Навіны на тэму: суды

Баранавічы: суд рэагуе на скаргі грамадскіх актывістаў

06.02.2015 Баранавічы: суд рэагуе на скаргі грамадскіх актывістаў

Баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус і Аляксандр Вайцешык атрымалі ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на сваю скаргу на дзеянні суддзі Юльяны Шчэрбы.

Юрый Рубцоў просіць суд спагнаць з суддзі  маральную шкоду ў памеры 125 мільёнаў  і пералічыць іх на карысць выдавецтва «Логвінаў»

06.02.2015 Юрый Рубцоў просіць суд спагнаць з суддзі маральную шкоду ў памеры 125 мільёнаў і пералічыць іх на карысць выдавецтва «Логвінаў»

Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, які зараз адбывае пакаранне на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, накіраваў зыскавую заяву ў суд Савецкага раёна Мінска аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкам у зыску заяўнік пазначыў суддзю Кірыла Палулеха.

Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

05.02.2015 Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

3 лютага незаконна асуджаны за забойства брата Міхаіл Гладкі падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд.

19 лютага – разгляд касацыйнай скаргі Алены Танкачовай

05.02.2015 19 лютага – разгляд касацыйнай скаргі Алены Танкачовай

Касацыйная скарга кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі "lawtrend" Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі будзе разгледжаная судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда 19 лютага.

Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага

04.02.2015 Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду адмовілася праверыць прэтэнзіі маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Вольгі Груновай да дзяржавы.

Яшчэ адну актывістку анархісцкага руху асудзілі да 10 сутак арышту

03.02.2015 Яшчэ адну актывістку анархісцкага руху асудзілі да 10 сутак арышту

3 лютага прыблізна ў 13.20 была затрымана яшчэ адна актывістка анархісцкага руху. Увечары гэтага ж дня адбыўся і суд у судзе Савецкага раёна г. Мінска.

Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

03.02.2015 Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

Магілёўскі абласны суд 3 лютага адмовіў намесніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь

25 сутак арышту - Аляксандру Францкевічу

03.02.2015 25 сутак арышту - Аляксандру Францкевічу

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні адразу 2 артыкулаў: арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).

Абласны суд прызнаў факт неналежнага выканання работнікамі Баранавіцкага гарадскога суда службовых абавязкаў

01.02.2015 Абласны суд прызнаў факт неналежнага выканання работнікамі Баранавіцкага гарадскога суда службовых абавязкаў

У адказе старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Сучок паведамляецца, што скарга Сяргея Гоўшы не толькі разгледжана, але была праведзена службовая праверка, якая і ўстанавіла факт нележнага выканання работнікамі суда службовых абавязкаў.

Брэст: незалежны журналіст Алесь Ляўчук працягвае аспрэчваць вынесенае яму пакаранне ў выглядзе штрафа

31.01.2015 Брэст: незалежны журналіст Алесь Ляўчук працягвае аспрэчваць вынесенае яму пакаранне ў выглядзе штрафа

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Ляўчук рыхтуе скаргу на імя старшыні Брэсцкага абласнога суда пасля таго, як гэтая ўстанова пакінула без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, што аштрафаваў журналіста на 6 мільёнаў рублёў.

Журналіст абскарджвае немагчымасць прысутнічаць на адкрытых пасяджэннях Магілёўскага аблсавета

31.01.2015 Журналіст абскарджвае немагчымасць прысутнічаць на адкрытых пасяджэннях Магілёўскага аблсавета

Магілёўскі журналіст інфармацыйнай кампаніі навін БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч цэлы год спрабуе патрапіць на пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, аднак яму ўвесь час адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на рэгламент працы аблсавета, які нібыта дазваляе прысутнічаць на гэтых пасяджэннях толькі па спецыяльнаму запрашэнню.

Вярхоўны суд адмовіў Ігару Логвінаву

30.01.2015 Вярхоўны суд адмовіў Ігару Логвінаву

Выдавец скардзіўся на рашэнне Міністэрства інфармацыі аб адмове ў рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.

Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

29.01.2015 Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

28 студзеня Ігар Барысаў падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з просьбай адмяніць рашэнне суда Магілёўскага раёна ад 12 жніўня 2014 года аб пакаранні штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за перавозку незалежных выданняў – газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.

Суд не задаволіў заяву Міхаіла Гладкага на кампенсацыю за пакуты падчас незаконнага зняволення

28.01.2015 Суд не задаволіў заяву Міхаіла Гладкага на кампенсацыю за пакуты падчас незаконнага зняволення

28 студзеня ў Мінскім раённым судзе разглядалася заява Міхаіла Гладкага на кампенсацыю маёмасных і маральных правоў за незаконы прысуд у 8 гадоў зняволення.

Вярхоўны суд адхіліў пазоў Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыяла"

28.01.2015 Вярхоўны суд адхіліў пазоў Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыяла"

28 студзеня Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прыняў рашэнне пакінуць заяву Мінюста аб ліквідацыі таварыства "Мемарыял" без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства