Ляшэнкі за несанкцыянаваны пікет
«Вам райвыканкам даваў дазвол на пікет?» - запытаўся суддзя. Атрымаўшы адмоўны адказ, Анатоль Сотнікаў тут жа зачытаў пастанову: «Рашэнне суду Светлагорскага раёна пакінуць без зменаў, скаргу Юрыя Ляшэнка – без задавальнення».
23.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйныя скаргі незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай, якія па абвінавачанні ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП у снежні 2014 года былі аштрафаваны на 40 і 30 базавых велічынь адпаведна.
23.01.2015 Судовы канвеер ў Берасці – справы журналістаў разглядаліся сумесна
У Берасцейскім абласным судзе 22 студзеня разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай.
23.01.2015 Суды над затрыманымі каля помніка Тарасу Шаўчэнку праходзяць у закрытым рэжыме (абнаўляецца)
У РУУСе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца выязны разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні». Іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ).
22.01.2015 Суд не адмяніў рашэнне БДУ аб адлічэнні студэнта з юрыдычнага факультэта
Cуддзя Алена Рудніцкая 22 студзеня працягнула разгляд скаргі адлічанага студзента юрфаку БДУ Уладзіміра Андрыенкі і вынесла рашэнне на карысць ВНУ.
22.01.2015 Салігорск: суд разгледзіць справу аб забароне пікета да Дня правоў чалавека
Суд Салігорскага раёна выклікае праваабаронцу Леаніда Мархотку ў якасці заяўніка па справе аб забароне мясцовымі чыноўнікамі пікета да Дня правоў чалавека. Судовы працэс адбудзецца 26 студзеня ў 14:00. Разглядаць справу будзе намесніца старшыні суда Салігорскага раёна суддзя Ала Трафімчук.
22.01.2015 Суд вырашыў, што не дапускаць журналіста на сесіі аблсавета законна
Суд Ленінскага раёна горада Магілёва 21 студзеня адмовіў журналісту інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Уладзіміру Лапцэвічу ў задавальненні скаргі на дзеянні старшыні Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі і галоўнага спецыяліста аблсавета Яўгена Нальгачава.










